Познаем Беларусь: счастливые и неблагоприятные дни в народном календаре белорусов
19.03.2023 13:26:00
Марина КУЗЬМИЧ
Нашы продкі з даўніх часоў нават самыя простыя рэчы надзялялі сваім сэнсам. Магічныя ўласцівасці прыпісвалі нават розным дням у календары. Цікава ведаць: шчаслівымі днямі лічылі аўторак і чацвер, нешчаслівымі — панядзелак і пятніцу. Увогуле кожны дзень тыдня быў надзелены пэўнай сімволікай.
У панядзелак — мужчынскі дзень — не саджалі курыцу на яйкі. Інакш, па павер’ях, з іх выведуцца выключна пеўнікі. Напэўна, па той прычыне, што адказныя справы на першы дзень тыдня не планавалі, з’явілася меркаванне: у панядзелак нараджаюцца толькі лянівыя людзі. Аднак лічылі і па-іншаму: у панядзелак свет снаваўся.
Аўторак таксама быў мужчынскім днём. У народзе казалі: калі пасватацца да нявесты ў аўторак, тады менш шанцаў атрымаць адмоўны адказ. У гэты дзень звычайна пачыналі сеяць яравыя культуры. Верылі, што чалавек, які нарадзіўся ў аўторак, пражыве доўгае і шчаслівае жыццё. Аднак пазычаць грошы ў другі дзень тыдня баяліся. Лічылася, што потым усё жыццё іх будзе не хапаць. Адметная рыса аўторка: на другім паслявелікодным тыдні ладзіцца Радаўніца — дзень памяці і ўшанавання продкаў. Дзявяты дзень пасля Вялікадня — адзін з ключавых у сістэме памінання памерлых.
А вось серада — дзень жаночы. Забаранялася пачынаць сяўбу, прасці, купаць дзяцей, збірацца ў дарогу. Нашы продкі былі перакананы: калі ў гэты дзень на начным небе маладзік, можна смела пачынаць будаваць хату або печ. На Палессі, каб засцерагчы пасевы ад граду, ушаноўвалі Градавую сераду.
У чацвер, мужчынскі дзень, пачыналі будаўніцтва і жніво, спраўлялі зажынкі, запрашалі на вяселле. Некаторыя чараўнікі былі ўпэўнены, што ў чацвер вельмі добра рабіць любоўныя прыгаворы, або прысушкі. Чацвер на масленічным тыдні лічыўся днём Воласа, або Уласія, — бога — ахоўніка хатняй жывёлы. Перад Вялікаднем асобая роля надавалася Чыстаму чацвяргу.
У некаторых рэгіёнах Беларусі ў наш час захавалася традыцыя вылучаць у календары першы чацвер пасля Вялікадня, так званы Наўскі чацвер, або Стары Вялікдзень, калі людзі ідуць на могілкі. Напрыклад, такі звычай і сёння існуе ў вёсках Светлагорскага і Асіповіцкага раёнаў.
Пятніца — жаночы дзень, цесна звязаны з вобразам Параскевы Пятніцы, якая ва ўяўленнях продкаў замяніла паганскую багіню Мокаш — апякунку жанчын, ахоўніцу зямлі і шчаслівага шлюбу. Культ гэтага боства быў пашыраны ў беларусаў, а вера ў Параскеву Пятніцу распаўсюдзілася па ўсёй краіне і звязана са шматлікімі прымхамі, забабонамі. У многіх з іх прасочваецца цесная сувязь з вадой.
Жаночым днём была і субота. На першы план выходзіў культ продкаў. Лічылася, што чалавек, які нарадзіўся ў суботу, можа бачыць духаў сваіх прадзедаў. У народнай медыцыне гэта быў адзіны дзень, калі можна лячыць п’яніц.
kuzmich@sb.by

Нядзеля лічылася спрыяльнай для мужчынскіх спраў. У гэты дзень першы раз выганялі свойскую жывёлу ў поле, рабілі засеўкі, а жанчынам забаранялася прасці, ткаць, вязаць. Верылі, што людзі, якія нарадзіліся ў нядзелю, не паддаюцца сурокам і навядзенню шкоды. Па павер’ях, менавіта ў нядзелю маладая маці першы раз з дзіцем выходзіла з хаты на вуліцу. У першую нядзелю пасля Вялікадня, так званую Правадную, або Фаміну нядзелю, у некаторых рэгіёнах Беларусі хадзілі на могілкі.
АД ПРАДЗЕДАЎ
Абразы святой Параскевы Пятніцы часта знаходзілі каля ручаёў і крыніц. Вада пры гэтым набывала гаючыя якасці. Дарэчы, у нашай краіне зафіксавана больш за 20 крыніц пад назвамі Пяцінская, Пяцінка і інш.
Яшчэ адна адметная асаблівасць пятніцы: здаўна перад Дзядамі ў гэты дзень (ён атрымаў назву «Бабы») ушаноўвалі памерлых па жаноцкай лініі.