Раритетные издания Владислава Сырокомли вернутся в Беларусь
17.01.2020 12:26:45
Людмила МИНКЕВИЧ
Каштоўны падарунак чакае сёлета Нацыянальную бібліятэку. У межах работы па выяўленні і вяртанні нацыянальных культурных каштоўнасцей ёй перададуць звыш 50 выданняў беларускага паэта, гісторыка літаратуры і перакладчыка Уладзіслава Сыракомлі, большасці з іх у нашай краіне раней не было. Унікальны збор кніг і рарытэтаў, у ліку якіх арыгінал фатаграфіі паэта ў маладосці, быў набыты ў прыватнага калекцыянера дзякуючы падтрымцы ганаровага консула Беларусі ў Лазане Андрэя Нажэскіна, паведамляе сайт Пасольства Беларусі ў Швейцарскай Канфедэрацыі switzerland.mfa.gov.by.
Людвік Кандратовіч (сапраўднае імя Уладзіслава Сыракомлі) нарадзіўся ў 1823 годзе ў фальварку Смольгаў Бабруйскага павета. Вучыўся ў Нясвіжы і Навагрудку. У друку дэбютаваў баладай «Паштальён», якая ў рускім перакладзе стала папулярнай народнай песняй «Когда я на почте служил ямщиком…». Выдаваў невялікія зборнікі «гавэнд» і вершаваных балад, пісаў «абразкі», сцэнкі з народнага жыцця, п’есы. Выпусціў некалькі кніг з краязнаўчымі нарысамі: «Прагулкі па Літве ў ваколіцах Вільні» ў двух тамах, «Дзённік паездкі па Літве і Жмудзі», «Нёман ад вытокаў да вусця». Цікава, што пісаў Сыракомля ў асноўным па-польску, з яго беларускамоўных твораў захаваліся толькі два — верш «Добрыя весці» і лірычная мініяцюра «Ужо птушкі пяюць усюды».
Працаваў ён і як перакладчык. Перакладаў творы рускіх, украінскіх, французскіх, нямецкіх паэтаў. Сярод найбольш значных прац — пераклады Гётэ, Лермантава, Шаўчэнкі, Някрасава, Бэранжэ. За 38 гадоў, якія адвёў яму Бог, паспеў нямала. Яго імя носяць вуліцы ў Мінску і Нясвіжы. У Варшаве ў гонар паэта названы адразу дзве вуліцы — Людвіка Кандратовіча і Уладзіслава Сыракомлі.
mila@sb.by