Унікальнае выданне “Сусветная спадчына Францыска Скарыны”, у якое ўвайшлі ўсе 25 кніг беларускага першадрукара, было прадстаўлена ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі
09.08.2017 17:30:57
Напярэдадні прэзентацыі кнігі “Сусветная спадчына Францыска Скарыны” яе аўтар-складальнік намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша пісаў на старонцы ў фэйсбуку: “3 жніўня 2017 года — за тры дні да 500-годдзя выхаду першай беларускай кнігі!!! — адбудзецца прэзентацыя выдання “Сусветная спадчына Францыска Скарыны”. Кніга выйшла зусім нядаўна — напачатку лета, — але ўжо атрымала Гран-пры Міжнароднага конкурсу краін–удзельніц СНД “Мастацтва кнігі — 2017” і Гран-пры Еўразійскай міжнароднай кніжнай выставы Eurasian Book Fair 2017”.
Па словах Міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч, сёлета беларуская кніга ўжо была прадстаўлена ў Літве, Чэхіі, Францыі. Да канца года нацыянальнае кнігавыданне будзе прэзентавана ў Пекіне, а таксама на выставах у Сербіі, Германіі. Казала Лілія Ананіч і пра тое, што друкаваная кніга ў нашай краіне па-ранейшаму запатрабаваная.
Гаворачы аб выданні “Сусветная спадчына Францыска Скарыны”, Лілія Ананіч назвала вялікім гонарам тое, што напярэдадні 500-гадовага юбілею беларускага кнігавыдання выйшла такая кніга — адна з лепшых, на яе думку, якая ўжо ўвайшла ў скарбонку нацыянальнага і сусветнага кнігавыдання.
Багата ілюстраванае выданне выйшла ў серыі “Энцыклапедыя рарытэтаў” у выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай. Упершыню ў адной кнізе прадстаўлены ўсе 25 кніг беларускага першадрукара. У сучасным выданні сабрана кніжная спадчына Францыска Скарыны, якая сёння з’яўляецца нацыянальным здабыткам і зберагаецца ў кніжных і музейных зборах многіх краін свету — Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Даніі, Польшчы, Літвы, Вялікабрытаніі, Славеніі, Чэхіі.
Складальнік кнігі — Алесь Суша. Аўтары тэкстаў — Алесь Суша і Галіна Кірэева. Мастак — Алена Сітайла. Дадатковае фінансаванне на выпуск кнігі ажыццявіла Міністэрства інфармацыі Беларусі. “Мы працавалі над гэтым выданнем каля пяці гадоў, — казаў Алесь Суша. — Збіралі фотаздымкі з розных краін свету, рыхтавалі падрабязны аналіз кожнага з выданняў беларускага першадрукара”.
На прэзентацыі былі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса замежных краін, СМІ. Так, Амбасадар Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар адзначыў важную асветніцкую дзейнасць Францыска Скарыны. Яго рэвалюцыйны ўклад у кнігадрукаванне, на думку амбасадара, не толькі ў перакладзе Бібліі, але і ў распаўсюджванні ідэй адукацыі і асветы сярод простых людзей. 500 гадоў таму — 6 жніўня 1517 года — у Празе выйшла першая друкаваная беларуская кніга — Псалтыр, якая лічыцца адной з самых папулярных і распаўсюджаных у хрысціянстве кніг Бібліі. Гэтай кнігай першадрукар Францыск Скарына паклаў пачатак усяму беларускаму кнігавыданню, якое развівалася ў цеснай сувязі з еўрапейскім і ўсходнеславянскім. Унікальная кніга “Сусветная спадчына Францыска Скарыны” прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
“Значнасць выхаду першай друкаванай кнігі для лёсу нашай краіны складана пераацаніць, — упэўнены Алесь Суша. — Некаторыя пастановы з Бібліі ўвайшлі ў заканадаўства дзяржавы, а ўся краіна перажыла вялікі ўздым як у духоўным, так і ў эканамічным плане. Запрашаем усіх разам з намі адсвяткаваць гэту знакавую падзею і яшчэ раз асэнсаваць той грамадны ўнёсак, які зрабіла Біблія для развіцця нашай краіны!”
Падзяліўся Алесь Суша і яшчэ адной навінай: алічбаваныя тры кнігі Францыска Скарыны са збораў Брытанскай бібліятэкі. А 14 верасня пад час Міжнароднага кангрэса “500 гадоў беларускага кнігадрукавання” адбудзецца афіцыйная цырымонія перадачы “сканаў” Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Карына Аляксандрава
Голас Радзімы № 30 (3534), чацвер, 10 жніўня, 2017 у PDF
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч падчас прэзентацыі