Сельских жителей обслуживают 105 библиобуса
18.07.2019 06:32:28
Рэспубліканская школа дырэктараў бібліятэк прайшла ў Оршы па Праграме развіцця Аршанскага раёна, прынятай Саветам Міністраў. Апрача гасцей і слухачоў, сабраліся 160 кіраўнікоў публічных сетак. Яны закранулі актуальныя праблемы сваёй сферы, а таксама на прыкладзе Оршы паказалі, якой можа стаць бібліятэчная сістэма, калі ўважліва і сумесна папрацаваць. Акцэнты ў рабоце вызначыла першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская.
У праграму не ўключаліся даклады, як часта бывае на вялікіх форумах. Размова ішла выключна аб праблемах і навацыях кніжнай сферы. Арганізатар школы, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша, падзяліўся самымі істотнымі. Не задавальняе новы механізм закупкі літаратуры, якая сёння павінна набывацца праз тэндар на электроннай гандлёвай пляцоўцы. Гэта вымушае закупляць іх оптам па нізкім кошце. Але кнігі — неаднародны тавар, а выстаўляць на таргі кожную асобную — клапотна і марудна.
Голад да кнігі — паказчык інтэлектуальнага ўзроўню чалавека. Чытаць любяць многія: і вяскоўцы, і гараджане. Тым не менш бібліятэкі ёсць не ў кожным населеным пункце, а нестацыянарнае абслугоўванне пакуль на нізкім узроўні. Існуючыя бібліёбусы не адпавядаюць сучаснасці, упэўнена каманда Нацыянальнай бібліятэкі. І самастойна рэгіёны гэту праблему не вырашаць. Таму ёсць прапанова вырабляць бібліёбусы на МАЗе — гэта можа стаць цікавым рынкам для вытворцы.
Галоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Сяргей Бацян пракаменціраваў сітуацыю:
— У краіне 105 бібліёбусаў — менш чым па адным на раён. Не так каб і мала, але ці адпавядаюць яны сучасным патрабаванням? Гледзячы чаго мы ад іх хочам. Міжнародная асацыяцыя бібліятэк апісвае пажаданні да бібліёбусаў так: перавозка, захоўванне літаратуры, аснашчанасць камп’ютарам, інтэрнэтам. Паколькі ў Беларусі няма цэнтралізаванай вытворчасці гэтай тэхнікі, яна ў нас вельмі розная: ад аўтобуса да лёгкага грузавога аўтамабіля. У асноўным гэта «Газелі», куды можна зайсці і выбраць кнігу. Той прыгожы вялізны бібліёбус, які любяць паказваць у інтэрнэце, не заўсёды праедзе па вясковым бездарожжы. Між тым, са свайго боку, толькі вітаем уласную вытворчасць бібліятэк на колах. Адназначна скажу: тыя, што маем, запатрабаваныя.
Сярод іншых надзённых пытанняў — забяспечыць усе сельскія бібліятэкі камп’ютарамі, падключыць да інтэрнэту і паэтапна пераходзіць да віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі. Варта і перагледзець умовы аплаты працы бібліятэкараў, а ў сувязі з кадравай запатрабаванасцю адмяніць неабходнасць катэгорыі пры прыёме на работу.
Бадай што ўпершыню вялікае мерапрыемства адбылося не ў Мінску, як звычайна, а ў горадзе раённага падпарадкавання. Для аршанскіх культработнікаў гэта стала вялікім досведам, бо раней ніколі не займаліся арганізацыяй падобных форумаў. Таму вельмі дарэчы прыйшлася дапамога каманды з Нацыянальнай бібліятэкі, якая заадно пазнаёмілася з рэальнай сітуацыяй у мясцовых установах культуры.
— Наведвалі іх мімаходзь, без папярэджання, — пасвячае ў падрабязнасці Алесь Суша. — Для работнікаў, ясна, гэта было сюрпрызам, але мы не рэвізоры, не органы ўлады. Склалася надта прыемнае ўражанне. Татальная чысціня і прыгажосць, адпаведнасць графікам працы, памацнелі фонды і матэрыяльная база, усюды чытачы, часцей праводзяцца мерапрыемствы. Ёсць дробныя недахопы, але ў цэлым бібліятэкі сталі лепшымі. Недзе яны месцяцца ў жылым доме ці дзеляць будынак з сельсаветам. У Пішчалаве, напрыклад, яна знаходзіцца фактычна ў помніку архітэктуры, будынку міжваеннага часу, драўляным, сядзібным. Абяцаюць новае памяшканне, але мне шкада, бо там жыве душа і гісторыя. Засмучае ў сельскай мясцовасці адно — дэмаграфія, меньш жыхароў, асабліва маладзейшага веку. Зачыняюцца школы, а значыць, дзеці між урокамі сюды за кніжкамі не прыбягуць.
Форум прынёс станоўчыя змены мясцовай бібліятэчнай сістэме. Па-першае, аршанцам адкрыты доступ да віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі, дзе найбуйнейшыя базы дадзеных, інфармацыйныя рэсурсы сусветнага ўзроўню. Такім чынам бібліятэчны фонд пабагацеў у мільёны разоў. Віртуальнай чытальнай залай карыстаюцца тры чвэрці чытачоў кніжнага дыямента краіны, інфармацыя там пастаянна папаўняецца, бо Нацыянальнай бібліятэцы шмат прасцей набыць электронны рэсурс, чым яго папяровую копію, як, напрыклад, перыёдыку Оксфарда.
Да таго ж на прыкладзе Оршы зладзілі добрую акцыю па перадачы ў дар рэгіянальнай літаратуры. Раённыя госці прыехалі са сваім кніжным багаццем. Галоўная бібліятэка краіны таксама падарыла некалькі соцень выданняў, пазней перадасць абсталяванне, тэхніку і мэблю.
Алена БАСІКІРСКАЯ, «СГ».