Фатограф Леў Дашкевіч і паэт Янка Купала: што яднае дзвюх выдатных асоб свайго часу?
13.10.2017 07:31:34
У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава да 135-годдзя з дня нараджэння фотамайстра Льва Дашкевіча і народнага паэта Янкі Купалы.
Майстар рэдкіх тэхнік
Леў Дашкевіч нарадзіўся ў Мінску ў сям’і дваран — надворнага саветніка Мінскай казённай палаты Урбана Клеафасавіча і Антаніны Іванаўны (народжанай Крукоўскай) Дашкевічаў.
Вучобу пачаў у Мінску і Вільнi. Пасля – медыцынскі факультэт у Варшаўскім універсітэце, але за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях быў выключаны без права працягваць адукацыю ў царскай Расіі. У выніку – Дыжонскі ўніверсітэт і Вышэйшая школа графічных мастацтваў у Парыжы, аддзяленне фатаграфіі.
У Мінск Дашкевіч вярнуўся толькі ў 1920-м. Фатограф, публіцыст, педагог, навуковец, вынаходнік. Яго здымкі друкаваліся ў шматлікіх выданнях, а даследчыцкая і асветніцкая дзейнасць ахоплівала многія сферы. Выкладаў французскую мову і сусветную літаратуру, першым распрацаваў і пачаў чытаць курс лекцый па фатаграфіі, рэдагаваў падручнікі па хіміі і фізіцы на роднай мове, плённа займаўся медыцынай. Напрыклад, навуковымі даследаваннямі ў вобласці рэнтгенаграфіі, вывучаў уплыў біялагічнага ўльтрафіялету на трофіку і рэгенерацыю тканак і ў выніку распрацаваў унікальную методыку паскоранага гаення ран.
Што да прафесійнай фатаграфіі: своеасаблівы, тонкі мастак, майстар высакародных метадаў друку і рэдкіх тэхнік, адзін з першых прадстаўнікоў піктаральнай фатаграфіі, блізкай да малюнка, гравюры, жывапісу.
У экспазіцыі прадстаўлены арыгіналы твораў Льва Дашкевіча, выкананыя з 1900 па 1950-я гады. У тым ліку – партрэт жонкі Зінаіды, зроблены ў 1912—1913 гадах. Адна з лепшых яго работ, візітная картка. Спецыялісты гавораць, калі б не было ўсёй астатняй спадчыны Дашкевіча, ужо нават па ёй адной можна меркаваць пра выключна высокі прафесійны ўзровень аўтара.
Партрэт у свой час падарыў музею сын фатографа. Яшчэ адзін падарунак у час адкрыцця выставы зрабіў запрошаны на яе ўнук майстра – Леў Дашкевіч-малодшы. Экспазіцыю ўпрыгожвае сямейная рэліквія – фотакамера, якой у даваенны час карыстаўся яго дзед.
Загадкавая манаграма
У гісторыі нашай мастацкай фатаграфіі імя Дашкевіча стала сапраўдным адкрыццём на пачатку 2000-х. У фондах гістарычнага музея захоўваўся канверт, а ў ім — 80 фота-здымкаў, датаваных 1923 годам: выявы сялян, эпізоды вясковага жыцця і побыту. Прыцягвалі ўвагу выключная кампазіцыя і незвычайная тэхніка работ, зробленых у блакітных, зялёных, карычневых тонах. Але – без імя аўтара. Толькі манаграма на кожным – дзве лацінскія літары — LD. З іх і пачаўся пошук Надзеі Саўчанка, загадчыка аддзела пісьмовых і візуальных крыніц Нацыянальнага гістарычнага музея:
— Разважаючы над аднолькавай тэмай здымкаў, вывучаючы даследчыя публікацыі, натрапіла на артыкул «Рыцары аховы беларускіх помнікаў». Размова ішла пра першую беларускую этнаграфічную экспедыцыю 1923 года, пералічваліся яе ўдзельнікі, у тым ліку і фатограф Л. Дашкевіч. Тут да мяне і прыйшла думка: LD — яго ініцыялы!
Пошук працягнуўся ў Нацыянальным архіве. Там знайшлася анкета выкладчыка БДУ і Мінскага інстытута народнай адукацыі Льва Дашкевіча. Так сталі вядомыя звесткі пра яго да 1924 года. Запыт у архіў КДБ – і новыя знаходкі: у 1930 годзе арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі», вызвалены праз некалькі месяцаў. Дарэчы, на выставе прадстаўлены анкета арыштаванага і пратакол допыту. Якраз у гэтых дакументах значылася, што Леў Дашкевіч — аўтар кніжкі для дзяцей «Вада і жыццё». Даследчыца вырашыла пашукаць у бібліятэцы, ці няма іншых твораў. А далей – шчаслівы выпадак. Надзея Саўчанка пераблытала каталогі, узяла пазнейшы па часе і нечакана на імя Льва Дашкевіча знайшла аўтара выпушчанай у 1995 годзе ў Маскве кнігі «Асновы фізікі цвёрдага цела». Але — Льва Леанардавіча Дашкевіча. Сумненняў не было – унук. А як высветлілася пазней, жывы быў і сын фатографа, на той час яму было 90 гадоў. З яго ўспамінаў і склалася канчатковая біяграфія фотамайстра, а фонд музея папоўнілі новыя творы ад яго нашчадкаў.
…На выставе можна ўбачыць важкі том з сабрання сачыненняў Пушкіна выдання Бракгаўза і Эфрона. Кніга належала Льву Дашкевічу і да вайны захоўвалася ў яго мінскім доме на Аляксандраўскай вуліцы (ён стаяў недалёка ад сённяшняга завода «Аліварыя» і згарэў пры бамбёжцы летам 1941-га). Гэты том з бібліятэкі дзеда прывёз у Мінск Леў Дашкевіч-малодшы. Спецыяльна для Надзеі Саўчанка. З павагай. У падзяку за яе двухгадовую даследчыцкую працу.
Гісторыя аднаго партрэта
У цэнтры экспазіцыі – два фотапартрэты. Дашкевіч і Купала.
Што іх яднае? Аднагодкі. Дзве выдатныя асобы свайго часу. Сябры. Разам супрацоўнічалі на пачатку 1920-х у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР. Абодва прайшлі праз махавік сталінскіх рэпрэсій, і нават па адной справе, той самай аб міфічным вызваленчым саюзе, па ёй праходзілі лепшыя прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі. Нарэшце, гэты партрэт Купалы зрабіў мена-віта Дашкевіч, у 1923-м. У музеі фотамастак і мастак літаратурнага слова бы зноў сустрэліся. У юбілейны для абодвух год.
У час знаёмства з экспазіцыяй заўважыла, што Леў Дашкевіч-малодшы вельмі ўважліва разглядае фота Купалы. Аказалася, арыгіналы большасці прадстаўленых здымкаў дзеда ён бачыць упершыню, але партрэт народнага паэта цікавіць асабліва:
— На жаль, дзеда я мала ведаў. Мне было 10 гадоў, калі ён памёр. Дый з прычыны сямейных абставін мы жылі з бацькам і бабуляй у Маскве, а дзед – у Мінску. Рэдка бачыліся. Але адну гісторыю, звязаную з ім, добра памятаю. Бабуля расказвала, як дзед працаваў над партрэтам Купалы. Той быў не ў настроі, здымак не атрымліваўся. Бабуля ж дапамагала працэсу, трымала люстэрка, каб падсвяціць твар паэта знізу, і увесь час ёй даводзілася апускацца на калені. Нарэшце яна сказала Купалу: «От жа ўспомніце, калі ў апошні раз жанчына стаяла перад вамі на каленях?» І Купала злёгку ўсміхнуўся. Гледзячы на гэты партрэт, думаю, менавіта той момант дзед і зафіксаваў.
svirko@sb.by
Майстар рэдкіх тэхнік
Леў Дашкевіч нарадзіўся ў Мінску ў сям’і дваран — надворнага саветніка Мінскай казённай палаты Урбана Клеафасавіча і Антаніны Іванаўны (народжанай Крукоўскай) Дашкевічаў.
Вучобу пачаў у Мінску і Вільнi. Пасля – медыцынскі факультэт у Варшаўскім універсітэце, але за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях быў выключаны без права працягваць адукацыю ў царскай Расіі. У выніку – Дыжонскі ўніверсітэт і Вышэйшая школа графічных мастацтваў у Парыжы, аддзяленне фатаграфіі.
У падарунак гістарычнаму музею Леў ДАШКЕВІЧ-малодшы пакінуў рэпарцёрскую фотакамеру нямецкай фірмы «Цэйс», якой да вайны карыстаўся яго дзед