Мировые киноновинки и II Минский международный фестиваль полнокупольных фильмов: что нового появится в Минском планетарии
20.06.2019 22:39:16
Алина КАСЕЛЬ
Летняе неба і цёплыя ночы — глядзіш на зоркі, загадваеш жаданні… Мінскі планетарый яшчэ летась падчас правядзення I Мінскага міжнароднага фестывалю паўнакупальных фільмаў сур’ёзна абнавіўся, каб наведвальнікі, гуляючы па парку імя Горкага, зайшлі паглядзець касмічныя фільмы, а ў абсерваторыі пабачылі зоркі і планеты. Цяпер планетарый рыхтуецца яшчэ больш здзівіць наведвальнікаў. Карэспандэнт «Р» даведалася чым.
II Мінскі міжнародны фестываль паўнакупальных фільмаў пройдзе 18—20 кастрычніка.
У абсерваторыі днём можна паглядзець на Сонца.
Ужо заўтра дзень летняга сонцастаяння, калі Паўночнае паўшар’е нашай планеты разгорнецца да Сонца — дзень будзе доўжыцца аж 17 гадзін 33 хвіліны. Таму ў фае планетарыя зараз праходзіць выстава «Сонца», прымеркаваная да гэтай астранамічнай падзеі. Але мы сюды прыйшлі не дзеля гэтага. У маі наш планетарый са сваім праектам «Мінскі фестываль паўнакупальных фільмаў» (MIFF-2019) стаў адукацыйным праектам, які выйшаў у фінал, а таксама — адным з пераможцаў конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend, атрымаўшы важкі грашовы прыз — больш як 16 000 беларускіх рублёў. Аляксандр Мікуліч, які ўзначальвае лабараторыю «Мінскі планетарый», расказвае:
— Летась мы правялі першы фестываль паўнакупальных фільмаў, сабраўшы кінакарціны на мінскім купале з краін Азіі, Еўропы, Паўднёвай Амерыкі і іншых. Наш глядач змог убачыць усяго 28 новых, раней невядомых творчых работ замежных мастакоў і рэжысёраў. Гэта быў цудоўны вопыт, які паказаў, што наша краіна — сапраўды касмічная дзяржава. Нават навукова-пазнавальнае кіно ў планетарыі ўжо ўносіць уклад у цікавасць да прыродазнаўчых навук, іх развіццё.
Добрую справу трэба працягваць, але як усё гэта зрабіць са сваім сціплым бюджэтам? Падаўшы заяўку на конкурс, прайшлі ў фінал і атрымалі не толькі матэрыяльную падтрымку, але яшчэ новыя веды і вопыт, які патрэбны для развіцця такой адукацыйнай установы, як планетарый.
Аляксандр МІКУЛІЧ з дыпломам удзельніка конкурсу сацыяльных праектаў, падпісаным касманаўтам Алегам НАВІЦКІМ.
— У гэтым годзе вырашылі праводзіць фестываль у кастрычніку, калі лісце яшчэ трымаецца на дрэвах, а ў дзяцей няма канікул. Мы хочам, каб максімальна вялікая колькасць людзей прыйшла 18—20 кастрычніка ў парк паглядзець самыя розныя касмічныя фільмы, якія аб’ядноўваюць у сабе і навуку, і мастацтва, — кажа Аляксандр Мікуліч. — Атрыманыя ў конкурсе грошы мы выдаткуем на закупку новых фестывальных паўнакупальных фільмаў, якія пасля будуць заўсёды дэманстравацца ў нашым планетарыі.
Каб было зразумела, ліцэнзія на 50 гадоў на паўнакупальны фільм каштуе ад 3 тысяч долараў і больш! Таму так нялёгка мяняць кінапаказы ў планетарыі. Але фестываль — гэта яшчэ адно рашэнне гэтага пытання. Па-першае, ужо цяпер прымаюцца заяўкі з усяго свету ад мастакоў і рэжысёраў, якія робяць такое незвычайнае кіно ў такой незвычайнай тэхніцы.
— У нас ужо стаяць новыя праектары і гукавая сістэма. Усё гэта дазваляе паказваць нашым гледачам больш якасную карцінку на купале.
Грашовую падтрымку ў 16 000 беларускіх рублёў каманда планетарыя аддасць на правядзенне фестывалю і закупку фільмаў.
Наш планетарый сёлета стане яшчэ і першай пляцоўкай, дзе маладыя рэжысёры і мастакі з Акадэміі мастацтваў прэзентуюць свае паўнакупальныя фільмы. Ужо 28 чэрвеня студэнты пакажуць тое, чаго раней не рабілі, — першыя работы з такой складанай тэхнікай. Паўнакупальнае кіно, калі разумееце, гэта праца не на плоскасці. Тут мноства нюансаў. Напрыклад, праца з аб’ёмам і трохмернай прасторай. Яшчэ важны момант: плошча купала планетарыя нашмат больш за кінаэкран у кінатэатры! Паўнакупальныя фільмы — адзін з самых маладых напрамкаў у кінаіндустрыі. Выявы ў іх выводзяцца на купал з аглядам 360 градусаў, з-за чаго глядач бачыць карцінку вакол сябе, атрымлівае адчуванне поўнага ўдзелу.
— Для многіх студэнтаў удзел у падобным фэсце з такімі работамі стане выхадам на вялікі экран. Гэты кірунак новы, перспектыўны і пакуль малаканкурэнтны. Лепшыя работы мы ўпершыню грашова будзем заахвочваць на фестывалі, а лепшыя фільмы з’явяцца ў нашым рэпертуары, — працягвае Аляксандр Мікуліч і паказвае дыплом фіналіста конкурсу сацыяльных праектаў, дзе ёсць подпіс нашага земляка, лётчыка-касманаўта Алега Навіцкага. Ён быў у журы конкурсу і, вядома, падтрымаў планетарый, у якім не раз бываў.
— Зараз здымаецца такое паўнакупальное кіно з мільённымі бюджэтамі, якое моцна ўражвае. Хочацца ўсё гэта ўбачыць, іншым паказаць. У некаторых краінах у планетарыі збіраюць аншлагі на новых фільмах! Будзем спадзявацца, што ў нас адбудуцца цікавыя прэм’еры падчас фестывалю, — не раскрывае да канца ўсіх сакрэтаў Аляксандр Мікуліч. Што ж, прыйдзем, паглядзім.
kasel@sb.by
Фота аўтара.
![](/upload/iblock/408/408bd6b39c0fcc16854d544279dbf58b.jpg)
![](/upload/iblock/c92/c92d4f9d3f4f46c79d88affe8caf5dac.jpg)
— Летась мы правялі першы фестываль паўнакупальных фільмаў, сабраўшы кінакарціны на мінскім купале з краін Азіі, Еўропы, Паўднёвай Амерыкі і іншых. Наш глядач змог убачыць усяго 28 новых, раней невядомых творчых работ замежных мастакоў і рэжысёраў. Гэта быў цудоўны вопыт, які паказаў, што наша краіна — сапраўды касмічная дзяржава. Нават навукова-пазнавальнае кіно ў планетарыі ўжо ўносіць уклад у цікавасць да прыродазнаўчых навук, іх развіццё.
Добрую справу трэба працягваць, але як усё гэта зрабіць са сваім сціплым бюджэтам? Падаўшы заяўку на конкурс, прайшлі ў фінал і атрымалі не толькі матэрыяльную падтрымку, але яшчэ новыя веды і вопыт, які патрэбны для развіцця такой адукацыйнай установы, як планетарый.
![](/upload/iblock/60f/60f57f2fc149e82ace49638d509488b8.jpg)
Каб было зразумела, ліцэнзія на 50 гадоў на паўнакупальны фільм каштуе ад 3 тысяч долараў і больш! Таму так нялёгка мяняць кінапаказы ў планетарыі. Але фестываль — гэта яшчэ адно рашэнне гэтага пытання. Па-першае, ужо цяпер прымаюцца заяўкі з усяго свету ад мастакоў і рэжысёраў, якія робяць такое незвычайнае кіно ў такой незвычайнай тэхніцы.
— У нас ужо стаяць новыя праектары і гукавая сістэма. Усё гэта дазваляе паказваць нашым гледачам больш якасную карцінку на купале.
![](/upload/iblock/1be/1be66943eed11b21709f41fa7a201480.jpg)