Теперь сдать ПЦР-тест в Национальном аэропорту можно круглосуточно: посмотрели, как это работает
25.08.2021 21:41:00
З 19 жнiўня пасажыры, якiя вылятаюць з Нацыянальнага аэрапорта Мiнск або прыбываюць туды, могуць звярнуцца ў лабараторыю па дыягностыцы каронавiруснай iнфекцыi ў будынку аэравакзала i здаць ПЛР-тэст. Карэспандэнт «Р» выправiўся ў галоўную паветраную гавань краiны, каб паглядзець, як гэта працуе.
У аэрапорце ПЛР-тэсцiраванне могуць прайсцi толькi пасажыры, якiя ляцяць паветраным транспартам.
У аэрапорце ПЛР-тэсцiраванне могуць прайсцi толькi пасажыры, якiя ляцяць паветраным транспартам, пры прад’яўленнi бiлета або пасадачнага талона. У лабараторыi папярэджваюць: тых, хто запiсаўся на сайце, але не мае авiябiлета або, пры наяўнасцi, бiлета на любы iншы вiд транспарту, прымаць не будуць. Дарэчы, тэсцiраванне даступнае i тым, хто вылятае, i тым, хто прылятае.
Акрамя бiлета на самалёт або пасадачнага талона, пры сабе абавязкова трэба мець пашпарт. Без яго не атрымаецца нi паляцець, нi зрабiць даследаванне. Як толькi рэгiстратар зафiксуе даныя, вас запросяць за спецыяльную шырму, дзе лабарант возьме мазок.
Тэхналогiя SmartAmp скарачае час правядзення даследавання пры захаваннi высокай адчувальнасцi i клiнiчнай надзейнасцi. Праз дзве гадзiны пасля забору матэрыялу i афармлення дакументаў ужо можна забраць вынiк даследавання. Для беларусаў такая паслуга каштуе 67 рублёў 43 капейкi, для нерэзiдэнтаў — 85 рублёў 20 капеек. Дарэчы, калi вы ляцiце ў адну з дзяржаў — членаў ЕАЭС, то абавязкова спатрэбiцца ўнясенне вынiкаў тэстаў на iнфекцыю COVID-19 у сiстэму «Пада-рожнiчаю без COVID-19», што абыдзецца ў некалькi дадатковых рублёў.
Выдача вынiкаў даследаванняў дыягнастычнага экспрэс-тэсцiравання на антыген SARS-CoV-2 (ДЭТ Аг) робiцца яшчэ хутчэй: на працягу 30 хвiлiн пасля працэдуры. За яго просяць 38 рублёў 51 капейку з беларусаў i 44 рублi 64 капейкi з жыхароў iншых краiн.
Цэны актуальныя на дадзены момант і могуць змяніцца, дакладны кошт паслугі можна даведацца на сайце Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Дарэчы, аб аплаце. Яе можна ажыццявiць некалькiмi спосабамi. Самы зручны — у сiстэме «Разлiк» (АРIП). Пры выбары гэтага варыянта застанецца толькi паведамiць лабаранту нумар электроннай квiтанцыi i дату правядзення плацяжу. Таксама даступны фiзiчны разлiк на месцы або ў любым аддзяленнi банка, але пры выбары такiх спосабаў будзьце гатовы заплацiць камiсiю.
Атрымаць вынiкi лабараторнага тэсцiравання метадам ПЛР можна на стойцы афармлення i прыёму аплаты. Пасажыру выдаюць дакумент з вынiкамi на рускай i англiйскай мовах, а таксама QR-кодам. Калi навесцi на яго камеру тэлефона або планшэта, адкрыецца iнфармацыя аб лабараторыi, дзе зрабiлi тэст. Гэта прадугледжана для абароны ад падробак i фальсiфiкацый. Таксама за пяць рублёў можна заказаць адпраўку вынiкаў на электронную пошту.
З 19 жнiўня пасажыры могуць здаць ПЛР-тэст у лабараторыi ў Нацыянальным аэрапорце Мiнск.
КАМПЕТЭНТНА
Сяргей КАЗЫРЭВIЧ, намеснiк галоўнага ўрача Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii:
— Пералёты здзяйсняюцца на працягу сутак, таму пераход лабараторыi на кругласутачнае правядзенне тэстаў больш чым лагiчны. Гэта зроблена для камфорту пасажыраў. Напрыклад, для тых, хто вылятае рана ранiцай, будзе зручна прыехаць у аэрапорт i на месцы зрабiць даследаванне. Таксама паслуга актуальная для людзей, якiя прыязджаюць з рэгiёнаў альбо ляцяць транзiтнымi рэйсамi: цяпер iм не трэба спыняцца ў горадзе, каб здаць тэст, — дастаткова наведаць лабараторыю на тэрыторыi аэрапорта. Перавагай з’яўляецца электронны запiс на пэўны час, што дапамагае пазбегнуць некантралюемага патоку: кожны прыходзiць у свой прамежак.
grudnitskiy@sb.by
У аэрапорце ПЛР-тэсцiраванне могуць прайсцi толькi пасажыры, якiя ляцяць паветраным транспартам.
Запiс у тры клiкi
Пункт тэсцiравання размешчаны на трэцiм паверсе ў пятым i шостым сектарах у агульнадаступнай зоне да праходжання перадпалётных працэдур у зоне вылету. Яго лёгка апазнаць па iнфармацыйнай таблiчцы. Лабаранты прымаюць толькi па запiсе, якi адкрываецца штодзень у 07:00 на сайце Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii. Форма рэгiстрацыi простая. Для пачатку вам прапануюць выбраць месца здачы аналiзу. Цэнтр мае тры лабараторыi: акрамя аэрапорта, даведацца пра свой COVID-статус можна непасрэдна на вулiцы Петруся Броўкi цi на чыгуначным вакзале. Наступны крок — выбар даты i часу правядзення тэсту. На кожнага клiента адводзiцца пяць хвiлiн. На трэцiм этапе вам прапануюць падзялiцца асабiстай iнфармацыяй: iмем, электроннай поштай i нумарам тэлефона. Запоўнiлi? Выдатна, цiснем кнопку «Пацвердзiць». Засталося толькi з’явiцца на прыём у патрэбны час.У аэрапорце ПЛР-тэсцiраванне могуць прайсцi толькi пасажыры, якiя ляцяць паветраным транспартам, пры прад’яўленнi бiлета або пасадачнага талона. У лабараторыi папярэджваюць: тых, хто запiсаўся на сайце, але не мае авiябiлета або, пры наяўнасцi, бiлета на любы iншы вiд транспарту, прымаць не будуць. Дарэчы, тэсцiраванне даступнае i тым, хто вылятае, i тым, хто прылятае.
Акрамя бiлета на самалёт або пасадачнага талона, пры сабе абавязкова трэба мець пашпарт. Без яго не атрымаецца нi паляцець, нi зрабiць даследаванне. Як толькi рэгiстратар зафiксуе даныя, вас запросяць за спецыяльную шырму, дзе лабарант возьме мазок.
Вынiк праз дзве гадзiны
Жадаючыя могуць прайсцi лабараторнае тэсцiраванне на COVID-19 двума рознымi метадамi: ПЛР па тэхналогii SmartAmp цi метадам дыягнастычнага экспрэс-тэсцiравання на антыген SARS-CoV-2 (ДЭТ Аг).Тэхналогiя SmartAmp скарачае час правядзення даследавання пры захаваннi высокай адчувальнасцi i клiнiчнай надзейнасцi. Праз дзве гадзiны пасля забору матэрыялу i афармлення дакументаў ужо можна забраць вынiк даследавання. Для беларусаў такая паслуга каштуе 67 рублёў 43 капейкi, для нерэзiдэнтаў — 85 рублёў 20 капеек. Дарэчы, калi вы ляцiце ў адну з дзяржаў — членаў ЕАЭС, то абавязкова спатрэбiцца ўнясенне вынiкаў тэстаў на iнфекцыю COVID-19 у сiстэму «Пада-рожнiчаю без COVID-19», што абыдзецца ў некалькi дадатковых рублёў.