Состояние купола Будславского костела признано аварийным
24.07.2021 08:38:33
Днямі спецыялісты прадставілі справаздачу па выніках абследавання Будслаўскай базілікі пасля пажару, які здарыўся ў нацыянальным санктуарыі 11 мая. «Р» даведалася, у якім стане знаходзіцца адзін з прыгажэйшых храмаў нашай краіны, прызнаны культурна-гістарычнай каштоўнасцю.
Купал Будслаўскага касцёла найбольш пацярпеў ад агню.
Нагадаем, дым над касцёлам заўважылі каля васьмі гадзін раніцы ў аўторак 11 мая: гарэлі драўляныя будаўнічыя канструкцыі паміж дахам і перакрыццямі будынка. Найбольш каштоўныя рэліквіі ўдалося выратаваць, але храм значна пацярпеў: цалкам знішчаны канструкцыі крокваў і дах асноўнага аб’ёму будынка касцёла. Ускладнілі сітуацыю праліўныя дажджы, што прайшлі пасля пажару. Сур’ёзную занепакоенасць выклікаў стан купала — вакол знаходзілася вялікая колькасць драўляных крокваў, такім чынам, ён аказаўся ў эпіцэнтры агню. Зараз спецыялісты НВУП «Будрэканструкцыя» пацвердзілі, што купал у аварыйным стане:
— Ад уздзеяння высокіх тэмператур найбольш пацярпелі цагляныя канструкцыі купала цэнтральнай навы. У ім зафіксаваны пашкоджанні ў выглядзе вертыкальных расколін, страты верхняй абмазкі, адслаення тынкоўкі на ўнутранай паверхні. Прычым працэс павелічэння расколін не спыняецца. Патрабуецца абсталяванне страховачных канструкцый і ўмацаванне купала. Адсутнасць даху і ўмовы надвор’я выклікаюць насычэнне вільгаццю цаглянай кладкі скляпенняў і сцен пад імі, што можа ў далейшым прывесці да страты тынкоўкі з каштоўным фрэскавым жывапісам. Для таго каб прадухіліць гэтыя працэсы, была зроблена засцярога будынка ад дажджу з падручных матэрыялаў з арганізаваным водаадводам за межы касцёла. Гэта знізіла магчымасць далейшых пашкоджанняў, але не выключыла іх цалкам.
Адна з цяжкасцей, з якой у ходзе працы сутыкнуліся спецыялісты, — гэта практычна поўная адсутнасць архіўных матэрыялаў па будынку храма. Раней не праводзілася яго комплекснае навуковае даследаванне, у тым ліку і архітэктурна-рэстаўрацыйныя абмеры. У дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі маюцца толькі замалёўкі фасадаў, выкананыя ад рукі архітэктарам у 1979 годзе.
Тэмпература гарэння ў эпіцэнтры дасягала 1100 градусаў.
Акрамя таго, выяўлены шэраг іншых праблем, не звязаных з пажарам. Так, незадавальняючай прызнана нясучая здольнасць падмуркаў — іх фізічная зношанасць складае 55 працэнтаў, ім таксама патрабуецца ўмацаванне. Стан крокваў даху, якія захаваліся, дрэнны: яны пашкоджаны гніллю. Патрабуецца рамонт галоўнай параднай лесвіцы і некаторых іншых, а таксама падлогі алтара і правага сакрыстыя.
Ксёндз Дзмітрый Дубовік дадаў, што сярэдневяковы арган знаходзіцца ў здавальняючым стане.
nevmer@sb.by