На телеканале ОНТ отметят 80-летие Олега Даля, а также покажут документальные фильмы к юбилеям певицы Кристины Орбакайте и телеведущей Арины Шараповой
21.05.2021 08:57:51
Шэраг спецыяльных праграм да юбiлеяў вядомых дзеячаў культуры падрыхтаваў для гледачоў на наступным тыднi тэлеканал АНТ. 25 мая папулярнай спявачцы Крысцiне Арбакайтэ споўнiцца пяцьдзясят. Пра зорную ролю ў «Чучале», сямейныя каштоўнасцi i, вядома, любiмую матулю Алу Пугачову артыстка адкрыта раскажа ў дакументальным фiльме «А ведаеш, усё яшчэ будзе...», якi пакажуць на АНТ 30 мая ў 17:00. Ну а крыху раней, у суботу, на канале ўспомняць Алега Даля — вядомага савецкага акцёра тэатра i кiно, аўтара шматлiкiх вершаў i тэатральных замалёвак. У гэты дзень Далю магло б споўнiцца 80... Прыгожы юбiлей (60 гадоў) святкуе ў суботу i Арына Шарапава — журналiстка, вядучая праграмы «Час». Ёй калегi прысвяцiлi сваю свежанькую прэм’еру — фiльм-iнтэрв’ю «Усмешка для мiльёнаў».
Таксама (упершыню на тэлебачаннi!) гледачам пакажуць дзённiк артыста, якi ўсе гэтыя гады захоўваецца ў Ларысы Мезенцавай — сяброўкi жонкi Даля Лiзаветы Эйхенбаўм. Некаторыя цытаты апублiкаваны раней, але поўныя запiсы бачылi толькi блiзкiя акцёра. Iнтэрв’ю з Ларысай Мезенцавай, дарэчы, дабiвалiся многiя, яна адмаўляла ўсiм, расказваюць аўтары фiльма «Дрэнны добры чалавек»:
— Але пасля доўгiх угавораў яна ўсё ж пагадзiлася. I мы ўбачылi радкi, у якiх Даль адкрыта расказвае пра кiно, тэатры, сяброў i ворагаў, пра самога сябе... Па ўспамiнах блiзкiх i калег, акцёр заўсёды казаў тое, што думаў. Не iнтрыгаваў, не падладжваўся пад iншых, а калi i спаборнiчаў, то толькi з самiм сабой. I ў нейкi момант надарваўся, не пацягнуў. Не змог скокнуць вышэй…
У здымках фiльма таксама прынялi ўдзел акцёры Генадзь Сайфулiн, Вiктар Тульчынскi i Авангард Лявонцьеў, рэжысёры Iосiф Райхельгаўз i Юрый Грымаў, фатограф Валерый Плотнiкаў, актрыса i публiцыст Элiна Дэлiн.
Яна нарадзiлася ў Маскве, але дзяцiнства правяла на Блiзкiм Усходзе: бацька Аян Венiямiнавiч быў дыпламатам, а таму Арыне з мамай даводзiлася шмат ездзiць па свеце. У 18 гадоў дзяўчына закахалася i выйшла замуж. Нарадзiўся сын... Але шлюб пратрымаўся зусiм нядоўга, пакiнуўшы ў душы Арыны глыбокую рану — доўгiя гады ў яе не складвалася сямейнае жыццё. Затое дабiлася поспеху ў кар’еры. Скончыла фiлфак МДУ, працавала ў агенцтве друку «Навiны» фотакарэспандэнтам, затым трапiла ў тэлевiзiйны аддзел. Там яе заўважылi i запрасiлi ва УДТРК весцi праграму «Час». А потым былi Першы расiйскi канал (тады — АРТ) i праца ў iнфармацыйнай праграме «Час»…
У фiльме «Усмешка для мiльёнаў» Арына Шарапава адкрыта раскажа пра свае ўзлёты i падзеннi, пазнаёмiць гледачоў з цяперашнiм мужам Эдуардам Карташовым, унукамi i сынам Данiiлам. Цёплыя словы пра вядучую таксама скажуць мадэльер Вячаслаў Зайцаў, калега Алена Малышава, кароль поп-эстрады Фiлiп Кiркораў i народная артыстка Расii Ларыса Долiна.
«Пачынаць сваю кар’еру з хiта — гэта рэдкае шчасце», — казала Ала Пугачова. Такiм хiтом для Крысцiны Арбакайтэ стала песня «Пагаворым», якую яна запiсала разам з Iгарам Нiкалаевым, прычым употай ад мацi. Ну а далей — канцэрты, гастролi, здымкi ў кiно i праца ў вядучых тэатрах Расii, запiсы альбомаў i хiт адзiн за адным…
За даллю — Даль
Алег Даль валодаў такiм талентам, што мог бы зрабiць сусветную кар’еру. Але за 20 гадоў працы сыграў усяго ў 29 фiльмах. Пры гэтым нiякiх званняў i прэмiй не атрымаў. Што перашкодзiла? У фiльме «Дрэнны добры чалавек» пляменнiца Алега Даля Таццяна Антанюк раскажа, якiм яе дзядзька быў у жыццi. Таццяна вельмi рэдка дае iнтэрв’ю, аднак для здымачнай групы праекта зрабiла выключэнне.
Таксама (упершыню на тэлебачаннi!) гледачам пакажуць дзённiк артыста, якi ўсе гэтыя гады захоўваецца ў Ларысы Мезенцавай — сяброўкi жонкi Даля Лiзаветы Эйхенбаўм. Некаторыя цытаты апублiкаваны раней, але поўныя запiсы бачылi толькi блiзкiя акцёра. Iнтэрв’ю з Ларысай Мезенцавай, дарэчы, дабiвалiся многiя, яна адмаўляла ўсiм, расказваюць аўтары фiльма «Дрэнны добры чалавек»:
— Але пасля доўгiх угавораў яна ўсё ж пагадзiлася. I мы ўбачылi радкi, у якiх Даль адкрыта расказвае пра кiно, тэатры, сяброў i ворагаў, пра самога сябе... Па ўспамiнах блiзкiх i калег, акцёр заўсёды казаў тое, што думаў. Не iнтрыгаваў, не падладжваўся пад iншых, а калi i спаборнiчаў, то толькi з самiм сабой. I ў нейкi момант надарваўся, не пацягнуў. Не змог скокнуць вышэй…
У здымках фiльма таксама прынялi ўдзел акцёры Генадзь Сайфулiн, Вiктар Тульчынскi i Авангард Лявонцьеў, рэжысёры Iосiф Райхельгаўз i Юрый Грымаў, фатограф Валерый Плотнiкаў, актрыса i публiцыст Элiна Дэлiн.
Першая на Першым
Да дня нараджэння Арыны Шарапавай 29 мая ў 00:35 на АНТ пакажуць дакументальны фiльм «Усмешка для мiльёнаў», прысвечаны вядомай тэлевядучай.Яна нарадзiлася ў Маскве, але дзяцiнства правяла на Блiзкiм Усходзе: бацька Аян Венiямiнавiч быў дыпламатам, а таму Арыне з мамай даводзiлася шмат ездзiць па свеце. У 18 гадоў дзяўчына закахалася i выйшла замуж. Нарадзiўся сын... Але шлюб пратрымаўся зусiм нядоўга, пакiнуўшы ў душы Арыны глыбокую рану — доўгiя гады ў яе не складвалася сямейнае жыццё. Затое дабiлася поспеху ў кар’еры. Скончыла фiлфак МДУ, працавала ў агенцтве друку «Навiны» фотакарэспандэнтам, затым трапiла ў тэлевiзiйны аддзел. Там яе заўважылi i запрасiлi ва УДТРК весцi праграму «Час». А потым былi Першы расiйскi канал (тады — АРТ) i праца ў iнфармацыйнай праграме «Час»…
У фiльме «Усмешка для мiльёнаў» Арына Шарапава адкрыта раскажа пра свае ўзлёты i падзеннi, пазнаёмiць гледачоў з цяперашнiм мужам Эдуардам Карташовым, унукамi i сынам Данiiлам. Цёплыя словы пра вядучую таксама скажуць мадэльер Вячаслаў Зайцаў, калега Алена Малышава, кароль поп-эстрады Фiлiп Кiркораў i народная артыстка Расii Ларыса Долiна.
Рэдкая птушка
У 12 гадоў у дуэце з мамай Алай Пугачовай Крысцiна Арбакайтэ выканала песню «А ведаеш, усё яшчэ будзе», якая iмгненна стала хiтом. I шмат гадоў пасля Крысцiне кожны дзень даводзiлася даказваць усiм i сабе самой: яна не проста дачка «Жанчыны, якая спявае», а арыгiнальная, самабытная актрыса i спявачка, самастойная i самадастатковая асоба.«Пачынаць сваю кар’еру з хiта — гэта рэдкае шчасце», — казала Ала Пугачова. Такiм хiтом для Крысцiны Арбакайтэ стала песня «Пагаворым», якую яна запiсала разам з Iгарам Нiкалаевым, прычым употай ад мацi. Ну а далей — канцэрты, гастролi, здымкi ў кiно i праца ў вядучых тэатрах Расii, запiсы альбомаў i хiт адзiн за адным…
З дакументальнай стужкi «А ведаеш, усё яшчэ будзе...» гледачы даведаюцца, як стваралiся лепшыя музычныя работы Крысцiны Арбакайтэ, пабываюць разам з ёй у тэатры, дзе яна iграе ў спектаклi «Двое на арэлях». У лiку эксклюзiўных — кадры са здымак клiпа «Пералётная птушка», у якiм прыняў удзел экс-муж спявачкi Уладзiмiр Праснякоў.