Около 15 томов и 250 тысяч слов. Что нового появится в толковом словаре белорусского языка
24.02.2022 13:42:00
Лінгвісты Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук рыхтуюць новы «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы», у які ўвойдзе беларуская лексіка XX і пачатку XXI стагоддзя. Мяркуецца, што ён будзе складацца з 15 тамоў і налічваць каля 250 тысяч слоў – практычна ў 2,5 разы больш, чым існуючы. Новае выданне ў першую чаргу папоўніцца за кошт лексікі з сучасных мастацкіх твораў, публіцыстычных і рэлігійных крыніц, твораў беларускай дыяспары і пісьменнікаў, якія тварылі ў 1930-я гады. Аб тым, па якіх прычынах адбываецца папаўненне лексічнага складу і як змянілася мова за апошнія дзесяцігоддзі, наша гутарка з загадчыкам аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Аленай Лапцёнак.
Папярэдняе выданне было падрыхтавана больш за 40 гадоў таму. Існуе ўстойлівая думка, што кожнае пакаленне носьбітаў мовы павінна мець свой слоўнік, уводзіць у курс справы Алена Лапцёнак:
– Чарговае выданне грунтуецца не на папярэдняй картатэцы, а на падставе новага нацыянальнага корпуса беларускай мовы, але ж набыткі, канешне, улічваюцца. У новым слоўніку значна павялічылася колькасць лексем, пашырылася семантычная структура лексічных адзінак, стала больш прыкладаў.
– У новым выданні мы спрабуем максімальна поўна паказаць адносіны паміж такімі словамі, праілюстраваць іх прыкладамі, каб было зразумела, як змянялася ўжыванне лексем. Бо ў мове іх статус і лёс абсалютна розныя. Адна з лексем можа ўжывацца больш шырока, а некаторыя суадносныя пары могуць быць і раўнапраўнымі. Наша задача – адлюстраваць стан сучаснай беларускай мовы і паказаць значэнне слова ў дынаміцы.
Увогуле папаўненне лексічнага складу мовы – няспынны працэс, і адбываецца ён па розных прычынах. У першую чаргу ў сувязі з эканамічным і сацыяльным прагрэсам. Менавіта так прыходзіць шмат новых слоў – запазычанняў, якія абазначаюць нейкія працэсы, з’явы, прадметы, тэхнічныя навінкі. Але перш чым трапіць у слоўнік, яны праходзяць дастаткова працяглы шлях у мове. Некаторыя словы або часткі слова напачатку могуць нават ужывацца з лацінскім напісаннем. З часам адбываецца фанетычная, граматычная адаптацыя, і толькі потым яны становяцца паўнацэннымі складнікамі лексічнай сістэмы, утвараюць аднакарэнныя словы.
Яшчэ адна асаблівасць беларускай мовы – пашырэнне стылістычнага дыяпазону. Сёння яна не толькі развіваецца ў многіх прывычных сферах жыцця, але і заваёўвае новыя. Напрыклад, рэлігійная тэрміналогія слаба адлюстравана ў старым слоўніку, тлумачэнне лексем, якія абазначаюць розныя прадметы і рэаліі сферы sacrum, часам маюць тэндэнцыйнае тлумачэнне, пераважае праваслаўная тэрміналогія, звяртае ўвагу Алена Лапцёнак:
– У новым слоўніку спецыялісты паказваюць гэтыя словы больш шырока. Прычым у выданні будзе адлюстроўвацца не толькі лексіка, што называе прадметы і рэаліі хрысціянскай рэлігіі, але і іншых веравызнанняў. Гэта звязана з тым, што мы не замкнуты ў сваім коле, а існуем сярод іншых народаў і моў, таму гэтыя лексемы вельмі важныя.
Значнае месца сучасная беларуская мова займае ў інтэрнэт-камунікацыі, сацыяльных сетках. Функцыянаванне ў лічбавым фармаце пашыраецца – усё часцей тыя ж самыя блогеры пачынаюць размаўляць на роднай мове. Але ж у віртуальным свеце яна мае свае асаблівасці, заўважае навуковец:
– З’явілася шмат слоў, што абазначаюць новыя прадметы і з’явы. Аднак ва ўсе часы лексікографы ставіліся да неалагізмаў дастаткова асцярожна, фіксуючы ў тлумачальных слоўніках толькі тое, што ўжо атрымала нейкае пашырэнне і пашырэнне і замацавалася ў мове. Па-першае, ёсць шмат слоў, якія прыйшлі да нас, праіснавалі некаторы час, а потым былі выключаны з маўлення, напрыклад словы «пэйджар», «дыскета», якія сёння лічацца ўстарэлымі. Па-другое, ствараюцца спецыяльныя выданні, якія фіксуюць менавіта новую лексіку, што была запатрабавана ў пэўныя перыяды, – там яны абсалютна дарэчныя. Значную частку новай лексікі складае камп’ютарная тэрміналогія: спачатку ёй карыстаюцца спецыялісты, а пазней многія словы становяцца агульнаўжывальнымі, прычым як сярод моладзі, так і старэйшага пакалення.
Яшчэ адна асаблівасць новага выдання – уключэнне значнай колькасці навуковых тэкстаў, артыкулаў сродкаў масавай інфармацыі, у той час як стары слоўнік адлюстроўваў літаратурную мову, якая складвалася пераважна на базе мастацкіх тэкстаў.
ДАРЭЧЫ
Сярод новых слоў, якіх раней не было ў слоўніку i якімі мы зараз актыўна карыстаемся, – авакада, антыфрыз, анлайн, арганза, аўдыт. З’явіліся і новыя вытворныя значэнні існуючых слоў, напрыклад архівацыя і акно як камп’ютарныя тэрміны, аграрый як прадстаўнік аграрнай партыі, пашырылася структура такіх прывычных лексем, як абарыген, абвал, агляд, алмаз, «атмасферны», «атрэсці». Адлюстраваны ў выданні і складаныя па структуры словы з запазычанымі часткамі – агра-, анты-, аўта-, аэра- (аграбізнес, агракамбінат, агратурызм, аўтазапраўка). Гэтыя словы ў апошнія дзесяцігоддзi актыўна ўжываюцца, але не былі зафіксаваны ў папярэднім слоўніку.
mischenko@sb.by

У сувязі з рознымі сацыяльнымі працэсамі зараз актывізуецца лексіка, якая ўжывалася, напрыклад, у пачатку XX стагоддзя.У той час карту называлі мапай, працэнт – адсоткам, а ручку – асадкай. І спіс такіх слоў можна працягваць. Сёння яны функцыянуюць паралельна як варыянты, тлумачыць лінгвіст:

– Асноўнай крыніцай у лексікаграфічнай практыцы традыцыйна з’яўляецца мастацкая літаратура.Натуральна, што новы слоўнік не выключэнне – у iм таксама ёсць класіка беларускай літаратуры. Але намячаецца тэндэнцыя, калі на развіццё мовы вялікі ўплыў аказваюць СМІ, інтэрнэт-прастора, а не прыгожае пісьменства, як гэта было раней. Справа ў тым, што наша грамадства сёння цікавіцца рознымі сферамі – эканамічнай, тэхнічнай, медыцынскай. І адпаведна ўся гэтая лексіка таксама фіксуецца ў газетах і часопісах, становячыся часткай жыцця звычайнага чалавека.