Рождественские обычаи агрогородка Одельск Гродненского района
24.12.2021 10:07:00
530-гадовае мястэчка выклікае замілаванне: каменны крыж на ўездзе, акуратныя зімовыя падворкі, драўляны касцёл, статуя святога Антонія, патрона Адэльска. Аграгарадок пад Гродна — край ветракоў, жыхары якога спрадвеку займаліся млынарствам. Мясцовыя размаўляюць на «трасянцы» (на польскі манер жыхары вымаўляюць імя святога ў родным склоне: касцёл «свентэга Антанега»), захоўваюць народныя беларускія традыцыі. Завітаем у іх свет і даведаемся, як жывуць, што ядуць і як рыхтуюцца да свят.
Адвэнт — асаблівы час для католікаў, перыяд чакання Божага Нараджэння. Традыцыйна ён пачынаецца ў чацвёртую перад Калядамі нядзелю. У гэты перыяд вельмі важным, яскравым знакам, які часта праяўляецца ў дамашняй літургіі, з'яўляецца свечка. Свечкі і ліхтарыкі маюць багатую сімволіку, гэта сімвал радасці, жыцця хрысціяніна, згоднага з Божымі запаветамі.
— Раратняя свечка сімвалізуе Марыю, якая ў змрочны адвэнтавы час нясе свету ў сваім улонні Хрыста — Сапраўднае Святло. Каляндарная свечка: на ёй абазначаны даты чатырох тыдняў Адвэнту. Гэтых «свецаў» чатыры, яны ставяцца ў традыцыйны святочны «венец» (вянок), які абавязкова плятуць з яловых галінак. Свечку запальваюць падчас сямейных малітваў і яды. Кожны дзень яна гарыць у месцы, вызначаным на гэты дзень. А дапальваецца канчаткова — у час вігілійнай вячэры.
У кожнай сям'і разам з дзецьмі робяць адвэнтавы ліхтарык у форме закрытага чатырохвугольніка, сценкі якога знутры абклеены тонкай каляровай паперай. Дома ён знаходзіцца на пачэсным месцы, а дзеці, ідучы на Рараты, нясуць ліхтарык у касцёл.
Чарговым простым знакам можа быць «сена добрых учынкаў». Гэты звычай таксама абавязкова захоўваюць у адэльскіх сем'ях, яшчэ інакш называюць «Ясэлкі». У першую нядзелю Адвэнту кожнае дзіця атрымлівае ад бацькоў пустыя яслі. З таго часу штодзень падчас вячэрняй малітвы хлопчык ці дзяўчынка робіць рахунак сумлення і за добры ўчынак кладзе адну сцяблінку сена ў яслі. Гэта дар маленькага верніка для Божага Дзіцяткі як даніна памяці аб Яго нараджэнні. У дзень Божага Нараджэння кожнае дзіця, прачнуўшыся, знаходзіць у сваіх яслях фігурку Дзіцяткі Езуса.
Жыхары Адэльска Наталля Кавалькова і сям'я Гняцецкіх за каляднай вячэрай.
Як да Раратаў, так і да свята Божага Нараджэння ў Адэльску рыхтуюцца загадзя. Адэльскія ўмеліцы вышываюць да свята сурвэткі, ёлкі з тканіны, абавязкова ўпрыгожваюць жывую ёлку каляровымі папяровымі ланцужкамі ды іншымі самаробнымі вырабамі.
— Сімвал Калядаў — певень ды васьміканцовая калядная зорка, — распавядае майстар Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Кавалькова. — Увечары 24 снежня сем'і збіраюцца на вігілію з поснымі стравамі, апоўначы ідуць на пастэрку — адмысловую Імшу на Каляды. На святочны стол гаспадыні пякуць хатні хлеб, збіваюць масла ды вырабляюць сыр. Малочныя вырабы, а таксама бабка з кішкай ужо сталі харчовым брэндам мястэчка.
«Упярод» (раней) пастэркі ўвечары не было. Была вігілія ў хаце, а пастэрка — зусім рана, у сем гадзін, — тлумачыць Лілія Раткоўская. — Гатуем вячэру: ламанцы выпякаем, мак мелем, робім галубцы посныя з грыбамі, пярлоўкай ды морквай. Молімся, чытаем адрыўкі з Евангелля».
Каляды ў Адэльску святкуюць «па-даўнейшаму», адзначаюць ужо з вечара 24-га, які называюць «вігілійным». У перакладзе з лацінскай мовы «вігілія» — чуваць, не спаць, пільнаваць, «начное няспанне», у праваслаўным абрадзе тое ж азначае «сочельник». Лічылася, што да вігілійнага стала абавязкова трэба запрасіць любога выпадковага госця, каб не паўтарыць грэх тых, хто не пусціў пераначаваць Святую Сям'ю перад нараджэннем Хрыста.
Стол, за якім збіраюцца родныя, засцілаюць белым абрусам, пад які абавязкова кладуць трошкі сена як напамін пра нараджэнне Хрыста не ў нейкім палацы, а ў простым хлевушку. Назаўтра сена, што ляжала пад абрусам, аддавалі свойскай жывёле. Адначасова абрус сімвалізуе чысціню алтара, на якім Езус у царкве ці касцёле штодзень падае вернікам хлеб і віно, пераўтвораныя ў Ягоныя Цела і Кроў. У цэнтры ставяць запаленую свечку (сімвал Віфлеемскай зоркі) і кладуць на талерку аплаткі, часам таксама фігурку нованароджанага Езуса і Евангелле.
З ежы падаюць толькі посныя стравы. Многія гаспадыні стараюцца, каб іх было менавіта 12 — па ліку апосталаў. З абавязковых страў — крупяная каша куцця.
У Адэльску куццёй называюць і саму вігілійную вячэру. Акрамя кашы, падаюць рыбныя стравы альбо селядзец, макавае малачко з абаранкамі, ламанцы, аўсяны кісель, грыбы або грыбную поліўку, вараныя буракі, прыпраўленыя арэхамі ці чарнаслівам, і іншыя посныя стравы. Асноўнымі кампанентамі вігілійнай куцці традыцыйна лічыліся пшаніца, мак і мёд — сімвалы дастатку і пладавітасці.
За святочнай вячэрай родныя і блізкія дзеляцца аплаткам, выказваючы пры гэтым шчырыя словы прабачэння, зычаць адзін аднаму Божай ласкі на добрыя ўчынкі. Аплатак, спечаны з мукі і вады, сімвалізуе Хрыста, які, прыняўшы аблічча чалавека, аддаў сваё жыццё за ўратаванне людзей.
На Каляды па сённяшні дзень у Адэльску гатуюць ламанцы. Значнае месца на стале жыхароў Адэльска займаюць і мясныя стравы, асабліва свіное сала. Мясныя стравы з'яўляліся на стале, калі забівалі парася, звычайна гэта адбывалася напярэдадні Каляд. Смажылі сала, рабiлi каўбасы, сальцiсон (вантрабянку), варылі халоднае (квашаніна ці студзень), тушонку. Назасольвалі сала і захоўвалі яго ў кубле (дзежцы), унутраны тлушч тапілі, каб потым запраўляць ім многія стравы. Да Вялікадня абавязкова пакідалі кавалак добра прасоленага кумпяка, а таксама каўбасы, якія залівалі тлушчам і захоўвалі ў халодным месцы. Пяць гадоў таму «Традыцыйная рэгіянальная кухня аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці» была ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Мясцовая прымаўка сцвярджае: «Як няма рыбы смачней лінінкі, дык няма мяса дабрэй свінінкі». Гатуюцца ў асноўным стравы з буйных кавалкаў мяса вышэйшай якасці. Не абыходзяць гаспадыні ўвагай хатнюю птушку, асабліва гусей.
Як і раней, абавязкова на багатую Куццю існаваў звычай шчадраваць (хадзіць па хатах з віншаваннямі), калядоўшчыкам клалі ў торбы сала, сырыя каўбасы, блінцы, сыр…
Традыцыі з майго дзяцінства, якое прайшло ў вёсцы Мішкінікі, што каля Адэльска, пачалі ўзнаўляцца і ў горадзе. Калі мае сыны былі малымі, мы разам з сям'ёй з ранку са свечкамі хадзілі ў горадзе ў касцёл на Рараты, пасля дзеці беглі ў школу, а я — на працу, падчас Адвэнту заўсёды ўзмоцнена малілася. А напярэдадні святочнай імшы рыхтавала для сям'і Вігілійную вячэру, на якой замест мяса была ўсялякая рыба. Таксама гатавалі «мак» — булачкі з макам і куццю… Сёння, калі стала старэйшай, то ўжо не хочацца заставацца на Каляды ў горадзе, таму едзем на вёску да старэйшых родзічаў, каб парадавацца і пабыць разам, каб не было, як кажуць, заўтра позна.
Божае Нараджэнне — адно з самых урачыстых свят у хрысціянскай традыцыі. Яго Вігілія з'яўляецца прыгожым і кранальным часам для кожнай сям'і, глыбокае ўспрыманне гэтага вечара яднае родных, пакідаючы ў сэрцы прыемныя ўспаміны. Давайце ж пастараемся ўвесці ў нашыя сем'і дамашнія абрады ці іншыя вядомыя традыцыі, якія дапамагаюць ствараць у свеце атмасферу любві, чуласці і згоды.
Наталля РАМАНОВІЧ, вядучы метадыст па рэаліызацыі культурна-дзелавых праектаў і развіцці турызму ДУК «Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр».
Фота аўтара.