У Чэрвені да абласных «Дажынак-2020» адкрыліся новыя аб’екты: дзіцячы сад, музей, ЗАГС
30.09.2020 08:33:54
Татьяна ШИМУК
Чэрвень надзвычай прыгожа адсвяткаваў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2020». Склалася ўражанне, што на вуліцах для добрага настрою спецыяльна ўстанавілася сонечнае, амаль чэрвеньскае надвор’е. Грала музыка, адкрыўся Горад майстроў, працавалі забаўляльныя пляцоўкі, зоны для спорту і гульняў. А вечарам кіраўніцтва Міншчыны ўзнагародзіла лепшых хлебаробаў сталічнага рэгіёна, для якіх жніво-2020 выдзяляецца рэкордным намалотам — два мільёны тон збожжа! А яшчэ раённы цэнтр атрымаў каштоўныя падарункі сацыяльнай інфраструктуры, сярод якіх новыя аб’екты: дзіцячы сад, музей і ЗАГС.
У новым дзіцячым садзе па вуліцы Перамогі ў Чэрвені будуць выхоўвацца 230 дзетак.
На галоўную сцэну адзін за адным падымаліся лепшыя кіраўнікі гаспадарак раёнаў. У тройцы лідараў па ўборцы збожжавых культур у Мінскай вобласці — Маладзечанскі, Клецкі і Старадарожскі раёны.
Падарункаў хлебаробам на свяце было шмат, ад грашовых сертыфікатаў да тэлевізараў, але самым важкім стаў пазадарожнік «Ніва» ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Ключы ад новенькага аўтамабіля атрымаў 73-гадовы Генадзь Цвірка са Стаўбцоўскага раёна, які за сваё жыццё намалаціў звыш 40 000 тон збожжа. Цікавы факт: гэты ганаровы працаўнік Міншчыны выязджае ў палі збіраць ураджай ужо 55-ы сезон. Паціснуў руку заслужанаму аграрыю Міхаіл Орда, кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Новы краязнаўчы музей Чэрвеня чакае наведвальнікаў.
— Будынак музея ўзведзены менш чым за год. Унутры дастаткова прасторы для экспазіцый: каля 900 квадратных метраў. Аб такой плошчы раней можна было толькі марыць: чатыры экспазіцыйныя залы, адна выставачная і канферэнц-хол для дзелавых мерапрыемстваў. Вельмі прыемна, што кіраўнік вобласці Аляксандр Турчын падарыў нам на адкрыццi новую карціну. Асноўная экспазіцыя новага музея будзе стварацца да канца года. Мы працуем над гэтым акурат зараз.
Яшчэ адзін прыемны падарунак жыхарам горада: на той жа плошчы Свабоды, у новым будынку, дзейнічае гарадскі прыгажун — ЗАГС. Дарэчы, зарэгістраваць шлюб ва ўзведзеным з нуля будынку маладыя маглі яшчэ ў маі, пасля здачы яго ў эксплуатацыю, нягледзячы на тое, што з-за пандэміі шырокія вясельныя святкаванні былі стрыманымі.
Яслі-сад «Пчолка» выдатна абсталяваны: заняткi будуць вельмі пазнавальнымі.
«Дажынкі-2020» сталi грандыёзным святам і для маленькіх жыхароў раённага цэнтра. У святочны дзень адчыніліся дзверы дзіцячага садка «Пчолка» ў новым мікрараёне па вуліцы Перамогі, дзе дабудоўваюцца яшчэ чатыры жылыя дамы. Па сваёй аснашчанасці новая дашкольная ўстанова, разлічаная на 230 дзетак, вельмі ўразіла святочную дэлегацыю, бо тут сапраўды ёсць усё для гарманічнага развіцця малых: басейн, трэнажорныя залы, адна з якіх — з ЛФК-профілем, камп’ютарны клас, «зялены» і лагапедычныя пакоі, сучасныя вулічныя пляцоўкі. Для камфортнага знаходжання супрацоўнікаў і выхаванцаў былі пабудаваны медкабінет, функцыянальны харчаблок, ліфты для хуткай падачы ежы, санвузлы з рэгуляцыяй тэмпературы вады. З дзецьмі будуць працаваць 24 вопытныя выхавацелі. Адным словам, першыя крокі ў сацыяльнае жыццё дашкольнікі Чэрвеня зробяць у найлепшых умовах. Дзверы ясляў-сада № 2 г. Чэрвеня адчыняцца праз тыдзень.
shimuk@sb.by
Самым адказным — пашана i павага
Ужо з дзесяці гадзін раніцы цэнтр Чэрвеня ператварыўся ў адну вясёлую пляцоўку. Актыўна працавалі гандлёвыя рады з вялікай колькасцю прысмакаў. Вітаў усіх гасцей харчовай алеі і прахожых водар страў на грылі. Так што галодным са свята хлебаробаў дакладна нiхто не сышоў. У рамках забаўляльнай праграмы перад новым краязнаўчым музеем разгарнуліся фотазоны, майстар-класы, выставы мастакоў і народных майстроў. Яркімі прэзентацыямі адзначыліся экспазіцыі караваяў і снапоў з рэгіёнаў. Са сцэны гучалі словы пашаны і павагі ў адрас як маладых, так і вопытных работнікаў сельскай гаспадаркі ў дзевяці намінацыях. Медалёў дачакаліся аграномы, інжынеры, механізатары, вадзіцелі і нават тыя, хто не толькі добра ўбіраў палі, але і годна рабіў сваю справу дзеля таго, каб хлеб трапіў на нашы сталы.У новым дзіцячым садзе па вуліцы Перамогі ў Чэрвені будуць выхоўвацца 230 дзетак.
На галоўную сцэну адзін за адным падымаліся лепшыя кіраўнікі гаспадарак раёнаў. У тройцы лідараў па ўборцы збожжавых культур у Мінскай вобласці — Маладзечанскі, Клецкі і Старадарожскі раёны.
Падарункаў хлебаробам на свяце было шмат, ад грашовых сертыфікатаў да тэлевізараў, але самым важкім стаў пазадарожнік «Ніва» ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Ключы ад новенькага аўтамабіля атрымаў 73-гадовы Генадзь Цвірка са Стаўбцоўскага раёна, які за сваё жыццё намалаціў звыш 40 000 тон збожжа. Цікавы факт: гэты ганаровы працаўнік Міншчыны выязджае ў палі збіраць ураджай ужо 55-ы сезон. Паціснуў руку заслужанаму аграрыю Міхаіл Орда, кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Гораду на радасць
На плошчы Свабоды, 8, у самым сэрцы райцэнтра, ля касцёла, адкрыўся Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей. Прастору вакол яго аздобілі аніматары і жывыя скульптуры. Дырэктар музея Алена Забаронак цiкава расказала пра новы аб’ект:Новы краязнаўчы музей Чэрвеня чакае наведвальнікаў.