Новы помнік ля Сафійскага сабора, архiтэктура ў мiнiяцюры і тысячы гасцей – як Полацк адсвяткаваў Дзень беларускага пісьменства
05.09.2017 08:02:59
Адразу тры вялікія падзеі Полацк адзначаў у гэтыя выхадныя. Самаму старажытнаму гораду краіны споўніла-ся 1155 гадоў. Але, акрамя таго, ён стаў яшчэ і сталіцай Дня пісьменства, падчас якога адсвяткавалі i 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Карэспандэнт «Р» пабываў на радзiме Францыска Скарыны i паглядзеў, як праходзiла свята.
Дзень беларускага пісьменства наша краіна адзначае з 1994 года. I першым горадам, дзе прайшло свята, быў менавіта Полацк. У гэтым годзе ён прымаў урачыстасці ўжо трэці раз.
Святочныя мерапрыемствы ў Полацку пачаліся яшчэ 1 верасня — у дзень пачатку навучальнага года. З гэтай нагоды ў цэнтры горада адбылася ўрачыстая лінейка, прымеркаваная да Дня ведаў, адкрылася Скарынаўская алімпіяда, прайшлі фестываль для дзяцей і моладзі «Полацк — ты крыніца натхнення», а яшчэ баль гімназістак. Па ўсім горадзе адбываліся літаратурныя, музычныя, мастацкія, тэатральныя мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыі старажытнага горада, жыццю Скарыны і Еўфрасінні Полацкай.
А ў паркавай зоне Кургана Неўміручасці недалёка ад Сафійскага сабора клубы гістарычнай рэканструкцыі адкрылі святочны фестываль сярэдневяковай культуры «Рубон».
А ранкам у суботу па вуліцы Камуністычнай прайшло ўрачыстае шэсце, прымеркаванае да святаў. Працоўныя калектывы раёна і горада, прадстаўнікі навучальных устаноў... колькасць удзельнікаў у ёй была сімвалічнай — 1155.
Палачане ішлі ў гістарычных касцюмах розных гільдый XV—XVI стагоддзяў. Да прыкладу, супрацоўнікі Полацкага малочнага камбіната сталі прадстаўнікамі гільдыі малочнікаў, Полацкай друкарні — друкароў, хлебазавода — хлебапёкаў, Дома гандлю — купцоў, а мясцовых лясгасаў — лесарубаў. Былi ў радах i легендарны князь Усяслаў Чарадзей з дружынай.
Прыкладна ў гэты ж час у другой частцы горада праходзіў міжнародны «круглы стол». У ім прынялі ўдзел дэлегаты 12 краін. Пісьменнікі, выдаўцы, навукоўцы абмяркоўвалі такое паняцце як дыпламатыя слова. І, вядома ж, яны абмеркавалі ролю Францыска Скарыны ў сусветнай гуманітарнай прасторы.
Сам Дзень беларускага пісьменства ўрачыста адкрыўся толькi позна ўвечары 2 верасня пры ўдзеле Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі, а таксама майстроў мастацтваў і калектываў самадзейнасці. А да гэтага на афіцыйнай цырымоніі каля Сафійскага сабора адкрылі памятны знак «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці». Паглядзець на гэтую падзею сабраўся ўвесь горад.
Кампазіцыя ўстаноўлена на самым краі берага, у тым месцы, дзе Палата зліваецца з Дзвіной. Яна важыць каля 8 тон i складаецца з дзвюх частак — бронзавай і гранітнай. У метале адліты шчыты з партрэтамі князя Усяслава Чарадзея, Рагвалода і яго дачкі Рагнеды, Еўфрасінні Полацкай. На адваротным баку важныя гістарычныя даты і культурныя каштоўнасці, такія як Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, Крыж Еўфрасінні Полацкай.
Гасцей у гэтыя дні ў Полацку сабралася багата — некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Толькi aфiцыйна ў святкаваннях прымалi ўдзел грамадзяне з 20 краiн свету. Намеснік Прэм’ер-міністра Васіль Жарко ўбачаным у горадзе застаўся вельмі задаволены: ён адзначыў добрую арганізацыю свята.
— Вельмі шмат гасцей. Падрыхтавана насычаная праграма. У павільёнах фестывалю прэсы і кнігі мы бачым, што кніга ў сучасным свеце запатрабаваная. Выданні прыгожыя звонку, чым адразу прыцягваюць увагу, і змястоўныя ўнутры. Добра тое, што мы шануем гісторыю, шануем нашу дзяржаўнасць і развіваем яе.
Сярод ганаровых гасцей свята былі і іншыя вядомыя людзі — міністр інфармацыі Лілія Ананіч, кіраўнік Мінкульта Барыс Святлоў, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, кіраўнік Нацбанка Павел Калаур, мэр Полацка Мікалай Шаўчук.
Сапраўды, у Полацку было на што паглядзець. Амаль трохкіламетровыя гандлёвыя рады, дзе рамеснікі гандлявалі сувенірамі, і цырымонія гашэння маркі і канверта, прысвечаных 1155-годдзю Полацка. У музей пад адкрытым небам ператварылася зялёная зона ля плошчы Свабоды. Два з лішнім дзясяткі помнікаў архітэктуры ў маштабе 1:30. Сафійскі сабор, кадэцкі корпус, экалагічны музей. Былі там прадстаўлены і будынкі, якія ўжо сталі здабыткам мінулага, і інакш як у выглядзе мадэлі на іх ужо і не паглядзіш.
Таксама на свяце віталі лепшых беларускіх аўтараў сезона. Была ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія. У гэтым годзе журы ацэньвала 40 заявак. Суддзі звярталі ўвагу не толькі на змест твораў, але і на рэцэнзіі, водгукі ў СМІ. Пераможцаў назвалі ў сямі намінацыях. Самыя папулярныя — «Паэзія» і «Дзіцячая літаратура». Лепшы празаік — Людміла Рублеўская, лепшы крытык — Валерый Назараў, лепшы публіцыст — Зіновій Прыгодзіч.
А ў канцы ўрачыстасцей была абвешчана сталіца Дня пісьменства — 2018. На плошчы Свабоды адбылася цырымонія перадачы эстафеты гораду Іванава Брэсцкай вобласці. Ён далучыцца да Заслаўя, Турава, Пінска, Міра i іншых гарадоў, якія на працягу апошніх 24 гадоў прымалі галоўнае свята роднага слова.
Вячаслаў ІВАНОЎ

Гасцям Дня беларускага пісьменства давялося ўбачыць арыгінал «Малой подорожной книжицы» Скарыны