Председатель Дорского сельисполкома приручила жар-птицу и посадила дерево жизни
13.07.2024 14:50:00
Екатерина РОВДО
Напэўна, амаль кожны з нас у дзяцiнстве выразаў сняжынкi, але для большасцi на гэтым творчыя вынаходствы ў дадзеным кiрунку завяршылiся. У нашай гераiнi атрымалася так, што гэта справа жыве з ёю i сёння. Вольга ХАРЛIНСКАЯ — член Саюза майстроў Беларусi. Пасля заканчэння Дорскай сярэдняй школы Валожынскага раёна пайшла вучыцца на мастацкае аддзяленне цяперашняга Маладзечанскага музычнага каледжа. Там дэкаратыўна‑прыкладное мастацтва выкладала выдатны педагог Вiкторыя Нiкiфараўна Чарвонцава. Вольга пераняла бясцэнныя веды i шчырую любоў да выцiнанкi. Зараз жанчына працуе старшынёй сельскага выканаўчага камiтэта на сваёй малой радзiме, але, нягледзячы на напружаны графiк працы i бясконцыя клопаты, без якiх немагчыма ўявiць жыццё вясковай жанчыны, знаходзiць час на тое, каб выразаць новыя ўзоры на паперы.
У гiсторыi нашай культуры нямала вiдаў народнай дэкаратыўна‑прыкладной творчасцi, калiсьцi досыць папулярных, затым практычна забытых, а сёння адроджаных i ўключаных у сучасныя культурныя працэсы. Гэта ў поўнай меры датычыць i мастацтва стварэння ажурных узораў з паперы — выцiнанкi. У канцы XIX — першай палове XX стагоддзя выцiнанку можна было ўбачыць амаль у кожнай хаце. Некаторае ажыўленне традыцыi назiралася ў пасляваеннае дзесяцiгоддзе. А затым яна практычна знiкла з народнага побыту, пакiнуўшы след хiба толькi ў людской памяцi. Але, як паказвае жыццё, традыцыйныя мастацкiя рамёствы — зусiм не архаiка цi музейны набытак, а вельмi сучасная з’ява, якая пры ўмелым i беражлiвым падыходзе арганiчна ўключаецца ў сучасны побыт. Выцiнанка з’яўляецца выдатным адлюстраваннем гэтых працэсаў. А Вольга Харлiнская — майстар, якi працягвае развiваць i папулярызаваць гэта тонкае мастацтва:
— Пасля вучобы ў Маладзечна я закончыла мастацкае аддзяленне педагагiчнага ўнiверсiтэта ў Гродна i па размеркаванню трапiла на працу ў Iвянецкi дом‑iнтэрнат. Была настаўнiкам малявання i гiсторыi мастацтва. Калi ж выйшла замуж i нарадзiла дзiця, уладкавалася ў Дорскую школу мастацтваў. Зараз гэта фiлiял Iвянецкай школы мастацтваў iмя Паплаўскага. Вучыла мясцовых дзетак сакрэтам выцiнанкi i прымала актыўны ўдзел у культурным жыццi краiны.
Яе прафесiяналiзм i кампетэнтнасць дазволiлi дабiцца высокiх вынiкаў у навучаннi i выхаваннi вучняў. Аб гэтым гавораць iх дасягненнi — мноства дыпломаў за ўдзел у розных конкурсах. Па вынiках працы за 2022 год Вольга Харлiнская ўвайшла ў лiк лепшых работнiкаў культурнай сферы Мiнскай вобласцi.
Выцiнанкi Вольгi Харлiнскай адметныя сваёй стылiстыкай. На першы погляд яны ўяўляюць сабой чыстыя практыкаваннi абстрактнага характару з дробнаўзорыстых арнаментальных геаметрычных нарэзак, што кампануюцца ў кругi, авалы, прамавугольнiкi, нейкiя загадкавыя змеепадобныя фiгуры. Пры больш блiзкiм знаёмстве аказваецца, што ўсе гэтыя загадкавыя кампазiцыi адлюстроўваюць пэўную, часам з глыбокiм фiласофскiм падтэкстам думку, якая звычайна падмацоўваецца ўласнымi вершаванымi чатырохрадкоўямi. Вось характэрны ўзор такога сiмвалiчнага суправаджэння аднаго з «Дрэваў жыцця» майстрыхi:
Жыццё нараджаецца i памiрае,
Лiсце зелянее, жаўцее i ападае —
Такi закон быцця,
Але вечным будзе Дрэва жыцця.
Стылiстыка твораў майстрыхi з iх таямнiчасцю i загадкавасцю вельмi сугучная касмiчнай тэматыцы. Глыбiня чорнага фону, на якiм пералiваюцца крышталiчныя фiгуры з промнямi‑стрэламi, нагадвае бяздоннасць космасу. З часам и вопытам прыкметна змяняўся характар выцiнанак — ад досыць простых, сцiплых у мастацкiх адносiнах вырабаў да высокадэкаратыўных твораў станковага характару.
— Я прымала ўдзел у шматлiкiх мерапрыемствах. Неаднаразова ладзiла выставы, разам з майстрамi‑землякамi дэманстравалi свае працы на фестывалях, форумах i майстар‑класах. Для многiх гэта незвычайны i займальны занятак.
Пад чулым кiраўнiцтвам Вольгi Харлiнскай можна за кароткi адрэзак часу выразаць, напрыклад, чароўную жар‑птушку, якую не сорамна будзе i сябрам паказаць, i выкарыстаць як дэкор для дома. У вольны час наша гераiня з захапленнем бярэцца за нажнiцы i ўдасканальвае сваё майстэрства.
— Падчас выразання я не стамляюся. Гэта сваеасаблiвы антыстрэс. Але выцiнанка вымагае ўважлiвасцi i канцэнтрацыi на працэсе. Бо лiтаральна адзiн няўдалы рух нажнiчкамi — уся кампазiцыя будзе сапсаваная.
Чароўныя ўзоры, зробленыя рукамi таленавiтай майстрыхi, аздобленыя ў прыгожыя рамкi, можна ўбачыць на тэматычных выставах нашай краiны i нават замежжа. Безумоўна, некаторыя з iх ёсць i на працы, i дома.
Апынуўшыся на падворку Харлiнскiх, была па‑добраму здзiўлена. Толькi беларуская вясковая жанчына здольна з адказнай працай, агародам, гаспадаркай i клумбамi яшчэ i каля плiты ўпраўляцца найлепшым чынам. Прыгожы двор, утульная хата, дзе выцiнанкi гаспадынi займаюць свае пачэсныя месцы, — гэта насамрэч вельмi прыгожа i сучасна.
— Зразумела, што з новай пасадай часу для творчасцi i адпачынку стала значна менш. Асаблiва зараз, летам. Я чэрпаю сваё натхненне ў паўсядзённасцi, вачах родных i прыгажосцi нашага непаўторнага краю. I вельмi рада таму, што ў нашым раёне дастаткова аднадумцаў з аб’яднання народных майстроў «Скарбнiца», створанага на базе Валожынскага РЦК.
У ТЭМУ
Мiнская вобласць займае асобнае месца ў развiццi мастацтва выцiнанкi. У аддзяленнi дэкаратыўна‑прыкладнога мастацтва Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага вучылiшча iмя М. К. Агiнскага паспяхова дзейнiчае адзiная ў краiне школа выцiнанкi. Заснавальнiца — вядомая майстрыха Вiкторыя Мiкiтаўна Чырвонцава. Зацiкаўленасць гiсторыяй i тэорыяй арнаменту, зварот да традыцыйнай культуры, вобразаў беларускай мiфалогii, схiльнасць да эксперыментаў, пошуку новых форм — вось асноўныя рысы школы.
rovdo@sb.by
Фота Кацярыны Роўда i з архiва Вольгi Харлiнскай