«Вышивать и лечить болезни сердца – очень близкие сферы деятельности»: как рукодельницы из разных профессий пришли к своему хобби
05.01.2020 09:18:24
Татьяна ШИМУК
Ва ўсе часы рукадзелле было народным мастацтвам. Толькі раней яно па сакрэце перадавалася з пакалення ў пакаленне, а сёння ўсе тэхнікі вышывання даступны кожнаму ў інтэрнэце. Калісьці стварэнне вырабу з яркім малюнкам ці арнаментам патрабавала вялікага часу. А сёння ёсць станкі, багацце тканін і нітак, мноства гатовых схем, з дапамогай якіх, здаецца, і пачатковец зможа зрабіць маляўнічы габелен. Нягледзячы на зменлівы час, адна акалічнасць застаецца нязменнай: без цярпення, цікавасці і творчага запалу ў гэтай захапляльнай справе не абысціся.
У краіне шмат клубаў дэкаратыўнага рукадзелля. Нядаўна пашанцавала пазнаёміцца з барысаўскай аматарскай студыяй «Чароўны крыжык», якая існуе больш за 10 гадоў. У клубе больш за сотню творчых асоб, якія ўмеюць спрытна кіраваць іголкай з ніткай і ствараць цудоўныя сюжэты ў розных жанрах — ад класічных пейзажаў да фэнтэзі…
У Анфісы Сафонавай цікавасць да рукадзелля з’явілася пасля падарунка мужа — набору для вышывання.
Сотня шыўкоў на сантыметр
Дарэчы, удзельніцы студыі ў паўсядзённым жыцці працуюць у далёкіх ад свайго захаплення сферах. Валянціна Заяц, напрыклад, па адукацыі юрыст, доўгі час працавала ў Барысаўскім райвыканкаме — у сістэме сацабароны насельніцтва. Жанчына кажа, што дакладна ўжо не памятае, калі першы раз узяла ў рукі тканіну і іголку. Але прызнаецца, што ўсе яе захапленні родам з дзяцінства:
— Мой тата быў ваенным, мы ўвесь час пераязджалі з месца на месца. Маці заўсёды нешта ў руках трымала, вышывала, а цёця наогул магла зрабіць з любой тканіны «цукерачку». У тыя часы быў дэфіцыт рэчаў, адзення, таму шмат чаго даводзілася ствараць сваімі рукамі… Гэта сёння вочы разбягаюцца ад багацця на прылаўку: ніткі, тканіна, элементы, якія могуць упрыгожыць карціну. А тады даводзiлася выкручвацца.
Валянціна Заяц любіць выкарыстоўваць цёплыя колеры ў вышыўцы.
Валянціна Заяц працуе ў сучаснай тэхніцы манахромнай вышыўкі. Вырабы нагадваюць і фотаздымкі, і дакладныя алоўкавыя накіды мастака. Пры поглядзе на яе карціны здалёку не скажаш, што гэтыя работы — вышываныя. Знешнія абрысы фігуры вышываюцца тонкімі лініямі. Дэталі, якія трэба падкрэсліць, дадаюцца дробнымі рыскамі. Канчатковы выгляд манахромнай карціны сапраўды дасканалы, загадкавы і пакідае гледачам прастор для фантазіі і роздуму. У адным квадратным сантыметры можа быць сто драбнюткіх шыўкоў.
Пазіраю на выразную работу Валянціны Валянцінаўны і дзіўлюся: што ж патрэбна для таго, каб вышыць настолькі дасканала? Майстрыха сціпла дэманструе свае нацюрморты і кампазіцыі, распавядаючы:
— На дапамогу прыходзяць спецыяльны станок і прафесійная лупа. З простымі акулярамі такіх шыўкоў, вядома, не зробіш. Шмат што ў працы залежыць не толькі ад натхнення, але і ад якасці нітак, тыпу тканіны, якая можа быць раўнамернага перапляцення альбо з канвой. Гэты занятак прыцягвае мяне перш за ўсё магчымасцю расслабiцца i ў той жа час засяродзіцца на дэталях. Гэта выключна для душы, свае работы я не прадаю.
Заўважаю, што карціны Валянціны Заяц расслабляюць і наведвальнікаў выстаўкі ў галерэі «З’ява», дзе экспануюцца зараз. Людзі спыняюцца і падыходзяць бліжэй, разглядаюць уважліва. Большасць работ вышыта дамінуючым карычневым колерам і яго цёплымі адценнямі, якія не стамляюць і не раздражняюць вока. Цікаўлюся ў таленавітага аўтара вышыўкі: адкуль прыходзяць такія сюжэты?
— Адну ідэю магу трымаць у галаве два дні, а потым шукаю неабходную схему і пачынаю справу, ад якой мяне ўжо цяжка адарваць, — адказвае Валянціна Заяц. — Зараз я на пенсіі і магу сабе дазволіць сядзець за станком у любы час, колькі душа пажадае.
Падарунак на Каляды
Таццяна Няжданава, кіраўнік студыі «Чароўны крыжык», адзначае:
— Кожны год да нас далучаюцца новыя таленты са сваімі арыгінальнымі ідэямі. Вось і сёння на выстаўцы каля дзясятка новых майстрых, сярод якіх Анфіса Сафонава.
У маладога ўрача-кардыёлага захапленне вышыўкай пачалося з крэатыўнага падарунка мужа Антона перад Новым годам. Вынікам стала чароўная карціна з анёлам і катом, якія ў калядную ноч запальваюць ліхтар і паглядаюць у зорнае неба. Анфіса гадуе дзвюх дачок і працуе ў бальніцы, таму часу на творчасць у яе няшмат. У галерэі бачу яе ўрбаністычныя пейзажы — выявы сталіц краін свету: Лондан, Нью-Ёрк, Парыж… У сваіх карцінах Анфіса сінтэзуе некалькі тэхнік: французская нітка, бэксціч — іглой назад, а таксама крыж і паўкрыж. А яшчэ яна дадае ў малюнак пацеркі і дробны бісер. Атрымліваецца вельмі прыгожа!
Таццяна Няжданава каля сваёй працы «Чалавек і філін».
— Імі можна лячыць і абнадзейваць людзей. Магчыма, вышыванае мастацтва можа стаць прафілактычным сродкам і ад тахікардыі? — дапытваюся ў жанчыны, якая давала клятву Гіпакрата.
— Дарэчы, слушная ідэя: працую ў кардыялагічным аддзяленні бальніцы, з сардэчнікамі. Сапраўды, вышыўка можа радаваць не толькі аўтара, але і таго, хто бачыць яго работы. Раней гледачамі былі мае дзеці і муж, сёння — наведвальнікі галерэі. Можна паспрабаваць дадаць сузіранне вышыўкі і наогул пазітыўных мастацкіх рэчаў да асноўных медрэцэптаў, — усміхаецца ў адказ Анфіса Васільеўна.
— Якія задумкі плануеце ажыццявіць у новым годзе?
— Хачу вышыць вялікі карабель з маякамі. Я ўжо знайшла адпаведную схему. Справа толькі ў вольным часе, які трэба знайсці.
Ад лялькі на чайнік да Дзядоў Маразоў
Таццяна Няжданава звяртае ўвагу на яшчэ адзін цікавы жанр, які апошнім часам развіваецца ў майстроў вышыўкі. Гэта тэкстыльная лялька. З аўтарам вельмі пацешных вырабаў Надзеяй Шандзер гутарыць было вельмі цікава. Яна прафесійны фатограф: шмат гадоў працавала ў барысаўскім фотасалоне. Прафесія, пагадзіцеся, да мастацтва вельмі блізкая. На пенсіі ў Надзеі Карлаўны з’явілася магчымасць увасабляць у ляльках вобразы тых людзей, з якімі давялося сустрэцца. Акрамя таго, жанчына вышывае казачных герояў на карцінах.
Надзея Шандзер са сваімі лялькамі Лёляй і Фросяй.
— Колькі ў мяне мяккіх лялек з тканіны, спецыяльна не лічыла. Памятаю, што першую ляльку зрабіла ў падарунак сяброўцы, якая ад’язджала ў Амерыку. Зараз лялька жыве дзесьцi там на яе самавары. Нядаўна я зрабіла экалагічную ляльку з функцыянальным мяшком для пластыкавых пакетаў. А вось мой Дзед Мароз, вось лялька Поля, — паказвае майстар.
Захапленне фатаграфіяй паўплывала і на мастацкі густ На-дзеі Шандзер. Усе яе персанажы надзвычай выразныя, як жывыя, і пакідаюць вельмі дзіўнае ўражанне... Здаецца, што за імі стаяць рэальныя прататыпы як дзяцей, так і дарослых. Але над кожнай лялькай, каб яна ажыла ў руках, трэба было папацець: то вышыць яркія чаравічкі, то зрабіць праўдападобную прычоску альбо нарасціць бараду. Пытаюся ў Надзеі Карлаўны, ці не хоча яна вырабляць такія цуды на паток — як рамесніца.
— Пакуль што раблю гэта выключна для ўласнага задавальнення і падарункаў родным, сябрам. Яшчэ не спрабавала тыражаваць ляльку за лялькай, а калі і рабіла падобных, яны ўсё роўна атрымліваліся ўнікальнымі. Такія вось яны ў мяне індывідуалісты!
shimuk@sb.by