Свята ў Паставах сабрала музыкантаў з шасці краін
15.06.2018 16:11:48
Людмила МИНКЕВИЧ
Штогод у пачатку лета ў музычнае сэрца беларускага Паазер’я імкнуцца артысты з розных куткоў краіны і замежжа, каб паказаць майстэрства, падзяліцца традыцыямі і весела пабавіць час. На сёлетні Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, які праходзіў на Пастаўшчыне з 8 па 10 чэрвеня пад дэвізам “Дуда — покліч часу”, завіталі госці не толькі з суседніх Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, але нават з Індыі.
Сумаваць не прыйшлося. Праграма ўключала конкурсы, канцэрты, тэатралізаваныя прадстаўленні, выставы народных мастацкіх рамёстваў і промыслаў, іншыя музычныя, забаўляльныя і культурна-масавыя мерапрыемствы.
Паказальна, што фестывальныя падзеі ахапілі не толькі раённы цэнтр, але і мясцовыя вёскі. Такім чынам госці змаглі на свае вочы ўбачыць жыццё ў глыбінцы, а яшчэ пазнаёміцца з малымі радзімамі вядомых выхадцаў з Пастаўскай зямлі. А такіх багата. Дарэчы, у гонар аднаго з іх — беларускага паэта, празаіка і мовазнаўцы Уладзіміра Дубоўкі — напярэдадні фестывалю ў яго роднай вёсцы Агароднікі ўсталявалі памятны знак. На Пастаўшчыне памятаюць пра сваіх землякоў, з павагай ставяцца да традыцый, а галоўнае — удыхаюць у культуру дзядуль і бабуль новае жыццё, робячы яе цікавай і папулярнай.
mila@sb.by