«Хорошки» приглашают на зимний концерт
08.01.2022 11:03:28
Няважна, ці ляжыць на вуліцах снег і ці шчыпае мароз нос — на канцэрце «Зімачка» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» вы дакладна зловіце зімовы настрой. Калектыў запрашае ўсіх жадаючых 15 студзеня ў Белдзяржфілармонію на свой сольны канцэрт, дзе пакажа харэаграфічныя пастаноўкі на тэму беларускіх зімовых свят і абрадаў, а таксама маляўнічыя нумары з залатога фонду ансамбля.
— Кожны нумар у праграме «Зімачка» — сапраўдны харэаграфічны спектакль, у аснове якога — спалучэнне адметнага нацыянальнага каларыту і высокага майстэрства артыстаў, — паведамляе прэс-служба ансамбля.
Гледачам прадставяць нумар «Завеі», прысвечаны прыгажосці роднай прыроды, танец «Кросны», рытм якога нагадвае стук кросен, пастаноўку «Кружалёк», дзе з вялікай замілаванасцю і паэтычнасцю расказваецца пра будзённую сялянскую працу, вакальна-харэаграфічную кампазіцыю «Каляда», дзе сродкамі народна-сцэнічнага танца каларытна перадаюцца ўсе адметныя моманты самага вясёлага і яскравага зімовага свята, і многае іншае.
Святочны канцэрт прымеркаваны да дня нараджэння калектыву. А сёлета яму спаўняецца 48 гадоў. За сваю гісторыю ансамбль можа пахваліцца шматлікімі дасягненнямі. Дарэчы, зусім нядаўня скарбонка калектыву папоўнілася яшчэ дзвюма прэстыжнымі ўзнагародамі — артысткі балета Яўге-нія Саколікава і Таццяна Рубчэня атрымалі медалі Францыска Скарыны. Абедзве артысткі з’яўляюцца выпускніцамі дзіцячай школы-студыі ансамбля «Харошкі» і вось ужо два дзесяцігоддзі аддана служаць высокаму харэаграфічнаму мастацтву.
Фото БЕЛТА
mila@sb.by