Книжное наследие Владислава Сырокомли передано Национальной библиотеке
11.01.2020 08:11:03
Сапраўдным Калядным падарункам для Беларусі стала вяртанне і перадача ў дар Нацыянальнай бібліятэцы вялікай калекцыі прыжыццёвых і пасмяротных выданняў знакамітага беларускага і польскага паэта Уладзіслава Сыракомлі. Большасць з іх вельмі рэдкія і раней у нашай краіне адсутнічалі.
Больш як паўгода супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі вялі перагаворы аб набыцці калекцыі, а гэта звыш 50 кніг.
Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі, дзеліцца падрабязнасцямі:
— Больш як паўгода супрацоўнікі бібліятэкі вялі перагаворы аб набыцці калекцыі, а гэта звыш 50 кніг. Была праведзена экспертыза кожнай кнігі, правераны іх сапраўднасць і каштоўнасць. Ужо сёння можна казаць, што калекцыя абсалютна ўнікальная. Многія выданні захавалі арыгінальныя выдавецкія пераплёты, якія звычайна страчваюцца ў бібліятэках за доўгія гады актыўнага выкарыстання.
Алесь Суша дадаў, што ўнікальная калекцыя рарытэтаў, у ліку якіх — арыгінал рэдкай фатаграфіі Уладзіслава Сыракомлі ў маладосці, была набыта ў прыватнага калекцыянера дзякуючы падтрымцы Ганаровага консула Беларусі ў Лазане Андрэя Нажэскіна і Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Швейцарскай Канфедэрацыі Паўла Мацукевіча.
Караліна ІОСІФАВА.