В Институте биофизики и клеточной инженерии НАН разрабатывают не только вакцину, но и клеточные технологии
16.11.2021 08:08:00
Ствалавымі клеткамі можна вылечыць запаленне лёгкіх, цукровы дыябет, ракавыя пухліны і аўтаімунныя хваробы
Новыя спецыялізаваныя цэнтры і лабараторыі у Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук адкрываюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Яшчэ нядаўна распачала працу лабараторыя вірусалогіі і біятэхналогій, якая ў наш небяспечны ў сэнсе эпідэміялагічнай абстаноўкі час асабліва запатрабаваная. Тут распазнаюцца і выдзяляюцца розныя вірусы, даследуецца імунітэт хворых на інфекцыі, таксама ў перспектыве распрацоўка тэст-сістэм для дыягностыкі і ўдзел у тэставанні лекаў. Дырэктар інстытута, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Андрэй Ганчароў удакладняе:
– У цэнтры вірусалогіі і біятэхналогій у наступным годзе працягнем працу над стварэннем айчынных вакцын, і не толькі супраць каранавіруса. Напрыклад, ад ветраной воспы, грыпу і іншых інфекцый. У памяшканнях герметычныя боксы з асобнымі сістэмамі вентыляцыі, поўнае абеззаражванне паветра і ўсіх стокаў, асобныя ўваходы. Дзякуючы прадуманай ізаляванасці небяспека для персаналу і акружаючых выключана, навуковыя супрацоўнікі і лабаранты змогуць займацца ўзбуджальнікамі інфекцый, якія на любым узроўні па рызыцы.
Малодшы навуковы супрацоўнік Вераніка Манацівода.
На днях у Інстытуце яшчэ адна прыемная навіна ці, умоўна кажучы, наваселле. Адкрыўся цэнтр імуналогіі і алергалогіі, у якім вывучаецца імунітэт усіх жывых арганізмаў. Па праўдзе кажучы, работа ў гэтай галіне вялася амаль тры гады, заставалася толькі аформіць юрыдычна, каб магчымасць стварэння біямедыцынскіх прадуктаў і іншых даследаванняў была амаль што бязмежнай. У імуналагічнай галіне каманда Андрэя Ганчарова ўжо многае зрабіла, у тым ліку даследавала імунітэт хворых на анкалогію, алергію, аўтаімунныя, інфекцыйныя немачы і вынайшла шляхі ратавання. Размова перш за ўсё пра біямедыцынскія клетачныя прадукты, якіх у краіне зарэгістравана восем, а чатыры з іх — ад Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі. Заканчваецца рэгістрацыя яшчэ трох, пра гэта падрабязней распавядае Андрэй Ганчароў:
— З кафедрай унутраных хвароб БДМУ працавалі над шматлікімі праектамі і падабраліся да лячэння сістэмнай чырвонай ваўчанкі — аўтаімуннага захворвання. Спачатку ў гэтых пацыентаў даследавалі імунітэт, на працягу крайніх двух гадоў лечым з дапамогай ствалавых клетак, якія ўводзім унутрывенна. У выніку запаленне зніжаецца і паляпшаецца функцыя нырак. Яшчэ адна хвароба з разраду аўтаімунных — сістэмны склероз, калі патаўшчаецца скура і разрастаецца злучальная тканіна. Гэта ўсё з-за празмернай актывацыі імунітэту, які трэба падавіць. Ад спецыяльных прэпаратаў многа пабочных рэакцый, у той час як ад ствалавых клетак іх няма.
У лабараторыі дабываюць нават Т-лімфацыты, якія падаўляюць аўтаімунныя рэакцыі, калі ўласны імунітэт дзейнічае супраць арганізма. Атрымліваць гэты сродак лячэння даволі складана і дорага, патрэбна многа этапаў. Унутрывенна такіх лімфацытаў уводзіцца ад пяці мільёнаў на кілаграм вагі цела.
— У свеце гэты спосаб мала выкарыстоўваецца ў клінічным плане, літаральна ў некалькіх цэнтрах. Накірунак новы, мала вывучаны, а нашы выпрабаванні пачнуцца прыблізна ў першым квартале наступнага года, — канкрэтызуе Андрэй Ганчароў.
Загадчыца лабараторыі клетачнай біяфізікі Наталля Антаневіч.
Даследаванне па лячэнні ствалавымі клеткамі каранавіруснага запалення лёгкіх прайшло ўдала, засталося завяршыць рэгістрацыю самога клетачнага прадукта. Метад паказаў добрую эфектыўнасць: выжывальнасць цяжкіх пацыентаў на 40 працэнтаў большая, чым пры адсутнасці такой тэрапіі. Пры дапамозе клетачных тэхналогій спецыялісты інстытута таксама пачынаюць лячыць цукровы дыябет, пухліны. Дапусцім, пры пухлінах цытатаксічныя лімфацыты нарошчваюцца ў вялікай колькасці — да 10 мільёнаў на кілаграм вагі чалавека. У шпрыцу аб’ёмам на 10 мілілітраў атрымліваецца густая суспензія, якая разводзіцца на 500 мілілітраў спецыяльнага раствору.
Андрэй Ганчароў — кіраўнік рабочай групы па стварэнні айчыннай вакцыны супраць каранавіруса, таму відавочна, што і ва ўзначаленым ім інстытуце пры Акадэміі навук праца на гэтай ніве кіпіць. Большая частка задач выканана, зараз стадыя папярэдніх даклінічных даследаванняў на жывёлах, расказвае вучоны:
— Па папярэдніх высновах, прэпарат не таксічны. Змены ўнутраных органаў, парушэнні паводзін, пагаршэнне стану, гібелі жывёл не зафіксавана, хаця ўводзіліся дозы, якія ў шмат разоў перавышаюць разліковыя. Біяхімічны аналіз крыві ў норме. Зараз выконваюцца гісталагічныя даследаванні. У пачатку года пачнецца наступная стадыя даклінічных выпрабаванняў на малпах, прыматах, магчыма — тхарах. А да сярэдзіны наступнага года ў даследаванні паўдзельнічаюць дабравольцы.
basikirskaya@sb.by