Гарэзлівая літара я
30.05.2009 01:00:00
Так літару я называюць з-за яе “няўлоўнасці”: яна можа хутка мяняць сваё аблічча і ўзнікае, як правіла, на месцы е, ё ў першым складзе перад націскам. Гэтая фанетычная асаблівасць увайшла ў нашу літаратурную мову пад назваю якання, чым мы вельмі адрозніваемся ад іншых славянскіх моў. Напрыклад, у рускай мове яканне лічыцца дыялектнай рысай, бо ў аснову рускага літаратурнага вымаўлення пакладзены акаючыя маскоўскія гаворкі. Так склалася гістарычна: менавіта Масква аб’яднала рускія землі, стала цэнтрам дзяржавы. Калі б уявіць сабе, што сталіцай суседняй краіны стаў, напрыклад, Ноўгарад або Уладзімір, то літаратурнай нормай было б оканне, а калі б лёс распарадзіўся, каб сталіцай рускай дзяржавы была Разань, то рускія якалі б. Прыблізна так, як гэта робім сёння мы.
У роднай мове яканне фіксуецца на пісьме: песня — пясняр, цецярук — цецерукоў, Азярук — Азеруку, сёлы — сяло — селянін, сёстры — сястра — сестрыны. “Гарэзлівасць” літары я залежыць ад фанетычнай пазіцыі.
У новай рэдакцыі правіл норма напісання літары я не памянялася: галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: з?емлі — зямл?я, з?елень — зялёны, с?ем’і — сям’?я, сёлы — сял?о, вёслы — вясл?о, вёска — вяск?овы, ?елка — ял?іна, ?ездзіць — язд?а, ёмкі — ямч?эй, ёрш — ярш?а.
Аднак было ліквідавана старое выключэнне, якое тычылася напісання некаторых лічэбнікаў. Замацоўваецца норма: дз?евяць — дзяв?яты, дз?есяць — дзяс?яты, сем — сямн?аццаць, в?осем — васямн?аццаць. Сюды ж адносім і словы сямн?аццаты, васямн?аццаты, шасцідзяс?яты, сямідзяс?яты, васьмідзяс?яты.
Трэба спыніцца асобна на слове шэсцьдзесят. Справа ў тым, што пад дыялектным уплывам яно часам трапляе ў літаратурную мову з націскам на апошнім складзе. Такая акцэнтная норма зафіксавана, напрыклад, слоўнікам 1987 года (Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М.В.Бірылы. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 903 с.). У якасці ілюстрацыі лічэбнік трапіў і ў новую рэдакцыю. Прапанавана напісанне: шэсцьдзяс?ят. Такое напісанне пададзена і ў ілюстрацыях пра правапіс мяккага знака “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 2008 года. Аднак трэба мець на ўвазе, што на сёння вымаўленне гэтага слова варыянтнае, і яго трэба прымаць як вымушанае няўстойлівасцю націску. У літаратурнай мове перавага павінна аддавацца вымаўленню з націскам на першым складзе і напісанню: ш?эсцьдзесят.
Неабходна заўважыць, што часопіс “Роднае слова” (№ 2, 2009, с. 90) у рубрыцы “Новыя правілы беларускага правапісу” падаў некарэктную рэкамендацыю аб напісанні лічэбнікаў семдзесят і восемдзесят, неправамерна пашырыўшы напісанне літары я: семдзясят і восемдзясят, пры тым што націск у гэтых словах падае на першы склад. Апошнія часткі колькасных лічэбнікаў -дзесят/-дзясят не з’яўляюцца самастойнымі словамі.
У шостым нумары гэтага ж часопіса за бягучы год у каментарыях да правіл будзе дадзена адпаведная папраўка. Як бачым, “гарэзлівая” літара можа завесці ў зман чытачоў аўтарытэтнага выдання.
У іншых ненаціскных складах пішацца е: селян?ін, зелян?іна, вестун?ы, леснік?і, векав?ечны, верацян?о, нерух?омы, безуп?ынны, в?озера, ц?емень, дзевятн?аццаты, дзесятк?овы.
Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных з неславянскіх моў словах: Бял?ынічы, Лемяш?эвічы, Алякс?андр, Сярг?ей, Бял?інскі, Нях?ода, дзяж?урства, калянд?ар, яфр?эйтар, сярж?ант, Ярш?оў, Яф?ім. Сюды ж можам аднесці словы ляўконія, янот, яхідна, Аляксей, Валянцін, Панцялей, Ягор, Яўген і інш.
У большасці запазычаных слоў пераход е ў я ў першым складзе перад націскам не адбываецца: метро, пенал, педаль, перыяд, перон, элемент, бензін, феерверк, універсам, легальны, летальны (не блытаць з лятальны апарат) і інш. Як бачым, і ў гэтым выпадку запазычаныя словы займаюць у нашай мове асаблівае месца: не падпарадкоўваюцца агульным правілам. Хаця назіраем тэндэнцыю да адаптавання іх да законаў мовы, у якую трапілі, сведчаннем чаго з’яўляюцца даўно запазычаныя ці, як іх яшчэ часам называюць, даўно асвоеныя словы.
Трэба заўважыць, што ў нашай мове, як, дарэчы, і ў іншых славянскіх мовах, асаблівай увагі патрабуюць спалучэнні ге, ке, хе, што абумоўлена гістарычна. Гукі г, к, х маюць свае даўнія адметнасці. Напрыклад, доўгі час яны не маглі памякчацца. І гэта было ім настолькі ўласціва, што пры “вымушаным” памякчэнні яны пераходзілі нават у іншую гукавую якасць. Вось адкуль у нас чаргаванні: нага — назе, рука — руцэ, страха — страсе і інш.
Літара е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х заўсёды захоўваецца: гер?ой, Гер?асім, кер?аміка, кеф?ір, Херс?он. Пасля заднеязычных г, к, х у запазычаннях я можа пісацца толькі тады, калі яно спрадвечнае: гяур, кярыз, Сігітас Гяда, Гянджа, Кяхта, Хямяляйнен і інш.
Правіламі таксама замацавана норма аб напісанні часціцы не і прыназоўніка без як самастойных слоў, нягледзячы на тое, што яны ўтвараюць так званае фанетычнае (з адным націскам) слова: не быў, не браў, не ідзе, без меры, не без вынікаў.
Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: нях?ай, няст?омна, няшт?атны, бязм?ежны, бяск?онца; але: непісьм?енны, безуп?ынны, безапеляц?ыйны, бескар?ысны, беспавар?отны.
Важна ведаць, што літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: в?іцязь, с?увязь, з?аяц, ярав?ы, вяз?аць, з?авязь, п?овязь, мяккав?аты, цягав?іты, цяжкав?аты, Б?есядзь, Пр?ыпяць; япр?ук — япрук?а, япрук?овы; ядл?овец — ядлаўц?овы.
У мінулым годзе я была сведкам, калі ў прыёмнай камісіі ў маёй сяброўкі, якая не паступіла і будзе паступаць у гэтым годзе са мной, не прынялі дакументы па той прычыне, што ў атэстаце было напісана не Васіленка, а Васіленцы. Маё прозвішча Карпенка, завуць Марыя. І калі я спыталася ў сваёй настаўніцы, як маё прозвішча будзе напісана ў атэстаце, яна мне адказала: Карпенцы Марыі. Ці правільна гэта? Чакаю адказу хутчэй, бо выпішуць яшчэ неправільна атэстат. Дзякуй.
Добры дзень, Марыя! Ваша пытанне сапраўды актуальнае. Аднак перад гэтым дазвольце даць вам дзве парады. Па-першае, вы павінны былі напісаць не сведкам, а сведкай. Блытаеце формы назоўнікаў агульнага роду: іх напісанне залежыць ад таго, асобу якога полу яны пазначаюць. Калі мужчынскага, то трэба пісаць — сведкам, плаксам, гарэзам, непаседам, а калі жаночага — сведкай, плаксай, гарэзай, непаседай і г.д. Па-другое, вы дапусцілі арфаграфічную памылку ў слове неправільна. Трэба напісаць: няправільна, бо гэтае слова падлягае правілу, пра якое мы сёння гаворым.
Адпаведна з правіламі беларускай граматыкі прозвішчы на -га, -ка, -ха, род якіх вызначыць немагчыма, скланяюцца, калі абазначаюць асоб і мужчынскага і жаночага полу (тыпу Васіленка, Купрыенка, Барысенка). У сучаснай маўленчай практыцы такія з’явы адносяцца да дыспазітыўнай нормы і цалкам адпавядаюць заканамернасцям развіцця беларускай літаратурнай мовы: выдадзена каму? — Купрыенку Максіму, Купрыенцы Наталлі.
Звяртаю ўвагу на тое, што і раней у падручніках, дапаможніках і даведніках па беларускай мове рабілася толькі заўвага, сутнасць якой зводзілася да наступнага: у афіцыйна-дзелавым стылі прозвішчы на -га,
-ка, -ха, род якіх вызначыць немагчыма і якія абазначаюць асоб жаночага полу, могуць не скланяцца.
Такім чынам, у атэстатах, дыпломах і іншых дакументах напісанне ўказаных вышэй прозвішчаў у давальным склоне можа афармляцца: Марыі Васіленка і Марыі Васіленцы, Вераніцы Купрыенка і Вераніцы Купрыенцы і г.д. Перавагу раю аддаць варыянту другому, што адпавядае сучаснай маўленчай практыцы і традыцыі развіцця роднай мовы — літаратурна-вуснай. Існуючая варыянтная норма ні ў якім разе не можа быць прычынай адхілення дакументаў абітурыента. У адваротным выпадку такія факты трэба расцэньваць як парушэнне парадку прыёму дакументаў у ВНУ краіны і сведчанне некампетэнтнасці работнікаў прыёмных камісій.
І яшчэ. Ужо вынесена на абмеркаванне пытанне пра неабходнасць змянення формы давальнага на форму назоўнага склону пры напісанні прозвішчаў у адукацыйных дакументах, як гэта ўжо прынята пры занясенні прозвішча ў пашпарт, вадзіцельскае пасведчанне. Думаю, што ваш зварот паспрыяе хутчэйшаму вырашэнню гэтай праблемы.