Фермер Шруб: наш девиз — делать немного лучше, чем другие. Неинтересно жить, если ты просто что-то копируешь
19.11.2022 18:29:13
Владимир СУББОТ
Пасля заканчэння з адзнакай Белдзяржуніверсітэта Міхаіл ШРУБ выкладаў у сталічным энергатэхнікуме, працаваў эканамістам у палескім калгасе, загадваў сельгасаддзелам райкама і абкама партыі, кіраваў гарсаветам Турава. Душы яго, пэўна, ад продкаў перадалася прага да працы на зямлі. Вырашыў заняцца фермерствам у роднай вёсцы Хільчыцы. Ідэю падтрымала жонка Кацярына Фёдараўна. На атрыманым надзеле пасадзілі капусту. Першапачатковы капітал для гаспадарання пазычалі ў хільчыцкіх пенсіянераў.
З вясны і да восені працавалі на полі не пакладаючы рук. Ураджай парадаваў. Удала рэалізавалі капусту і разлічыліся з вяскоўцамі. Поспех прыдаў настрою працаваць. На наступны год за выручаныя ад продажу гародніны грошы набылі спісаны калгасны трактар, а яшчэ праз год займелі ўласны грузавік.
Два дзесяцігоддзі таму да сялянскай гаспадаркі далучылі мясцовы заняпалы калгас. У шматлікіх граматах і дыпломах, што захоўваюцца ў кабінеце Міхаіла Рыгоравіча, адлюстравана амаль 30-гадовая гісторыя яго фермерства. Чатыры разы сялянская гаспадарка прызнавалася лепшай у рэспубліцы. Зараз яна сярод асноўных прадпрыемстваў, што фарміруюць бюджэт Жыткавіцкага раёна.
Фермер Міхаіл ШРУБ з сынам Рыгорам.
Драўляная хата бацькоў Міхаіла Шруба амаль нічым не адрозніваецца ад іншых у шчыльна забудаванай палескай вёсцы Хільчыцы. Вокны глядзяць на вуліцу. На падворку дыхтоўныя гаспадарчыя пабудовы, за імі садок, агарод. Памятаю, як у гэтай невялікай хаце бацькі фермера Аляксандра Рыгораўна і Рыгор Якаўлевіч ладзілі сваё залатое вяселле. У цэнтры багата накрытага рознымі прысмакамі стала ўзвышаўся ўпрыгожаны духмяны каравай. Па-святочнаму прыбраныя паляшучкі старанна дапамагалі гаспадыні дома апрануцца ў вянчальны ўбор. Паўвека Аляксандра Рыгораўна захоўвала ў куфры свой шлюбны строй. Разам з мноствам пажаданняў залатым юбілярам гучалі і ўспаміны пра жыццё-быццё ў гэтым аддаленым ад вялікіх гарадоў кутку. У адзін голас госці выказвалі падзяку сыну гаспадароў Міхаілу Шрубу за тое, што вярнуўся дамоў і сваёй дзейнасцю ажывіў не толькі Хільчыцы, але і навакольныя вёскі — Бярэжцы, Луткі, Любавічы. Жыхары іх атрымалі магчымасць працаваць і мець добрыя заработкі. Цяпер побач з бацькоўскай сядзібай Міхаіла Рыгоравіча ўзвышаецца двухпавярховы адміністрацыйны будынак сялянскай гаспадаркі, збудаваны па сучасным дызайне. Абступаюць яго вытворчыя карпусы па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі, камп'ютарызаваныя сховішчы гародніны, прасторны машынны двор з галерэяй гаражоў для аўтамабіляў і сельгасмашын. Праз дарогу кампактна размешчаны абсталяваныя па сусветных стандартах малочна-таварны і свінагадоўчы комплексы. Аўтастаянка шчыльна застаўлена легкавікамі працаўнікоў сялянскай гаспадаркі. Больш за дзве сотні працуючых на розных вытворчых участках.
— За апошняе дзесяцігоддзе калектыў падвоіўся, — канстатуе Міхаіл Шруб. — За гады фермерства прыйшоў да высновы, што той сапраўдны гаспадар, хто сам працуе і іншым дапамагае жыць. Імкнуся такім быць і дзяцей, а цяпер і ўнукаў настройваю на такі лад. Пасля вучобы ў сталічных вышэйшых навучальных установах вярнуліся дамоў дачка Аляксандра і сын Рыгор. Раней з жонкай Кацярынай Фёдараўнай займаліся ўсімі арганізацыйнымі справамі. Цяпер у дзяцей гэта паспяхова атрымліваецца. Трое ўнукаў падрастаюць. Ім патрэбна ўвага.
Бацькі мае не шукалі лёгкага хлеба і нас, трох сыноў і дачку, з малых гадоў выхоўвалі працай. Гісторыю свайго роду мы не перапісваем. Шмат розных выпрабаванняў выпала на долю маіх продкаў.
Цудоўна, што на дзяржаўным узроўні звяртаюць увагу на мінулае нашай шматпакутнай краіны. Прадзед Апанас Шруб у спісах, што захоўваюцца ў дзяржаўных архівах, пазначаны як бядняк на атрыманне солі. Тады дзяржава выдавала яе. Сын прадзеда Якаў Апанасавіч у 1930-я меў вялікую сям'ю, а зямлі было мала. Купляў лес, складаў зрубы і прадаваў іх. Жылі так, што з голаду не паміралі. Нават пазычалі збожжа тым, у каго было значна больш зямлі, а працаваць яны не ўмелі. У 1937 годзе дзеда забралі. Абвінавацілі, што пры будаўніцтве сельскага клуба паклаў у зруб гнілое бервяно. Бабуля засталася з пяццю малымі дзецьмі на руках. Майму бацьку было пяць гадоў. З даваенных часоў яму запомнілася памежная застава, што была ў нашых Хільчыцах. Пагранічнікі прывозілі кінаперасоўку і круцілі фільмы. Бацька ўзгадваў, як карцела пабачыць кіно. Ён апрануў бацькаву палатняную кашулю і з дарослымі пайшоў глядзець фільм.
Урэзаўся ў дзіцячую памяць шчымлівы момант развітання з бацькам, калі прыйшлі яго забіраць. Сям'ю абвясцілі ворагамі народа. Тады майму дзеду было 38 гадоў. Дамоў ён не вярнуўся, як і паўсотні аднавяскоўцаў. Горкая гісторыя.
У вайну дзядзька Міхаіл Якаўлевіч пайшоў у партызаны, а потым — на фронт. Маладым загінуў у Польшчы. На стагоддзе з дня яго нараджэння паехалі з сынам і дачкою шукаць яго магілу.
— Ведалі, дзе ён пахаваны?
— Перабіраў дакументы, што захоўваліся ў куфры, і убачыў пахавальную. Прачытаў, што радавы Міхаіл Якаўлевіч Шруб загінуў у баі каля польскага мястэчка Жэбчын. Прыехалі туды. На брацкай магіле яго прозвішча не пазначана. Звярнуліся да солтыса, але знайсці магілу не атрымалася. Каля дарогі паклалі кветкі, памаўчалі і адправіліся дамоў. Паездка была важнай для дзяцей. Ім далей несці сямейную памяць, а яна багата на розныя факты. У канцы вайны, адступаючы, гітлераўцы ад злосці спалілі нашы Хільчыцы. Людзі доўга жылі ў зямлянках. З фронту не вярнуліся 60 мужыкоў. Гэта быў самы моц вёскі. Амаль у кожным двары ўдовы з малымі дзецьмі. Бацьку майму было 14 гадоў. Са старэйшым братам Антонам яны першымі ў вёсцы склалі драўляную хату. Мяне спыталі, калі прымалі ў партыю, з каго бяру прыклад, не задумваючыся выпаліў: «З бацькі». Члены прыёмнай камісіі пацікавіліся, хто ён такі. Расказаў, што ведаў пра яго. Канечне, мог назваць вядомых літаратурных персанажаў, але для мяне і сёння бацька — сапраўдны герой. Доўгі час ён працаваў калгасным брыгадзірам. Вокны нашай хаты выходзілі на калгасную стайню. На будынку ўзвышаўся громаадвод. Неяк ён упаў і разбіў шыфер. Каб дождж не заліваў коней, бацька залез на дах і заладзіў пашкоджанае месца. З таго ён пакалення, што выхавана да арганізацыі калгасаў, калі нельга было працаваць дрэнна. Дзякуючы такім гаспадарам вёска выжыла. Каб пракарміць чацвёра дзяцей, бацька ездзіў на заработкі ў Расію, прывозіў дамоў пшаніцу. Стараўся з маці, каб мы вывучыліся. Два браты і сястра — усе ў савецкі час атрымалі вышэйшую адукацыю. Дапамагаў ён адзінокай сваёй сястры Кацярыне. Не забываў і пра аўдавелую маці Палагею Рыгораўну. Пра ўсё гэта ведаюць нашы дзеці. Цяпер унукам расказваем, са старэйшымі Мікіткам і Дашай заўжды ў Свята Перамогі крочым да помнікаў у Хільчыцах. На Радаўніцу ўскладаем кветкі на магілы сваякоў і да помніка рэпрэсіраваным землякам. Усталяваны ён каля вясковай каплічкі. Выхоўваем унукаў на прыкладах нашага вялікага радаводу. З жыцця кожнай сям'і складаецца агульная гісторыя краіны.
— Хто з унукаў найбольш пераняў шрубаўскі характар?
— Важна яшчэ, каб была матывацыя да працы. Людзей, якія даверылі свае лёсы фермеру, трэба заахвочваць. Як у вас атрымалася?
— З першага дня фермерства мая задача была разлічыцца з працаўнікамі. Куды патрацяць яны, менш цікавіўся. Гэта справа асабістая. Каб своечасова выплаціць заработкі, трэба вырабіць прадукцыю, рэалізаваць яе і атрымаць грошы. Кожны чалавек працуе на сябе. Шлях фермера — вялікая рызыка. Механізатары ў нас штомесяц атрымліваюць да 3000 рублёў. Гарантуем людзям сацыяльны пакет: мясныя вырабы, гародніну, бульбу. Тым, хто на ўласным аўто дабіраецца на працу, выдзяляем паліва. Ёсць і матывацыя. Як фермер, зарабляю больш, чым іншыя ў калектыве. У мяне і клопаты, рызыкі непараўнальна большыя. Даю магчымасць кожнаму працаўніку сябе праявіць. У нас можна добра зарабляць. У раённы бюджэт адлічваем значную суму падаткаў. І гэта правільна. Мая справа — не сцягі насіць, а народ карміць. Наш дэвіз: рабіць крыху лепш, чым іншыя. Гэта не толькі эканамічны тэрмін. Не цікава жыць, калі проста капіраваць нешта. Пабудавалі свінакомплекс, і ён некалькі гадоў запар трымае першае месца ў рэспубліцы. Пабудавалі малочна-таварную ферму і ўпэўнена крочым да ліку лепшых у краіне. Слава сама прыйдзе. Сем гадоў таму па аб'ёме вырабленай прадукцыі на адзінку вытворчых плошчаў мы першынствавалі на Гомельшчыне. Штогод пастаўляем спажыўцам 1300 тон высакаякаснай свініны і да 15 000 тон малака. Рэнтабельнасць продажу дасягнула 245 працэнтаў.
— Міхаіл Рыгоравіч, у аграрным сектары задзейнічаны кожны пяты жыхар краіны. Скарачаецца сельскае насельніцтва. У галіне адчувальны недахоп кадраў. Якім вам бачыцца выхад з такога становішча?
— Зямля ўсіх корміць. Каб не перагружаць гарады, на дзяржаўным узроўні трэба заняцца стварэннем працоўных месцаў у сельскай мясцовасці. Развіваць агратурызм. Гэта нават не бізнес, а лад жыцця, які дазваляе захаваць у вёсцы культурных, інтэлігентных асоб. Яны змогуць годна прыняць гасцей.
Пры сучаснай тэхніцы на тысячу гектараў поля дастаткова мець адзін энерганасычаны трактар, каб яго апрацаваць. І на жывёлагадоўчых комплексах няма патрэбы мець вялікі штат. Канечне, на ферме ці ў полі не надта камфортныя ўмовы працы. Але, калі чалавеку добра плаціць, не пакіне ён вёску. Дзяўчаты з нашай гаспадаркі ездзяць у Жыткавічы манікюр ці прычоску рабіць. А чаму гэта не наладзіць у вёсцы? Неабходны субсідыі тым, хто мае намер заняцца такой справай. Дзяржаве танней падтрымаць чалавека, чым яго весці ў горад. У многіх краінах пачаўся працэс вяртання з перанаселеных гарадоў, бо там стала складана жыць. Свет зразумеў, што больш камфортна на ўласным падворку.
У маляўнічым ціхім кутку каля чыстай рэчкі Сцвігі будуем аграсядзібу. Спадзяюся, што хутка прымем першых гасцей. Да нас, на Тураўшчыну, едуць з розных краін, каб паглядзець на натуральнае Палессе. Крыху пандэмія стрымала гэту справу. Да нашай зямлячкі, якая па сваіх рэцэптах выпякае хлеб, едуць турысты нават з Аўстраліі. Усім разам трэба клапаціцца, каб не пусцелі вёскі.
— Які кірунак дзейнасці вашай гаспадаркі найбольш эфектыўны?
— На першы план выйшла малочная жывёлагадоўля. Наш малочна-таварны комплекс — прарыўны праект. Разлічаны на ўтрыманне 3000 кароў. Паступова запаўняем памяшканні дойным статкам. Штодзённа адпраўляем на перапрацоўку 57 тон высакаякаснага малака. Сярэднегадавы надой ад кожнай з 1300 кароў перавышае 10 750 кілаграмаў. Да нас едуць за вопытам з усіх куткоў Беларусі. Прыемна было чуць высокую ацэнку нашай дзейнасці ад Кіраўніка дзяржавы ў час яго наведвання гаспадаркі. Неаднойчы бываў у нас і намеснік Прэм'ер-міністра Леанід Заяц. Мы кантактуем з Белдзяржсельгасакадэміяй. Запрашаем выкладчыкаў для абмену вопытам. Пасля паездкі да канадскіх фермераў мне было чым падзяліцца з вучонымі. Наш кансультант, выпускнік сельгасакадэміі кандыдат сельгаснавук Тэдзі, вярнуўся з паездкі да амерыканскіх фермераў і таксама падзяліўся сваімі прафесійнымі ўражаннямі. У планах стварыць своеасаблівую аграрную школу. На гэтым зарабляць грошы не стаўлю мэтай. Важна падзяліцца сваім вопытам, ведамі. З савецкіх часоў запомніліся словы былога загадчыка Гомельскага аблаграпрама Аляксея Шахновіча: «Дапамагаць трэба таму, хто моцны ў эканоміцы». Слабы таму і слабы, што не ўмее працаваць. Неабходна ствараць роўныя ўмовы, і тады больш моцны выжыве. Такога і трэба падтрымліваць. Па маладосці лічыў, што гэта несправядліва, а потым пераканаўся ў мудрасці гэтага выказвання. Раней у нашай вобласці было правіла аказваць дапамогу гаспадаркам згодна з аб'ёмамі вырабленай прадукцыі. Гэта фактычна пазыкі, якія трэба вяртаць. Выдаюцца яны пад нізкі працэнт. Сёння гэта не дзейнічае. Такім чынам, калі іх падзеляць сярод усіх, то пазбавяць магчымасці тых, хто добра працуе, атрымаць сродкі, якія дазволяць павялічыць аб'ём вытворчасці. У адваротным выпадку эфекту не будзе.
— За тры дзесяцігоддзі фермерства ці здараліся моманты, калі асабліва складана было і хацелася заняцца іншай справай?
— У мяне шрубаўскі характар, які не дазваляе без бою здавацца. Ніколі не апускаю рукі, проста мяняю курс. Быў намер пабудаваць яшчэ адзін малочны комплекс. Самастойна распрацаваў праект, знайшоў фінансы, але зямлю пад забеспячэнне пагалоўя кармамі не далі. Давялося развітацца з ідэяй. Не дазволілі ўкласці заробленыя сродкі ў вытворчасць. Вельмі шкада. Не мая віна будзе, што іх выкарыстаем не ў вытворчасць, а ў перапрацоўку сельгаспрадукцыі. У нас паспяхова наладжана гэта справа. Штодзённа ў беларускія гарады адпраўляем тоны свежай свініны.
— Раней вы адзначалі, што збіраецеся канкурыраваць з сусветнымі развітымі структурамі. Як гэта атрымліваецца?
— Па ацэнцы партнёраў з Даніі і Чэхіі, наш свінакомплекс дзейнічае на ўзроўні вышэйшай лігі Еўропы. Сёлета атрымаем па 31 парасяці на свінаматку. Гэта сусветны паказчык. Самае сучаснае абсталяванне і на малочна-таварным комплексе. Дарэчы, усё малако рэалізуем толькі гатункам экстра. І надалей у вытворчым працэсе плануем раўняцца на паказчыкі лідараў. Шмат чаго давялося вытрымаць, каб выйсці на такі ўзровень. Зараз нашы асноўныя канкурэнты — вядучыя фірмы сусвету і лепшыя гаспадаркі рэспублікі. Самае галоўнае, што ёсць каму перадаць сваю любімую справу — працу на зямлі.
subbat50@mail.ru

— Кожны з іх мае асаблівасць. Мая задача — даць ім магчымасць рэалізавацца. Навучыць працаваць. Застануцца ў вёсцы ці не — не самае галоўнае. Не хачу нікога прымушаць. Жыццё ў кожнага адно. Важна, каб чалавек быў шчаслівы. Такім ён будзе, калі дасягне здзяйснення сваёй мары. Калі будзе рабіць тое, што яму па душы. Любы занятак лёгка знайсці. Дзеля гэтага варта палюбіць справу, за якую ўзяўся. Трэба навучыцца пераадольваць сябе. А калі ўсё будзе атрымлівацца, то з'явіцца і любоў да яе. Мне пашчасціла, што маю трывалы тыл. У маім доме цёпла ў прамым і пераносным сэнсе.Адзін, без падтрымкі і паразумення жонкі Кацярыны Фёдараўны, сваю ідэю стаць фермерам не рэалізаваў бы. Мы жывём аднымі думкамі. Жонка займала адказныя пасады, але ўсё пакінула. Не пабаяліся ўзяць у рукі матыку і пачынаць з зямлі. Ведаю многіх калег, у якіх не атрымалася фермерства толькі таму, што ў сям'і не было згоды. У гэтай справе адзін у полі не воін.