Воспитанники Могилевского областного центра творчества создают панно, «скульптуры» и коллажи исключительно из того, что дарит нам природа
31.10.2020 16:37:48
Светлана МАРКОВА
Рыжы дуб, ля якога цiкуе сава. Букеты i пейзажы. Казачныя героi i нават модныя строi. Здаецца, фантазiя юных аўтараў не ведае межаў. А самае цiкавае ў тым, што карцiны не намаляваны фарбамi, а зроблены з незвычайных матэрыялаў, напрыклад насення, круп, костачак, шкарлупiн. Iрына Лапацiна не ўтойвае: у арсенале хлопчыкаў i дзяўчынак, якiя займаюцца сёння ў студыi «Фiтадызайн» Магiлёўскага абласнога цэнтра творчасцi, — сотнi вiдаў асноў, падораных прыродай. I кожны з маленькiх мастакоў вольны выбiраць зыходную фактуру з таго, што захоча.
У студыі ўсе знаходзяць новых сяброў.
— Такi экакiрунак, — лiчыць кiраўнiк i заснавальнiк студыi, — дапамагае дзiцяцi больш поўна ўсвядомiць прыгажосць наваколля, непаўторнасць i неабмежаваныя магчымасцi прыроды. Матэрыялы для творчасцi ў лiтаральным сэнсе ляжаць пад нагамi, дзеля гэтага iх трэба проста заўважыць. Многiя з «зыходнiкаў», якiя ёсць у нашай скарбонцы, мы з дзецьмi сабралi самi падчас «экспедыцый». Пры гэтым далёка не хадзiлi: асенняе лiсце цi каштаны можна знайсцi i на гарадскiх вулiцах.
У студыi — больш за 40 выхаванцаў. А наогул у яе сотнi прыхiльнiкаў: пiянеры гэтага вiду творчасцi сёння самi бацькi, i зараз тут займаюцца ўжо iх дзецi. Ды i самi школьнiкi, якiя захапiлiся цiкавай справай, прыводзяць сюды братоў, сясцёр або сяброў.
Ірына Лапаціна заснавала студыю фітадызайна амаль дваццаць год таму.
— Я адчула цягу да фiтадызайну чатыры гады таму, — кажа сямiкласнiца Соня Рабцава. — Падабаецца тое, што кожны дзень заняткаў не падобны на другi. Калi пачынаеш працаваць над чарговай работай, хвалюешся: як усё атрымаецца? Як лепш спалучыць, скажам, рыс, авёс i кунжут? Затое колькi радасцi, калi зроблены апошнi штрых i работа нарэшце завершана!
Дарэчы, зараз на парадку дня — падрыхтоўка да 20-гадовага юбiлею. Святкаваць яго «Фiтадызайн» будзе напачатку наступнага года, плануецца выстава. Для студыi, якая не раз была пераможцам i дыпламантам айчынных i мiжнародных конкурсаў, яна абавязкова стане прыкметнай старонкай у жыццi.
markova@sb.by