Беларусы Самарскай вобласці адзначылі Дзень беларускага пісьменства
13.09.2017 13:03:24
Беларусы Самарскай вобласці адзначылі Дзень беларускага пісьменства — удзелам у “кніжным” Фестывалі нацыянальных культур народаў Паволжа
Верасень, як вядома, пачынаецца з Дня ведаў, а самі ж веды нельга сабе ўявіць без пісьменства. Пэўна, якраз таму ў Беларусі ўжо больш за 20 гадоў у першую нядзелю верасня святкуюць Дзень беларускага пісьменства. Сёлета, мы ведаем, сталіцай свята быў Полацк. Там адзначалі й 500-го-ддзе беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе горада.
У той дзень і сэрцы многіх супляменнікаў, якія жывуць за межамі Бацькаўшчыны, былі разам з ёю. “Для беларусаў Самарскай вобласці, як і для ўсіх “нашых” па свеце, Дзень беларускага пісьменства — гэта свята асаблівае, — гаворыць Ірына Глуская, прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі “Руска-Беларускае Братэрства 2000”. — І мы рыхтуемся да свята, расказваем у горадзе пра беларускую культуру, знаёмім жыхароў рэгіёну з творамі класікаў літаратуры, традыцыямі, звычаямі беларусаў”.
Традыцыйна ўдзельнічаюць Ірына Міхайлаўна ды яе сябры па суполцы ў бібліятэчным Фестывалі нацыянальных культур народаў Паволжа “Нацыянальныя сезоны”, які штогод праходзіць у гарадской акрузе Новакуйбышаўск. Беларусаў, дарэчы, у Паволжы сустрэнеш лёгка. Іван Банькоў, напрыклад, трапіў туды пасля вайны. Быў родам з Магілёўшчыны, у вайну — старшы сяржант-механік авіяўзбраення, меў два медалі “За баявыя заслугі”. З 1957-га працаваў у будаўніча-мантажным трэсце, які ўзводзіў горад Новакуйбышаўск. Беларусу ў 1998-м было прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна. Івана Сільвестравіча не стала ў 2006-м, яго пахавалі ў горадзе, які ён будаваў, а светлая памяць пра яго жыве.
Ірына Лапіна, намесніца дырэктара па развіцці Цэнтральнай бібліятэкі Новакуйбышаўска, — адна з арганізатараў “Нацыянальных сезонаў”. Яна лічыць, што для любога шматнацыянальнага рэгіёну варта ладзіць дыялогі этнакультур, шукаць і знаходзіць: як можна падвышаць культуру міжнацыянальных зносін. Якраз на тое й скіраваны фестываль, які праходзіў 2 верасня ў дзясяты раз у плыні святкавання 65-годдзя горада. І беларускія фарбы ў палітры свята былі прыкметныя. У “Беларускай хаце” працавала кніжная выстава з твораў класікаў беларускай літаратуры, можна было пакаштаваць і ацаніць беларускую кухню: дранікі, халаднік, піражкі з бульбай, напоі на любы густ. Многія госці прызнаваліся, што беларусы іх прыемна здзівілі шматлікасцю, пазнавальнай выставай, прыгожымі песнямі-танцамі ды касцюмамі. Дарэчы, тое нашым няпроста далося: папрацавалі, дый прадумана было ўсё да дробязяў. І зладжаная сумесная праца суполкі беларусаў ды іх партнёраў дала цудоўны вынік.
А Наталля Аўсяннікава з Бібліятэчнай інфармацыйнай сеткі Новакуйбышаўска падрыхтавала каталог і цікавы конкурс па беларускіх арнаментах: на лепшую глядзельную памяць. Спачатку глядзіш, запамінаеш, потым па памяці адказваеш, які арнамент што азначае. Пераможцы атрымалі прызы. А Вераніка Паніна з Прыволжскай цэнтральнай бібліятэкі вельмі “смачна” распавядала пра стравы беларускай кухні, так што было шмат ахвочых іх пакаштаваць.
Паспяхова выступілі на фестывалі прадстаўнікі беларускай суполкі. Заслужаны ансамбль народнага танца “Вдохновение” паказаў беларускі танец “Весялуха”. Другое месца і падарункавы сертыфікат заваявала Лізавета Глубінец, салістка-вакалістка заслужанага беларускага вакальнага ансамбля “Очарование”: душэўна выканала народную песню “Рэчанька”. Пад апладысменты, воклічы “Брава!” выступала салістка беларускага вакальнага ансамбля “Каданс” Вераніка Кузняцова з песняй “Гора за гарой”.
У фестывалі паўдзельнічалі 400 прадстаўнікоў пяці гарадоў і дзесяці раёнаў вобласці, а культуру народаў, якія жывуць у Паволжы, паказалі 20 творчых калектываў. Пад канец свята ўсе ўдзельнікі, госці, гледачы пакаштавалі вялізны святочны пірог — вагою 65 кілаграмаў, бо ў гонар 65-годдзя горада.
Ірына Глуская падзякавала ўсім, хто зладзіў фестываль у кона-дзень Дня беларускага пісьменства, за цудоўны прыём беларускай дэлегацыі. Шчырыя словы казала й юным артыстам, якія прадстаўлялі беларускую культуру. Дзякавала педагогам вышэйшай катэгорыі, мастацкім кіраўнікам гуртоў “Каданс” і “Вдохновение” — Іне Сухачэўскай ды Маргарыце Варанецкай. Ужо шмат гадоў яны актыўна пашыраюць беларускую культуру ў рэгіёне, іх вучні на фестывалях, конкурсах займаюць высокія месцы.
Голас Радзімы № 35 (3539), чацвер, 14 верасня, 2017 у PDF
Ірына Глуская з беларускімі ўдзельнікамі фестывалю