Берестейская Библия считается одним из самых красивых и дорогих изданий в истории нашей книжной культуры
04.10.2019 12:59:25
Людмила МИНКЕВИЧ
У пачатку верасня арыгінал Берасцейскай Бібліі быў урачыста падораны Прэзідэнтам нашай краіны Брэсту, які адзначаў 1000-гадовы юбілей, а Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала факсімільнае выданне гэтага знакамітага помніка. Намеснік дырэктара бібліятэкі кандыдат культуралогіі Алесь Суша ўпэўнены, што Берасцейская Біблія з’яўляецца самай прыгожай, дарагой, вялікай і загадкавай у гісторыі кніжнай культуры Беларусі. Яна была выдадзена 4 верасня 1563 года ў Брэсцкай друкарні па загадзе і на грошы канцлера Вялікага Княства Літоўскага князя Мікалая Радзівіла Чорнага.
Вядома, што Берасцейская Біблія выдавалася вялікім тыражом, але поўных экзэмпляраў у свеце засталіся адзінкі. Найбольш захаваны фаліянт знаходзіцца ў Торуньскім універсітэце. Менавіта ён і быў узяты за аснову факсіміле, над якім працавалі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі і выдавецкага дома «Сегмент». Сучаснае факсімільнае выданне Бібліі можна па праву назваць самым незвычайным у гісторыі айчыннага друку. Ні па памеры, ні па вазе, ні па аб’ёме такіх кніг у Беларусі раней не выходзіла.
Факсіміле важыць 15 кг і налічвае каля 1,5 тысячы старонак, мае два тытульных ліста і ўпрыгожана ўнікальнымі гравюрамі. Галоўнае — гэта дакладная копія арыгінальнага выдання. Захаваны яго памер, характар друку, паперы, рукапісныя надпісы і паметкі на старонках кнігі. Па старажытных тэхналогіях і цалкам уручную выкананы пераплёт. Пагартаць факсімільнае выданне можа любы жадаючы ў Нацыянальнай бібліятэцы, у тым ліку наведаўшы мерапрыемствы з цыкла «Берасцейская Біблія: адкрыты дотык», які распачаўся на мінулым тыдні.
mila@sb.by