Дзятлаўская святыня
16.04.2011 16:33:29
Касцёлу Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, што ў Дзятлаве, ужо 365 гадоў.
ЁН БЫЎ сведкам Паўночнай вайны, у час якой шведы спалілі самую старажытную пабудову мястэчка — драўляную крэпасць, узведзеную яшчэ князем Канстанцінам Астрожскім. Муры касцёла зведалі нашэсце Напалеона ў 1812 годзе, Першую і Другую сусветныя войны...
Казімір быў сынам вядомага Льва Сапегі, канцлера Вялікага Княства Літоўскага і ўкладальніка яго Статута. Адным словам, сын працягваў справу бацькі.
Нельга не прызнаць, што Казімір Сапега быў адным з самых дасведчаных лю-
дзей свайго часу, займаўся ўзвядзеннем храмаў. Дарэчы, будаўніцтва Дзятлаўскага касцёла працягвалася дваццаць два гады. І ў 1646 годзе храм, зроблены ў стылі віленскага барока, паўстаў ва ўсёй сваёй велічы, з’явіўшыся сапраўдным помнікам архітэктуры XVII стагоддзя.
Пры непасрэдным удзеле Казіміра Сапегі ў касцёле пачаўся збор багатай бібліятэкі. Праўда, кнігазбор згарэў у час пажараў у XVIII стагоддзі.
У 1751 годзе, пасля вялікага пажару, касцёл перабудавалі. Гэтай справай у асноўным займаўся дойлід А. Асікевіч па фундацыі М. Ф. Радзівіла.
Восенню 1892 года згарэў дах храма. У 1900-м яго аднавілі на сродкі парафіян. У той жа час касцёл абнеслі высокай мураванай агароджаю. Праўда, пазней яна была разбурана. Новая агароджа зроблена не так даўно.
Партал касцёла выкананы ў рэнесансна-барочным стылі яшчэ ў 1646 годзе, верагодна, кракаўскім скульптарам Кастэлі.
І сёння, як і шмат гадоў таму, ідуць у храм мясцовыя вернікі, нясуць свае гора і радасці, спадзяванні, адкрываюць перад Богам свае сэрцы, знаходзяць душэўны спакой. Тут вянчаюцца маладыя пары, нараджаюцца новыя сем’і...
Іосіф ЗАЯЦ, філолаг