Джаз у... нацыянальных строях
16.07.2010 19:20:31
Па Ясельдзе пусцілі “Кола творчасці”.
На Піншчыне, у вёсачцы Парэчча, прайшло традыцыйнае свята “Грай, гармонік, звіні, прыпеўка!”. Рэжысёр Ала Шабліцкая адзначыла, што “для гэтага цудоўнага куточка Палесся гулянне ўжо стала брэндавым”.
Святкуюць так палешукі раз у тры гады. Збіраюцца ўсе народныя музычныя калектывы з Брэсцкай вобласці. У гэтым годзе ўдзельнічалі чатырыста чалавек. Былі і гасцявыя калектывы — з Украіны і Мінскай вобласці. На сцэну выходзілі і школьнікі, і бабулькі з дзядулькамі, якія выконвалі прыпеўкі народныя і свае асабістыя. І зусім нечаканым было — гарманісты ў вышытых строях па-заліхвацку зайгралі… джаз!А вось увечары госці свята і мясцовыя жыхары сабраліся на беразе Ясельды. Надвор’е спрыяла адпачынку... А колькі было эмоцый, калі вогненнае “Кола творчасці” плыло па Ясельдзе! Да самай ночы не сціхалі спевы над ракой...
Ірына БАБІЧ