Аддзяленне паштовай сувязі Урэчча неаднаразова прызнавалася адным з лепшых у раёне
22.05.2018 08:39:08
Владимир СУББОТ
ПРАФЕСІЮ паліграфіста Таццяна МАЛАШ асвоіла ў Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы імя Веры Харужай і атрымала накіраванне на працу ў Асіповіцкую раённую друкарню. Амаль кожныя выхадныя цягніком ездзіла да бацькоў у гарадскі пасёлак Урэчча. Сустракалася з сябрамі. А неўзабаве замуж выйшла і вярнулася на малую радзіму, што ў Любанскім раёне. Загадвала гаспадарчай часткай дзіцячага садка. А калі яго закрылі, Таццяна Уладзіміраўна стала паштальёнам. Гэтая справа ёй знаёма з дзяцінства — маці Ніна Мікіцічна Карпіевіч да выхаду на пенсію працавала паштальёнам.
Начальнік аддзялення паштовай сувязі Таццяна МАЛАШ.
З ПЕРАХОДАМ на камп’ютарнае абслугоўванне кліентаў Таццяна Уладзіміраўна хутка засвоіла новую тэхніку і стала аператарам, а потым і ўзначаліла другое аддзяленне паштовай сувязі Урэчча. Шаснаццаты год працуе ў гэтым калектыве, які неаднаразова прызнаваўся адным з лепшых у раёне. Дзякуючы старанню паштовых работнікаў тут сёлета павялічана колькасць сяброў нашага выдання. Амаль два дзясяткі экзэмпляраў “Сельской газеты” выпісваюць жыхары Урэчча.
Фота аўтара.