Строители приступили к основному этапу реставрационных работ усадьбы «Белая дача» — памятника архитектуры Минска
05.11.2020 09:29:51
Пачаўся асноўны этап работ па рэстаўрацыi сядзiбы «Белая дача», помнiка архiтэктуры Мiнска. Зараз будаўнiкi ўмацоўваюць фундамент, падрыхтоўваюць фасад да тынкавальных работ. Скрупулёзна, крок за крокам, яны вернуць старадаўняму будынку глянец пачатку мiнулага стагоддзя, калi ў сядзiбе праводзiлiся пышныя ўрачыстасцi. Па праекце рэканструкцыя «Белай дачы» завершыцца да лютага наступнага года. На аб’екце пабывалi нашы карэспандэнты — паназiралi за ходам работ.
«Белая дача» перажыла дзве сусветныя вайны i амаль не пацярпела.
Старонка гiсторыi
Збудаваная на пачатку XX стагоддзя «Белая дача» — будынак удалага лёсу. Перажыла дзве сусветныя вайны i амаль не пацярпела. У 1912 годзе сядзiбу пабудаваў мiнскi купец Майсей Рогаў. У 1960-х тут размяшчаўся дзiцячы сад. Тады ж для гульняў прыбудавалi вялiкую драўляную веранду i iншыя дадатковыя памяшканнi. Апошнiм часам будынак выкарыстоўвала пад свае патрэбы Мiнiстэрства культуры. Колькi гадоў таму «Белую дачу» выкупiў на аўкцыёне новы ўласнiк.Усё iдзе па плане
Праект рэканструкцыi сядзiбы спецыялiсты Iнстытута «Мiнскграмадзянпраект» распрацоўвалi два гады. Чаму так доўга, патлумачыў галоўны iнжынер праекта Мiхаiл Кузьмiн:
— Усе рашэннi па рэканструкцыi экстэр’ера i ўнутранага дызайну помнiка архiтэктуры мы ўзгаднiлi з Мiнiстэрствам культуры. Шмат часу сышло на ўзгадненне тэхнiчных умоў для пракладкi новых камунiкацый, а таксама на прывядзенне старадаўняй архiтэктуры ў адпаведнасць з сучаснымi нормамi пажарнай бяспекi.
Рэстаўратары максiмальна дакладна, наколькi гэта цяпер магчыма, адновяць першапачатковае аблiчча сядзiбы, у якiм «Белая дача» выглядала вельмi прыгожа. Праз парадны ўваход можна было трапiць у пярэднi пакой, з яго — у сталовую, да якой прымыкалi спальня, гасцiная i кабiнет, летняя веранда. З гасцiнай быў выхад на адкрытую тэрасу, з паўночна-заходняга боку знаходзiлiся асноўныя гаспадарчыя памяшканнi: кухня, пакой для слуг i кладоўка. Памiж кухняй i пярэднiм пакоем — лесвiца, што вядзе ў вежу. У паўночна-заходняй частцы пярэдняга пакоя быў выхад на зiмовы балкон, упрыгожаны вiтражамi.
Праца кiпiць
На аб’ект будаўнiкi прыйшлi ў канцы лета i ўжо правялi падрыхтоўчыя i дэмантажныя работы. Перш за ўсё яны пазбавiлiся ад элементаў няўдалай эклектыкi: прыбралi познiя надбудовы i пластыкавы шклопакет у выглядзе французскага акна на адной з сцен. Таксама абнавiлi камунiкацыi, лiквiдавалi аварыйныя месцы ў сценах, пачалi ўмацоўваць цагляны фундамент. У iм зрабiлi 800 адтулiн, праз якiя пад цiскам запампавалi спецыяльныя палiмерныя растворы для гiдраiзаляцыi. Iнакш з-за падвышанай вiльготнасцi сталi б разбурацца сцены i адслойвацца тынкоўка.
Рэстаўратары максiмальна дакладна, наколькi гэта цяпер магчыма, адновяць першапачатковае аблiчча сядзiбы
Зараз будаўнiкi заканчваюць работы з фундаментам: уцяпляюць яго, бетанiруюць i ўзмацняюць жалезабетоннымi абоймамi. Таксама яны падаўжаюць цагляны мур, каб праз пару тыдняў распачаць устаноўку меднага даху. Ён даўгавечны i старэе высакародна.
Фасад захаваўся добра — будаўнiкам пашанцавала. Трэба толькi пакрыць сцены ахоўна-дэкаратыўнай тынкоўкай з гiдрафобным эфектам i пафарбаваць iх у патрэбны колер. Рэстаўратары зрабiлi аналiз фарбы, вызначылi яе першапачатковы хiмiчны склад i колеры. Дача набудзе свой спрадвечна белы тон. А для таго, каб зусiм дакладна паўтарыць паяскi i iншыя афармiцельскiя элементы на сценах сядзiбы, рэстаўратары здымалi копii i рабiлi шаблоны.
Фасад «Белай дачы» захаваўся добра.
Пасля рэстаўрацыi «Белая дача» зноў напоўнiцца духам старадаўняй прыватнай рэзiдэнцыi, дзе некалi прымалi гасцей, арганiзоўвалi клубныя вечары. Сядзiба стане шыкоўнай натурай для пленэраў, тэрыторыяй камерных мерапрыемстваў, персанальных выставак, прэзентацый або ўтульных творчых сустрэч.
Праект рэканструкцыi сядзiбы спецыялiсты распрацоўвалi два гады
ikras@sb.by