135 лет основателю библиотечного дела в Беларуси – Евгению Хлебцевичу
06.08.2019 08:57:00
Людмила РУБЛЕВСКАЯ
На пачатку ХХ стагоддзя ў вёсцы Кленiкi жыла незвычайная сям’я. Бацька, праваслаўны святар, даследваў старажытныя беларускiя кнiгi. Адзiн з сыноў стаў мастаком-партрэтыстам, другi арганiзоўваў бiблiятэкi i вывучаў масавае чытанне.
Дысертацыя Я.Хлябцэвiча была прысвечана ўплыву творчасцi Максiма Горкага на чырвонаармейцаў.
«Усе вёскi гарэлi пры непрысутнасцi нашых людзей. Кнiгi (10 скрыняў) закапаны ў вельмi надзейным месцы. Там тваё ўсё. Закапвалi я i Малiш. Твае рукапiсы пра беларускiх пiсьменнiкаў i лiсты iх тожа былi схаваныя там, у скрынях. Я ведаю дзе...»
Так пiсаў свайму брату Яўгену Уладзiмiр Хлябцэвiч 25 верасня 1915 года пра падзеi ў вёсцы Кленiкi на Беласточчыне.
Згаданыя скрынi знаўцы шукаюць дагэтуль.
Але большасцi з нас мала аб чым кажа iмя Яўгена Хлябцэвiча.
А пiсаў ён пра Цётку i Максiма Багдановiча, пра Янку Купалу i Якуба Коласа, Максiма Горкага i Новiкава-Прыбоя... З усiмi сябраваў, перапiсваўся. Гiсторык Вiталь Скалабан сцвярджаў: «Чатыры лiсты Багдановiча да Хлябцэвiча захоўвалiся напярэдаднi вайны ў Акадэмii навук БССР».
Ну а кнiгi Хлябцэвiча пра даследаванне масавага чытання, метадалогiю бiблiятэчнай справы актуальныя i сёння.
Давайце ж даведаемся цiкавыя факты пра чалавека, якi нарадзiўся 135 год таму ў вёсцы Жыровiчы Слонiмскага раёна.
Яўген Хлябцэвiч памёр у 1953 годзе ў Маскве, там i пахаваны.
cultura@sb.by

1. Сын святара
Ягоным бацькам быў праваслаўны святар Iван Хлябцэвiч. У сям’i — шасцёра дзяцей. Iван Андрэевiч выкладаў матэматыку i геаграфiю ў Жыровiцкiм духоўным вучылiшчы, загадваў бiблiятэкай Жыровiцкага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра, парадкаваў старажытныя рукапiсы, напiсаў даследаванне пра гiсторыю абiцелi, публiкаваў артыкулы ў вiленскiх часопiсах. У 1897 годзе атрымаў пасаду святара ў вёсцы Кленiкi. Так што Яўген выхоўваўся сярод кнiг. Калi пачалася Першая сусветная, сям’я перабралася ў Сызрань.2. Адмовiўся ад духоўнай кар’еры
Напачатку Яўген пайшоў за бацькам: скончыў Жыровiцкае духоўнае вучылiшча, пасля — Вiленскую семiнарыю. Павiнен быў стаць святаром, але свецкiя навукi перавабiлi. Паступiў у Юр’еўскi ўнiверсiтэт, а праз год перавёўся ў Пецярбургскi. Але даследчык Рыгор Семашкевiч сцвярджаў: «Вучыўся кепска i ў духоўнай семiнарыi, i ва ўнiверсiтэце. Здаецца, што палiтыкай i грамадскай работай ён займаўся значна больш, чым вучобай».3. Брат Уладзiмiр загiнуў, ратуючы медсястру
Уладзiмiр Хлябцэвiч таксама вылучаўся вялiкiмi здольнасцямi. Быў добрым мастаком-партрэтыстам, па просьбе прафесара Эпiмах-Шыпiлы напiсаў этнаграфiчны нарыс пра вёску Кленiкi. Пад уплывам брата паступiў у Пецярбургскi ўнiверсiтэт на фiзiка-матэматычны факультэт, далучыўся да дэмакратычнага руху. Калi вучыўся на 4-м курсе, пачалася Лютаўская рэвалюцыя. Уладзiмiра Хлябцэвiча паслалi на разведку на Васiльеўскi востраў. Аўтамабiль папаў пад абстрэл, сястру мiласэрнасцi Алену Шуп паранiла. Хлябцэвiч пасунуўся ёй дапамагчы i трапiў пад кулямётную чаргу. На пахаванне Уладзiмiра ў Сызранi прыйшло дваццаць тысяч чалавек, яго iмем пасля назвалi вулiцу. Бацька Iван Хлябцэвiч напiсаў брашуру «Краткий биографический очерк студента В.И.Хлебцевича», пераехаў у вёску i праз пару гадоў памёр.4. Друкаваўся пад псеўданiмам Халiмон з-пад пушчы
Яўген Хлябцэвiч быў вядомы ў беларускiх адраджэнскiх колах як Халiмон з-пад пушчы — так падпiсваў свае публiкацыi ў газетах «Наша доля» i «Наша нiва». Кажуць, што Халiмонам яго празвала Цётка.5. Абараняў Янку Купалу
Хлябцэвiч сябраваў з Купалам. У Пецярбургу паэт нярэдка прыходзiў на мерапрыемствы беларускага навукова-лiтаратурнага студэнцкага гуртка, якiм кiраваў Хлябцэвiч. Менавiта праз сябра Купала перадаў гуртку верш «Прарок». Хлябцэвiч як лiтаратурны крытык заўсёды абараняў творчасць паэта ад нападак, а калi Купала загiнуў, адным з першых дапамагаў яго ўдаве ствараць музей.6. Арганiзоўваў Паўленкаўскiя бiблiятэкi
У нарысе Уладзiмiра Хлябцэвiча чытаем: «В 1907 году стараниями и инициативою моего брата Евгения, бывшего тогда студентом Петроградского университета, была открыта в с. Клениках бесплатная народная библиотека-читальня имени Ф.Ф.Павленкова». Дарэчы, Халiмон з-пад пушчы надрукаваў у «Нашай Нiве» сярдзiты допiс, як на агульным сходзе ў вёсцы Кленiкi адзiн п’яны мужык адмаўляўся здаваць грошы на тую бiблiятэку. На дапамогу прыйшоў бацька: менавiта Iван Хлябцэвiч стаў загадчыкам народнай бiблiятэкi ў Кленiках. Усяго на пачатку ХХ ст. пры ўдзеле Яўгена Хлябцэвiча было створана на Беларусi 11 народных бiблiятэк. Ягоны даклад «Развитие библиотечного дела в Белоруссии» заканчваўся словамi: «Деревня просит: Дайте книгу!»7. Даследваў чытанне чырвонаармейцаў
Хлябцэвiч, «романтик и мечтатель», марыў пра «бiблiятэчны сацыялiзм». У 1919 годзе ён патрапiў на працу ў палiтычнае ўпраўленне Рэўваенсавета. I пачаў даследванне — што чытаюць чырвонаармейцы. На адмысловую анкету адказалi ў пяцi воiнскiх часцях Маскоўскага гарнiзона. На першым месцы па папулярнасцi былi кнiгi пра сельскую гаспадарку, на другiм — палiтычныя кнiгi, на трэцiм — вандроўкi i прыгоды, на чацвёртым — раманы i апавяданнi пра каханне, а вось пра прыроду наогул нiхто не чытаў.8. Выступаў перад параненымi
Падчас Другой сусветнай вайны Яўген Хлябцэвiч чытаў параненым у шпiталях лекцыi. Беларусы хацелi пачуць вершы Купалы i Коласа. Тады Хлябцэвiч звярнуўся да Якуба Коласа, класiк адгукнуўся, паслаў творы... Мiж iмi завязалася сяброўства.Яўген Хлябцэвiч памёр у 1953 годзе ў Маскве, там i пахаваны.
cultura@sb.by