В Минздраве рассказали, где и как получить справку о состоянии здоровья для выезда за границу
06.06.2020 06:23:00
Христина СКУРАТОВИЧ
Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, турыстычны сезон, падобна, усё-такі адбудзецца. Некаторыя краіны ўжо абдумваюць, якія меры прыняць, каб засцерагчы сваіх грамадзян, — яны рыхтуюцца да сустрэчы гасцей з-за мяжы. Некаторым турыстам, каб патрапіць у краіны ЕС, трэба прадаставіць на мяжы даведку аб тым, што яны не хварэюць на каронавірус. У Міністэрстве аховы здароўя расказалi, як яе зрабіць і колькі каштуе прайсці даследаванне на COVID-19.
Некаторыя краіны ўжо гатовыя прымаць у сябе замежных турыстаў.
У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя паведамілі, што лабараторныя даследаванні на інфекцыю COVID-19 для грамадзян, якія выязджаюць за межы Беларусі ў краіны, дзе патрабуецца афіцыйнае пацвярджэнне адсутнасці каронавіруса, праводзіць Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Ва ўстанове праводзіцца лабараторнае тэсціраванне метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі. Кошт ПЦР-даследавання для грамадзян нашай краіны складае 41,38 рубля, для нерэзідэнтаў — 56,63 рубля. Па завяршэнні тэсціравання на інфекцыю COVID-19 выдаецца вынік лабараторнага даследавання на рускай і англійскай мовах.
Віталь Грыцэвіч, намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме — начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Міністэрства спорту і турызму, расказаў, што беларусаў на адпачынак ужо гатовая прыняць Албанія:
— Гэтая краіна адкрываецца для турыстаў з 12 чэрвеня. Каб патрапіць на курорт, ніякія даведкі аб стане здароўя не патрэбны. А вось Чарнагорыя гатовая прымаць гасцей з краін, дзе эпідэміялагічная сітуацыя стабілізавалася. Канкрэтнага пераліку пакуль няма, ён толькі фарміруецца. Падобная сітуацыя і з Грузіяй — для замежнікаў гэтая краіна збіраецца адкрывацца з 1 ліпеня, цяпер улады разглядаюць, якіх турыстаў яны гатовыя прыняць. Кожная краіна дзейнічае па-свойму: у большасці спісы для прыезду ў стадыі абмеркавання і распрацоўкі, афіцыйна яны яшчэ не гатовыя. На мой погляд, на дадзены момант, пакуль краіны толькі адкрываюцца, даведка аб адсутнасці каронавіруса больш патрэбна не турыстам, а дзелавым людзям, якім неабходна выехаць за мяжу па бізнесе. З нашай краіны чалавека выпусцяць і без даведкі аб адсутнасці каронавіруса, паказаць яе трэба будзе на мяжы прымаючага боку. Што тычыцца турыстаў, якія ўязджаюць у Беларусь, — усе яны павінны прайсці абавязковы каранцін на працягу 14 дзён.
glushko@sb.by