Выстава “Зора і Вітаўт”, прымеркаваная да 90-годдзя Зоры і Вітаўта Кіпеляў, адкрылася ў Мінску
26.07.2017 17:10:18
Гэта выстава пра тое, як і ўдалечыні ад Бацькаўшчыны можна — і трэба! — заставацца беларусамі. Як важна, нягледзячы ні на якія знешнія абставіны, не забывацца пра родавыя карані. Як важна гаварыць, думаць і тварыць — на мове бацькоў, шанаваць традыцыі продкаў ды ўсё жыццё імкнуцца да ведаў. І — працаваць, працаваць, працаваць... Бо толькі ўпартаю працаю, з гарачымі сэрцамі — а яны ж, эмігранты, абодва ў свой час вучыліся і ў савецкіх школах... — ды з глыбокімі, сістэмнымі ведамі можна зрабіць усё тое, што зрабілі на карысць беларускай культуры Зора і Вітаўт Кіпелі.
Між тым самым каштоўным і незвычайным “экспанатам” на выставе ў цэнтры Мінска я б назваў... іхнюю дачку, Алесю Кіпель. Нарадзіўшыся ў Амерыцы, яна не толькі цудоўна гаворыць па-беларуску, але й актыўна ўдзельнічае ў беларускіх справах. І колькі энергіі! У прыцемненай, шматлюднай прасторы галерэі ніяк не ўдавалася мне зрабіць кадры з ёй “па ходзе жыцця” — расплываліся то галава, то рукі. Удаліся хіба што некалькі статычных здымкаў з ёю, бо Алеся — уся ў экспрэсіўным, эмацыйным руху. На маё пытанне, чым зарабляе на жыццё, усміхнулася, ускінула галаву: “Я юрыст”. А мая калега Таццяна Антонава, якая бывала ў амерыканскім доме Кіпеляў, назірала ў паўсядзённасці адносіны Зоры і Вітаўта, потым казала мне: “Алеся — ну чыста бацька! Ён такі ж няўрымслівы, рухавы, імпульсіўны...”. Пры тым толькі Зора, гаварылі на адкрыцці выставы, умела скіраваць ягоную вулканічную энергію, як кажуць, у мірнае русла. А спадар Вітаўт і цяпер, прымаючы нейкае важнае рашэнне, нібы раіцца з жонкаю: “А што б на гэты конт сказала Зора...”. Яна ж адышла 14 красавіка 2003 года, а Вітаўт працягвае агульную справу, і памочніца яму — дачка Алеся, а таксама й аднадумцы па два бакі акіяну.
Сам спадар Вітаўт на выставу і з’езд не прыляцеў – усё ж такі 90 гадоў! А відэазапіс інтэрв’ю з ім, які зробіла вядомая даследчыца беларускай дыяспары ў замежжы, кандыдат гістарычных навук Наталля Гардзіенка, дэманстраваўся. Цудоўная мова, дакладныя фармулёўкі, востры розум... На трохі жартаўлівае пытанне-падвох Наталлі, як удавалася “барышні” Зоры і “хулігану” Вітаўту ўсё ж працаваць разам, ён з гумарам адказвае: так, у нас розныя тэмпераменты, аднак агульная беларуская справа патрабавала суладнасці – вось і падстройваліся адно да другога. У імя Бацькаўшчыны, у імя больш высокай мэты, чым асабістыя нейкія амбіцыі. Цудоўная, дарэчы, парада для лідараў некаторых беларускіх суполак, якія, бывае, канфліктуюць, грызуцца, успрымаюць адзін другога як канкурэнты...
Што, аднак, стала справаю жыцця вядомых беларусаў з Ню-Ёрка? У прэс-рэлізе, які прыйшоў у рэдакцыю напярэдадні падзеі, гаворыцца, што паўсюль Зора і Вітаўт былі актыўнымі ўдзельнікамі беларускага жыцця: ладзілі скаўцкія ды іншыя нацыянальныя імпрэзы, канцэрты, фестывалі, канферэнцыі. “Шматгадовая праца ў Ню-Ёркскай публічнай бібліятэцы дала магчымасць паспрыяць разбудове беларускіх фондаў розных амерыканскіх бібліятэк, сабраць унікальную калекцыю беларусікі, ладзіць выставы беларускага друку, збіраць архівы, складаць бібліяграфіі, займацца навуковай працай. Сябры Беларускага інстытута навукі й мастацтва (ад 1982 года Вітаўт Кіпель з’яўляецца яго дырэктарам), яны шмат выступалі на канферэнцыях ды іншых мерапрыемствах, расказваючы пра Беларусь і беларусаў. Ад пачатку 1990-х гадоў Вітаўт і Зора сталі частымі гасцямі на Бацькаўшчыне, перадавалі каштоўныя выданні ў беларускія бібліятэкі, удзельнічалі ў навуковых і грамадскіх імпрэзах, дапамагаючы беларускаму руху — чым і дзе тое было магчыма”.
Шмат паспрыялі таму, каб выстава “Зора і Вітаўт” здзейснілася, намесніца дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Гардзіенка і дырэктар галерэі “Універсітэт культуры” Павел Сапоцька. Наталля прызналася на адкрыцці: такая ідэя з’явілася ў яе, калі ў фонды БДАМЛІМа пачалі перадавацца каштоўныя матэрыялы з Ню-Ёрка, з кіпелеўскага Беларускага інстытуту навукі й мастацтва. Рыхтуючы тэкст да друку, я пабачыў на сайце музея каштоўную інфармацыю: 16 чэрвеня 2014 года ў музеі заснаваны Цэнтр камплектавання і вывучэння дакументальнай спадчыны беларускага замежжа. А ўжо 6 кастрычніка таго ж года ў БДАМЛІМ былі перададзены найкаштоўныя матэрыялы з Ню-Ёрка, сярод якіх і аўтографы Янкі Купалы і Уладзіміра Жылкі. Мяркую, пра тое, як папаўняюцца фонды музея, мы яшчэ асобна раскажам іншым разам.
Робіць гонар нам усім, што выстава “Зора і Вітаўт” адкрылася — у цэнтры Мінска, у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі). Зроблена гэта да 90-х угодкаў Зоры (нарадзілася 1 ліпеня 1927 года) і Вітаўта Кіпеляў: як знак вялікай павагі, удзячнасці Беларусі двум нашым суайчыннікам, якія ў замежжы так шмат зрабілі для Бацькаўшчыны. У экспазіцыі адлюстравана разнастайная і багатая творчая спадчына, актыўная грамадская дзейнасць, розныя этапы жыцця юбіляраў. Выстава дастасавана й да VII З’езда беларусаў свету. Яе арганізатары — Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” Беларускага дзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў.
Горад Мінск, ранейшы Менск — не чужы як для Зоры, так і Вітаўта: абодва ж тут нарадзіліся. І на пачатку 40-х былі менчукамі, тут вучыліся, а з наступленнем савецкіх войск разам з бацькамі падаліся на Захад: на тое былі свае прычыны. “Вітаўт і Зора пазнаёміліся ў акупаваным Мінску, — чытаем у прэс-рэлізе. — Пазней вучыліся разам у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў паваеннай Германіі, ва ўніверсітэтах Марбурга (Германія) і Лювена (Бельгія). У сярэдзіне 50-х следам за бацькамі выехалі ў ЗША, дзе і пасяліліся настала”.
На стэндах — рэчыўна-дакументальны аповед пра жыццё, дзейнасць як Зоры і Вітаўта, так і бацькоў іхніх. Кнігі, публікацыі ў розных выданнях. Прыцягвае ўвагу кніга Зоры Кіпель “Дні аднаго жыцця... Успаміны, артыкулы. Дзённікі”, што пабачыла свет у Мінску ў 2010-м. А кніга Вітаўта Кіпеля мае назву “Жыць і дзеіць”. Прадстаўлены грунтоўныя выданні “Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе”, “Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі”... Шмат фотаздымкаў, дакументаў, рукапісаў розных гадоў. А Лявон Савёнак, бацька Зоры, аказваецца, мой калега: з 1921 па 1929 год працаваў у рэдакцыі газеты “Савецкая Беларусь” (цяпер “Советская Белоруссия”) — спачатку перакладчыкам, потым загадчыкам аддзелаў і раз’язным карэспандэнтам. Пра тое сведчыць даведка, выдадзеная ў рэдакцыі 2 сакавіка 1929 года. Ёсць і ўнікальныя рэчы. Ляжаць за шклом “самаробныя карты з беларускіх лагераў Ды-Пі” — для перамешчаных асоб, зробленыя Лявонам Савёнкам у Германіі ў другой палове 1940-х. І выразаныя з дрэва шахматы адтуль жа. На адным са стэндаў ёсць “Похвальная грамота” з партрэтамі Леніна і Сталіна ўверсе: “Выдана ученику 3 класса 26-й средней школы г. Орла Орловской области Зубковскому (прозвішча па маці. — Аўт.) Витовту за отличные успехи и примерное поведение”. Але чаму там аказаўся хлопчык, што нарадзіўся ў 1927-м у Менску?
На падобныя пытанні цяжка было б знайсці адказы ў савецкі час. Прынамсі, у адкрытым друку. Куратар выставы Наталля Гардзіенка сцісла прыадкрывае тую таямніцу ў прэс-рэлізе: “Бацькамі Зоры і Вітаўта былі ўдзельнікі беларусізацыі 1920-х гадоў, рэпрэсаваныя ў 1930-х: Яўхім Кіпель, дзякуючы якому быў уратаваны “Тэстамэнт” Уладзіміра Жылкі, ды Лявон Савёнак, аўтар дасціпнага “Дзённіка Ів. Ів. Чужанінава”. Іх маці — абедзьве настаўніцы: Марыя Кіпель, якая спявала ў хоры Уладзіміра Тэраўскага, і Апалонія Савёнак, добрая знаёмая жонкі Янкі Купалы — Уладзіславы Луцэвіч”. На выставе, дарэчы, можна пачытаць і фрагменты ўспамінаў спадарыні Апалоніі пра дом Купалы ды пра тое, якімі гасціннымі гаспадарамі былі сам Янка Купала і Купаліха — так звалі сябры-прыяцелі жонку паэта.
Зора і Кіпель у 1944-м мелі — па 17 гадоў: як сённяшнія старшакласнікі. А бацькі іх, Яўхім Кіпель і Лявон Савёнак, прайшоўшы праз сталінскія рэпрэсіі, пэўна ж, ніякіх ілюзій наконт сваёй будучыні ў СССР не мелі. Таму і падаліся на Захад, калі наступалі савецкія войскі. Так і не вярнуліся дадому. І доўгі час лічылася, што ўсе беларусы, хто аказаўся “за Бугам” у сілу розных абставінаў — не нашы... Як не ўзгадаць тут: “И людей будем долго делить на своих и врагов”... Вядомыя радкі Уладзіміра Высоцкага — пра цяжкі час, калі войны, рэпрэсіі тусавалі людзей, нібы калоды карт. Нестандартная творчасць акцёра, паэта, барда, у якога беларускія родавы карані, выклікала ў савецкіх ідэолагаў шмат пытанняў, а цяпер пра куміра здымаюцца фільмы, і паэзія Высоцкага гучыць у старэйшых класах школ. Вось і дзеля таго, каб лепш разумець мінулае Айчыны, каб весці канструктыўны дыялог з беларусамі па ўсім свеце — пэўна ж, патрэбны такія выставы. І каб людзей не дзяліць больш на сваіх і ворагаў.
Голас Радзімы № 28 (3532), чацвер, 27 ліпеня, 2017 у PDF
З экспазіцыяй знаёміцца акадэмік Радзім Гарэцкі
Іван Ждановіч

Алеся Кіпель з Сяргеем Мартынавым на выставе

Зора Кіпель

Вітаўт Кіпель