Народный календарь. Николай Чудотворец
16.12.2023 19:28:00
Ольга БЕБЕНИНА
Праваслаўная царква 19 снежня ўшаноўвае памяць Мікалая Цудатворца. Па народным календары — Мікола зімовы (Мікола вясновы адзначаецца 22 мая).
Лічыцца, што менавіта 19 снфежня пачынаецца сапраўдная зіма і ўсталёўваецца надвор’е, якое павінна ёй адпавядаць. Таму і гавораць: «Да Міколы няма зімы ніколі». Першыя сур’ёзныя маразы — Мікольскія. Адсутнасць снега або наогул дождж — знак таго, што маразы яшчэ доўга не прыйдуць і надвор’е ўсю зіму будзе няўстойлівае. Аднак кліматычныя метамарфозы апошніх гадоў, відаць, «адкарэкціравалі» і народныя прыметы. Пацяпленне пацяпленнем, але ж сёлета зіма сур’ёзна заявіла аб сабе ўжо пад канец восені — і маразы, і снегу наваліла.
Святы Мікалай лічыцца ахоўнікам мараплаўцаў і рыбакоў. Нездарма ў яго дзень гатуюць якое-небудзь рыбнае блюда. Вядома паданне, як ён выратаваў карабель падчас шторму — проста злавіў рыбу і заткнуў яе ў шчыліну. А яшчэ ён з’яўляецца заступнікам падарожнікаў, зняволеных і сірот, адганяе беды і хваробы, дапамагае ў цяжкім становішчы.
Раней існаваў звычай — так званае свята свечкі Мікольшчына. Упамінанне аб ім ёсць нават у Іпацьеўскім летапісе, але цяпер ён захаваўся толькі ў некаторых вёсках Беларусі. Вялікую і таўстабокую мікольскую свечку рабілі з воску, які збіралі ўсе жыхары вёскі. Яна была агульнай і нікому не належала, захоўвалася ў адной з хат увесь год. На Міколу зімовага гаспадар, у якога знаходзілася свечка, запрашаў аднавяскоўцаў і шчодра частаваў іх: «На Мікольшчыну кліч сябра, кліч ворага — абодва будуць сябры». Потым запаленую свечку ставілі ў кораб з жытам і, прыкрываючы далонямі, каб не згасла, урачыста пераносілі да другога двара. Ішлі па дарозе з іконай святого Мікалая і спявалі:
Прашу цябе, Мікола,
да сябе,
Штобы ты ў мяне
гадуваў,
На коніку прыезджаў,
Хлеба, солі засылаў,
Усякія пашніцы
І ярыя пшаніцы.
У розных кутках Беларусі існавалі свае звычаі святкавання Міколы зімовага. Часта дзяўчаты клікалі хлопцаў на мікольскія бліны. Дзесьці па хатах хадзіла моладзь, пераапранутая ў цыган, жартоўна «варажыла» гаспадарам, спявала песні.
Мікола зімовы — пачатак сватаўства. Тыя, хто хацеў ажаніцца ці ажаніць, у гэты дзень абавязкова прысутнічалі на набажэнстве ў царкве. Жаніхі і нявесты, а таксама іх бацькі прыглядаліся адзін да аднаго.
Менавіта з гэтага дня пачыналася актыўная падрыхтоўка да Новага года і Раства. Тым, хто пасварыўся, трэба было памірыцца. Да 19 снежня імкнуліся раздаць усе пазыкі — інакш будзеш бедаваць увесь наступны год. Забаранялася займацца цяжкай фізічнай працай, а таксама прыбіраць у хаце, мыць бялізну, шыць. Гаспадарчыя справы трэба было зрабіць напярэдадні. А яшчэ лічылася, што, калі загадаць жаданне, святы Мікалай абавязкова пасадзейнічае, каб яно спраўдзілася.
ПРЫМЕТЫ
На аснове надвор’я 19 снежня планавалі вясновую сяўбу. Калі іней будзе раней Міколы зімовага, трэба сеяць ранні ячмень, калі пазней — позні. А калі іней пакрывае дрэвы на Міколу — будзе добры ўраджай ільну.
АД ПРАДЗЕДАЎ
Раней у кожнай хаце абавязкова была ікона сятога Мікалая, а сам ён звычайна «далучаўся» вяскоўцамі да розных гаспадарчых спраў. Напрыклад, да нарыхтоўкі кармоў. Казалі: «Беражы сена ад Міколы да Міколы». (Меўся на ўвазе Мікола вясновы.) Таксама да святога звярталіся з просьбай уберагчы скаціну ад ваўкоў і іншых лясных драпежнікаў.
bebenina@sb.by