Хирург Ефросинья Бреус лечила не только инструментами и медикаментами, но и добрым словом, сочувствием
19.06.2021 11:24:00
Ты днi i ночы ў лазарэце
Была глытком жывой вады:
Ланцэтам, i душой ласкавай,
I казкай, што iшла з табой,
Пад Кёнiгзбергам i Варшавай
Штодня вяла са смерцю бой.
«Бамбяць горад, прыбегла да мяне малодшая сястра Нiна, развiтваемся. Яна i кажа: «Я пайду ў сандружыннiцы, толькi дзе мне iх знайсцi?» Гляджу на яе — а гэта ж лета, на ёй лёгкая сукенка — i бачу на левым плячы каля шыi радзiмы знак. Гэта мая родная сястра, а я ўпершыню яго ўбачыла. Гляджу i думаю: «Я цябе ўсюды пазнаю». Было пачуццё, што жывымi ўжо не ўбачымся», — успамiнала пазней Ефрасiння Брэус.
— Начальнiк хiрургiчнага аддзялення эвакуацыйнага шпiталя № 2988 капiтан медыцынскай службы Ефрасiння Брэус прайшла праз усю вайну, ад Смаленшчыны да Берлiна. Яна ратавала жыццi салдат на Цэнтральным, Заходнiм, 2-м Беларускiм франтах. З палёў бою за суткi ў шпiталь дастаўлялi да 300 чалавек. Тых, хто меў самыя цяжкiя траўмы, страцiў шмат крывi, каму патрабавалiся самыя складаныя аперацыi, адпраўлялi на стол да Ефрасiннi Рыгораўны, — зазначыла Аксана Епiхава, вядучы навуковы супрацоўнiк аддзела фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гiсторыі Вялiкай Айчыннай вайны.
Цяжка нават уявiць, у якiх умовах працавалi медыкi: зусiм побач свiшчуць кулi, разрываюцца снарады, а iм нельга нi на секунду страцiць канцэнтрацыю. Часта аперацыi iшлi пры святле газавых лямп цi так званых «капцiл», якiя выраблялi з гiльз снарадаў. Ефрасiння лячыла не толькi iнструментамi ды медыкаментамi, але i добрым словам, спагадай. Яна размаўляла з пацыентамi, як добры сябра, усяляючы аптымiзм i веру ў лепшае: калi чалавек выжыў, значыць, у яго абавязкова будзе ўсё добра.
«Мы ўжо iшлi праз Усходнюю Прусiю, ужо ўсе гаварылi пра перамогу. Ён загiнуў… Загiнуў iмгненна, ад асколка, — Ефрасiння Рыгораўна сцвярджала потым, што шмат аб чым забылася, але гiбель мужа ўрэзалася ў памяць назаўсёды. — Мне перадалi, што iх прывезлi, я прыбегла. Я не дала яго забраць i пахаваць. У вайну хавалi хутка: адразу збiраюць усiх, звозяць адусюль, капаюць вялiкую яму i засыпаюць. Я вырашыла, што павязу яго дадому, у Беларусь. Усе падумалi, што ад гора я не пры сваiм розуме: уявiце самi, вайна працягваецца, ваенныя дарогi, неразбярыха, да радзiмы сотнi кiламетраў. Не! Я iшла ад аднаго генерала да другога i так дайшла да камандуючага фронтам Ракасоўскага. «Я вас разумею, — сказаў ён. — Але ён ужо мёртвы…» — «У мяне няма ад яго дзяцей. Дом наш згарэў. Нават фатаграфii прапалi. Нiчога няма. Калi я прывязу яго на радзiму, застанецца хаця б магiла i мне будзе куды вяртацца пасля вайны». Маўчыць. Ходзiць па кабiнеце. «Вы калi-небудзь кахалi, таварыш маршал? Я не мужа хаваю, я каханне хаваю!» Мне далi спецыяльны самалёт на адну ноч. Я ўвайшла ў самалёт, абняла гроб i страцiла прытомнасць…»
У пачатку 1945 года Ефрасiння Брэус была начальнiкам сарцiровачнага аддзялення. Дзякуючы яе вопыту i ведам больш за дзве тысячы раненых i хворых атрымалi своечасовую медыцынскую дапамогу. За гэта яна была прадстаўлена да ордэна Чырвонай Зоркi. Дарэчы, кавалерам гэтага ордэна стаў у 1944 годзе i яе муж. Акрамя таго, адважная жанчына ўзнагароджана медалямi «За абарону Масквы» i «За абарону Ленiнграда».
Каханне сапраўды засталося адзiным: надзвычай прыгожая, статная жанчына больш не пайшла замуж i не мела дзяцей. Далейшае жыццё яна прысвяцiла медыцыне.
— Пасля вайны Ефрасiння Рыгораўна па стане здароўя не магла заставацца хiрургам. Яна працавала ў навукова-даследчым iнстытуце неўралогii i фiзiятэрапii, а ў 1953 годзе стала галоўным урачом Рэспублiканскага псiханеўралагiчнага дыспансера. Менавiта яна была iнiцыятарам будаўнiцтва новага дыспансера са стацыянарам у Мiнску на вулiцы Бехцерава, — працягвае Аксана Епiхава. — У 1960 годзе Ефрасiння Брэус стала заслужаным урачом БССР. Нягледзячы на сталы ўзрост, яна заўсёды была гатова працягнуць абарону сваёй радзiмы: «Я збiралася на курорт. Якраз здарыўся Карыбскi крызiс, зноў у свеце стала неспакойна. Збiраючы чамадан, узяла i свой ваенны бiлет. Думаю: «Здарыцца што — я там адразу пайду ў ваенкамат».
nevmer@sb.by
Была глытком жывой вады:
Ланцэтам, i душой ласкавай,
I казкай, што iшла з табой,
Пад Кёнiгзбергам i Варшавай
Штодня вяла са смерцю бой.
Гэтыя радкi паэт Сяргей Грахоўскi прысвяцiў сваёй аднакласнiцы Ефрасiннi Брэус. У лiпенi 1941 года яна i яе муж Фёдар Вайткевiч пайшлi на фронт дабравольцамi. Фёдар загiнуў напрыканцы вайны, у лютым 1945-га. Яго жонка, урач-хiрург, дайшла да Берлiна i пакiнула на Рэйхстагу надпiс «Родны Мiнск, мы адпомсцiлi за цябе». Узнагароды, дакументы, лiсты i фотаздымкi Ефрасiннi Брэус зараз захоўваюцца ў музеi гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны. Гэтыя матэрыяльныя сведкi дазваляюць больш падрабязна даведацца аб жыццi прыгожай, адважнай жанчыны.
Ефрасіння Рыгораўна і на адпачынак ездзіла з ваенным білетам, каб у выпадку небяспекі для краіны адправіцца ў ваенкамат.
Аперацыi пад кулямi
Усе чатыры дачкi Рыгора Брэуса, звычайнага селянiна з Глуска,тады Бабруйскай, а зараз Магiлёўскай вобласцi, сталi медыкамi. Ефрасiння скончыла Мiнскi медыцынскi iнстытут у 1936 годзе i да вайны працавала ардынатарам у 2-й клiнiчнай бальнiцы, а таксама ўрачом на станцыi хуткай дапамогi. Ужо ў лiпенi 1941 года i яна, i яе муж Фёдар атрымалi накiраванне на фронт: ён — у якасцi iнжынера-капiтана, яна — урача.«Бамбяць горад, прыбегла да мяне малодшая сястра Нiна, развiтваемся. Яна i кажа: «Я пайду ў сандружыннiцы, толькi дзе мне iх знайсцi?» Гляджу на яе — а гэта ж лета, на ёй лёгкая сукенка — i бачу на левым плячы каля шыi радзiмы знак. Гэта мая родная сястра, а я ўпершыню яго ўбачыла. Гляджу i думаю: «Я цябе ўсюды пазнаю». Было пачуццё, што жывымi ўжо не ўбачымся», — успамiнала пазней Ефрасiння Брэус.
— Начальнiк хiрургiчнага аддзялення эвакуацыйнага шпiталя № 2988 капiтан медыцынскай службы Ефрасiння Брэус прайшла праз усю вайну, ад Смаленшчыны да Берлiна. Яна ратавала жыццi салдат на Цэнтральным, Заходнiм, 2-м Беларускiм франтах. З палёў бою за суткi ў шпiталь дастаўлялi да 300 чалавек. Тых, хто меў самыя цяжкiя траўмы, страцiў шмат крывi, каму патрабавалiся самыя складаныя аперацыi, адпраўлялi на стол да Ефрасiннi Рыгораўны, — зазначыла Аксана Епiхава, вядучы навуковы супрацоўнiк аддзела фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гiсторыі Вялiкай Айчыннай вайны.
Цяжка нават уявiць, у якiх умовах працавалi медыкi: зусiм побач свiшчуць кулi, разрываюцца снарады, а iм нельга нi на секунду страцiць канцэнтрацыю. Часта аперацыi iшлi пры святле газавых лямп цi так званых «капцiл», якiя выраблялi з гiльз снарадаў. Ефрасiння лячыла не толькi iнструментамi ды медыкаментамi, але i добрым словам, спагадай. Яна размаўляла з пацыентамi, як добры сябра, усяляючы аптымiзм i веру ў лепшае: калi чалавек выжыў, значыць, у яго абавязкова будзе ўсё добра.
Шляхам ваенна-палявога шпiталя
У запiсной кнiжцы Фёдара Вайткевiча, начальнiка кватэрна-эксплуатацыйнай часцi шпiталя, пералiчаны населеныя пункты, у якiх падчас вайны размяшчалася медыцынская ўстанова. Сярод iх Разань i Звянiгарад, Собалеўка i Кiраў (дакладней, лес каля яго), Н. Белiца, Нешкаўка i Петухоўка, Васiльеўка i Каменка, Замбруў i Лохуў. У апошнiм горадзе Ефрасiння стала ўдавой…