Коляды — символическая граница между старым и новым годом
06.01.2024 11:30:00
Марина КУЗЬМИЧ
У сцюдзёную зiмовую пару людзi iмкнуцца да цяпла. Здаўна беларусы да снежнага перыяду старанна рыхтавалiся. Каб не патрапiць у халодныя кайданы, даставалi з куфраў цёплае адзенне, нарыхтоўвалi прадукты. А каб кароткiя светлавыя дзянькi не здалiся сумнымi, насыцiлi каляндар шматлiкiмi святамi. I ў наш час мы чакаем iх з нецярпеннем. Казачную атмасферу i дзецям, i дарослым дорыць свята Раства Хрыстова, Хрышчэнне Гасподняе, а затым i Грамнiцы ахутваюць ласкай божай, усяляюць веру ў лепшае. Гэты перыяд нашы продкi называлi Калядамі.
Зiмовыя святы на Беларусi праводзiлiся надзвычай весела.
Днi святкаванняў ад Раства да Вадохрышча — з 7 па 19 студзеня (з 25 снежня па 6 студзеня ў каталiкоў) — здаўна лiчылiся святымi. Людзi напаўнялi iх радаснымi момантамi. У народзе гэты цыкл атрымаў такiя назвы: Каляды, святыя вечары, шчодрыкi. У народзе называлi Калядой i саму калядную куццю, свята Раства.
Калядныя святкаваннi ўяўляюць сабой цэлы комплекс абрадаў. Самыя яркiя з iх праводзяцца i ў нашы днi напярэдаднi Раства Хрыстова, у шчодры вечар перад старым Новым годам, напярэдаднi Вадохрышча.
Каляды нашы продкi ўспрымалi як незвычайны святочны час, калi было прынята ўволю адпачыць i набрацца сiл перад новым сезонам работ у полi. Добры спосаб забыцца пра клопат па гаспадарцы — песнi, танцы, гульнi.
Абавязковай умовай падрыхтоўкi да свята быў пост. Пачынаўся ён 28 снежня i заканчваўся 6 студзеня. У гэты перыяд нашы продкi па традыцыi iмкнулiся не ўжываць ежу жывёльнага паходжання, не наведваць забаўляльных мерапрыемстваў.
Для вырабу павукоў рэзалi саломiнкi неабходнага памеру, пасля чаго праз iх пранiзвалi нiткi або конскiя валасы. Змацаваныя элементы ў выглядзе зорак, колаў стваралi больш складаныя канструкцыi — сферы, пiрамiды. Упрыгажэнне было сiмвалам урадлiвасцi i абярэгам, заклiканым ахоўваць дом, прыносiць шчасце i забяспечваць дабрабыт сям’i.
У цэлым салома напярэдаднi вялiкага свята была не толькi матэрыялам для ўпрыгажэння. Яе даўней надзялялi адмысловымi магiчнымi ўласцiвасцямi, засцiлалi на падлогу ў доме, а таксама падкiдвалi да столi, каб у новым годзе такiмi ж высокiмi выраслi каласы i можна было сабраць багаты ўраджай. Салому клалi пад абрус каляднага стала, а потым абвязвалi ёю пладовыя дрэвы або неслi ў поле.
Асаблiва святочна напярэдаднi Калядаў выглядалi вокны дамоў. Iх упрыгожвалi папяровымi фiранкамi, выцiнанкамi. З часам гэтая традыцыя трансфармавалася ў звычай вешаць сняжынкi на вокны да навагоднiх святаў. Традыцыi пляцення павукоў i выразання з паперы i сёння захоўваюцца ў некаторых рэгiёнах краiны.
У аснове калядных святкаванняў цэлы комплекс старажытных народных абрадаў.
На калядны перыяд прыпынялiся ўсе гаспадарчыя работы. Нашы продкi лiчылi, што iнакш гэта можа пацягнуць за сабой няшчасцi: то карова знiкне, або парася загiне.
Перад прыгатаваннем кожнай стравы прамаўлялася малiтва. Пажадана было, каб у працэсе ўдзельнiчала ўся сям’я. Адлучацца з дому сваякам забаранялася. Колькасць страў, пастаўленых на стол, залежала ад заможнасцi сям’i. Падавала стравы на стол заўсёды гаспадыня. Гэты звычай абяцаў яднанне i шчасце.
За сталом прытрымлiвалiся пэўнага этыкету. Гаспадар запальваў свечку, ставiў яе пад абразы, малiўся Богу i садзіўся ў чырвоным куце — на покуцi. Побач з iм — сыны па старшынстве, а па другi бок стала — гаспадыня з дочкамi.
Iснаваў звычай, згодна з якiм маладыя жанчыны, што не так даўно выйшлi замуж, прыходзiлi на свята вячэраць у сваю родную сям’ю. Асаблiвая пашана за святочным сталом адводзiлася старэйшым членам сям’i i гаспадару дома.
Напярэдаднi Раства Хрыстова пяклi абрадавае печыва ў выглядзе птушачак, рагоў баранчыка або фiгурак хатнiх жывёл. Верылi, што так можна адагнаць злых духаў i прыцягнуць у дом дабро. Печыва раскладвалi па ўсiм доме, пакiдалi ў хлявах i iншых гаспадарчых пабудовах, давалi ў якасцi прысмакі хатнiм жывёлам. Такiм чынам дзякавалi жарабят, ягнят — менавiта яны апынулiся паблiзу ясляў, дзе нарадзiўся Хрыстос.
Самай галоўнай стравай лiчылася куцця — густая каша, прыгатаваная з ячменю з даданнем мёду, маку, сухафруктаў. Магiчныя ўласцiвасцi яна набывала з-за вялiкай колькасцi зерня. Адсюль i сiмвал сакральнага мноства. Верылi, што яна звязвае з магiчнай сiлай збажыны.
Святочны стол высцiлалi спачатку саломай або сенам, якое часцей за ўсё ў дом прыносiў гаспадар цi адзiн з яго сыноў. Гэта па народным павер’i павiнна было спрыяць вялiкім надоям малака ў кароў i засцерагчы iх ад ваўкоў. Пасля стол накрывалi святочным абрусам.
Для гаршка з куццёй пры гэтым адводзiлi асаблiвае месца, куды падсцiлалi сена, ставiлi рэшата са звiтым сваiмi рукамi «гняздом» з сена. У некаторых раёнах адным з галоўных атрыбутаў перадкаляднага застолля быў неабмалочаны сноп жыта цi пшанiцы, упрыгожаны рознакаляровымi стужкамi. Сноп так i называўся — Каляда. Ён стаяў у чырвоным куце аж да Хрышчэння, пасля чаго частку яго пакiдалi для вясновай сяўбы, частку аддавалi з’есцi карове або авечкам.
Кожную страву на святочным стале трэба было пакаштаваць усiм членам сям’i. На вячэру запрашалiся таксама ўладары стыхiй. Асаблiва за стол клiкалi Мароза. У рэгiёнах яго звалi так: Цар Мароз, Князь Мароз. Ён у свядомасцi сялян успрымаўся як жывая iстота, якую можна ўлагодзiць, задобрыць, каб ён не наносiў шкоду пасевам на палях. Запрашалi за стол так: «Мароз, Мароз, хадзi да нас есцi кашу! Улетку не хадзi, а то будзем пугай цябе бiць», «Князь Мароз, Князь Мароз, хадзi на Куццю, не марозь малых цялят, парсючкоў, агарод». У некаторых рэгiёнах на застоллi зазывалi птушак.
Трэба сказаць, что на Куццю беларусы запрашалi за стол i душы памерлых продкаў. Па традыцыi ежу i посуд для iх пакiдалi на святочным стале на ўсю ноч.
Вельмi важнымi лiчылiся першыя днi свята, калi продкi прасiлi багацця i дабрабыту на будучы год. На працягу вячэры выконвалiся разнастайныя абрады, накiраваныя на поспех у земляробстве, жывёлагадоўлi i iншых гаспадарчых справах.
ДАРЭЧЫ
З хрысцiянскага календара
На Каляды прыпадае тры вялiкiя хрысцiянскiя святы праваслаўнай царквы:
7 студзеня — Раство Хрыстова;
14 студзеня — дзень памяцi свяцiцеля Васiля Вялiкага, архiепiскапа Кесарыйскага (Кападакiйскага);
19 студзеня — Хрышчэнне Гасподняе.
У касцёле адзначаюцца:
6 студзеня — Богаяўленне (Тры Каралi).
Зiмовыя святы на Беларусi праводзiлiся надзвычай весела.
Днi святкаванняў ад Раства да Вадохрышча — з 7 па 19 студзеня (з 25 снежня па 6 студзеня ў каталiкоў) — здаўна лiчылiся святымi. Людзi напаўнялi iх радаснымi момантамi. У народзе гэты цыкл атрымаў такiя назвы: Каляды, святыя вечары, шчодрыкi. У народзе называлi Калядой i саму калядную куццю, свята Раства.
Калядныя святкаваннi ўяўляюць сабой цэлы комплекс абрадаў. Самыя яркiя з iх праводзяцца i ў нашы днi напярэдаднi Раства Хрыстова, у шчодры вечар перад старым Новым годам, напярэдаднi Вадохрышча.
Каляды нашы продкi ўспрымалi як незвычайны святочны час, калi было прынята ўволю адпачыць i набрацца сiл перад новым сезонам работ у полi. Добры спосаб забыцца пра клопат па гаспадарцы — песнi, танцы, гульнi.
Абавязковай умовай падрыхтоўкi да свята быў пост. Пачынаўся ён 28 снежня i заканчваўся 6 студзеня. У гэты перыяд нашы продкi па традыцыi iмкнулiся не ўжываць ежу жывёльнага паходжання, не наведваць забаўляльных мерапрыемстваў.
У чырвоным куце
Да Каляд прыводзiлi ў парадак дом. Сцены ўпрыгожвалi яловымi галiнкамi. Да свята выраблялi новага саламянага павука i падвешвалi на доўгiм конскiм воласе да столi ў чырвоным куце — недалёка ад абразоў. Аб’ёмнае ўпрыгажэнне выраблялася з саломы, бабоў, гароху, пер’я, лёну. Дзякуючы руху паветра праз уваходныя дзверы i да палаючай печы вялiкi павук разам з далучанымi да яго драбнейшымi фiгуркамi круцiўся ў розныя бакi, ствараючы ўражанне жывой iстоты.Для вырабу павукоў рэзалi саломiнкi неабходнага памеру, пасля чаго праз iх пранiзвалi нiткi або конскiя валасы. Змацаваныя элементы ў выглядзе зорак, колаў стваралi больш складаныя канструкцыi — сферы, пiрамiды. Упрыгажэнне было сiмвалам урадлiвасцi i абярэгам, заклiканым ахоўваць дом, прыносiць шчасце i забяспечваць дабрабыт сям’i.
У цэлым салома напярэдаднi вялiкага свята была не толькi матэрыялам для ўпрыгажэння. Яе даўней надзялялi адмысловымi магiчнымi ўласцiвасцямi, засцiлалi на падлогу ў доме, а таксама падкiдвалi да столi, каб у новым годзе такiмi ж высокiмi выраслi каласы i можна было сабраць багаты ўраджай. Салому клалi пад абрус каляднага стала, а потым абвязвалi ёю пладовыя дрэвы або неслi ў поле.
Асаблiва святочна напярэдаднi Калядаў выглядалi вокны дамоў. Iх упрыгожвалi папяровымi фiранкамi, выцiнанкамi. З часам гэтая традыцыя трансфармавалася ў звычай вешаць сняжынкi на вокны да навагоднiх святаў. Традыцыi пляцення павукоў i выразання з паперы i сёння захоўваюцца ў некаторых рэгiёнах краiны.
У аснове калядных святкаванняў цэлы комплекс старажытных народных абрадаў.
Чароўныя маскi
Рыхтуючыся да Калядаў, моладзь майстравала маскi i карнавальныя касцюмы. Адной з характэрных рыс свята быў маскарад, апрананне кажухоў поўсцю наверх, нашэнне звярыных масак i шумныя карнавальныя скокi ў дамах i на вулiцах. Мужчыны i жанчыны, старыя i дзецi пераапраналiся ў Мядзведзя, Каня, Быка, Казу, Гусака, Жураўля. Для гэтага рыхтавалiся маскi i касцюмы. У той жа час дзяўчаты, жанчыны хадзiлi на вячоркi, збiралiся ў адным доме днём i да самай поўначы пралi, ткалi, рыхтавалi сабе вопратку i абавязкова нешта новае да Новага года.На калядны перыяд прыпынялiся ўсе гаспадарчыя работы. Нашы продкi лiчылi, што iнакш гэта можа пацягнуць за сабой няшчасцi: то карова знiкне, або парася загiне.
За агульным сталом
Дзе быў прастор для дзейнасцi, дык гэта на кухнi. Падрыхтоўка страў да святочнага застолля была не толькi абавязкам кожнай гаспадынi, але i мела сакральны сэнс. Да Калядаў абавязкова калолi парсючкоў. Са свiнiны выраблялi каўбасы, сальцiсоны, вяндлiну.Перад прыгатаваннем кожнай стравы прамаўлялася малiтва. Пажадана было, каб у працэсе ўдзельнiчала ўся сям’я. Адлучацца з дому сваякам забаранялася. Колькасць страў, пастаўленых на стол, залежала ад заможнасцi сям’i. Падавала стравы на стол заўсёды гаспадыня. Гэты звычай абяцаў яднанне i шчасце.
Першая куцця
Посная, Бедная, Вялiкая куцця — пярэдадзень Калядаў, Раства. Адзначаецца 6 студзеня. Перад святам наводзiлi парадак у доме i ў двары. Рыхтавалi святочнае адзенне, iшлi ў храм, спавядалiся. Надыходзiў кульмiнацыйны момант Раства.За сталом прытрымлiвалiся пэўнага этыкету. Гаспадар запальваў свечку, ставiў яе пад абразы, малiўся Богу i садзіўся ў чырвоным куце — на покуцi. Побач з iм — сыны па старшынстве, а па другi бок стала — гаспадыня з дочкамi.
Iснаваў звычай, згодна з якiм маладыя жанчыны, што не так даўно выйшлi замуж, прыходзiлi на свята вячэраць у сваю родную сям’ю. Асаблiвая пашана за святочным сталом адводзiлася старэйшым членам сям’i i гаспадару дома.
Сiмвалы дабра
Паколькi святочная вячэра прыпадае на апошнi дзень посту, то ўсе стравы на стале павiнны быць нiшчымнымi, прыгатаванымi на льняным, сланечнiкавым алеi, без дадання тлушчу жывёльнага паходжання, малака, яек, смятаны. Пры гэтым на стале магло быць ад пяцi да дванаццацi розных страў — блiны, квас, пiва, аўсяны i бурачны кiсель, полiўка, галушкi, грыбы, свежая i салёная рыба.Напярэдаднi Раства Хрыстова пяклi абрадавае печыва ў выглядзе птушачак, рагоў баранчыка або фiгурак хатнiх жывёл. Верылi, што так можна адагнаць злых духаў i прыцягнуць у дом дабро. Печыва раскладвалi па ўсiм доме, пакiдалi ў хлявах i iншых гаспадарчых пабудовах, давалi ў якасцi прысмакі хатнiм жывёлам. Такiм чынам дзякавалi жарабят, ягнят — менавiта яны апынулiся паблiзу ясляў, дзе нарадзiўся Хрыстос.