Наши корреспонденты побывали на репетиции юмористического кружка и попробовали плести пояса на Воложинщине
12.04.2022 09:25:00
Скарбы Валожыншчыны спрабавала на свой густ карэспандэнт «СГ»
Бурліць культурнае жыццё ў раёне, і гэта не перабольшанне. Усяго на Валожыншчыне працуе 12 клубных устаноў, ёсць аўтаклуб, які займаецца выязнымі мерапрыемствамі: экскурсіі ў сталіцу і манастыры. Але мясцовыя таланты здзіўляюць гасцей яшчэ сваім аматарствам і ўнікальнымі тэатральнымі пастаноўкамі. Карэспандэнту «СГ» пашчасціла пабываць на рэпетыцыі аднаго з гурткоў і нават паспрабаваць свае сілы ў пляценні пояса — на гэта абавязкова трэба паглядзець кожнаму.
Загадчыца Сакаўшчынскага СЦК Алена Рыснік з дачкой Насцей.
Адразу ўражвае Сакаўшчынскі сельскі цэнтр культуры. Тут рыхтуюць канцэртныя праграмы для 16 вёсак, чатыры дарослыя і чатыры дзіцячыя гурткі. 23 школьнікі займаюцца па розных напрамках: «Сваімі рукамі» і «Чароўныя паясы» — гурткі прыкладной творчасці, «Званочкі» — для малых, якія любяць спяваць, краязнаўчае аб'яднанне «Кругагляд» — для дзяцей старэйшага ўзросту. Загадчыца Сакаўшчынскага СЦК Алена Рыснік дадае: самае цікавае — «Чароўныя паясы». Яна сама па спецыяльнасці швачка-тэхнолаг і закройшчыца, працавала ў мінскім вясельным салоне. Потым вярнулася на радзіму і ўжо сем гадоў у сферы культуры:
— Аснова цэнтра — захаванне традыцый вырабу валожынскіх паясоў. У нас нават ёсць музей. Там 47 паясоў, самаму старадаўняму з іх больш за 100 (!) гадоў. Раней людзі верылі, што пояс суправаджае чалавека ўсё жыццё. Асаблівасць нашай традыцыі ў тэхніцы пляцення — на ніце. Яна складаецца з перасоўвання нітак верхняга пласта ўніз, а ніжняга — уверх, нацягваюцца нагой, як струна. Раней аснова рабілася на плоце, з няцотнай колькасці нітак. Дзяўчаты нават хаваліся адна ад адной, каб ніхто не змог падглядзець узор. А для яго стварэння выбіралі амаль усё, што бачылі. Гэта цяпер некаторыя робяць разнастайныя літары і надпісы. У асноўным мужчынскія паясы шырокія, а вось жаночыя заўсёды былі вузкімі. Самы просты — «Канапелька», сімвалізуе рассыпанае зерне на полі і хутка робіцца. Тады пояс лічыўся абярэгам. Старажылы расказвалі, што нават дзяўчыне, якая выходзіць замуж, трэба было зрабіць да 100 штук (гэта пацвярджала, што яна добрая гаспадыня).
Пляценне паясоў даецца не ўсім, камусьці не хапае сілы падтыкаць нітку, а гэта вельмі важна, бо толькі так выраб атрымаецца роўным і прыгожым. Калі не ленавацца, за паўтара-два тыдні магчыма сплесці добры пояс. Толькі трэба пасядзець не гадзіну і не дзве, а значна больш, што для сучаснай моладзі бывае складана. А чым яскравей узор і шырэй пояс, тым складаней плясці. Ёсць і настойлівыя навучэнцы. Разам з Аленай Феліксаўнай заўсёды дачка Насця. Дзяўчынка вучыцца ў шостым класе, паспявае ўдзельнічаць у гуртках. Авалодала тэхнікай пляцення яшчэ ў пачатковай школе, зараз у яе скарбонцы пяць сваіх паясоў.
Яшчэ адзін са скарбаў Валожынскага раёна прапісаўся ў Дубіне Баярскай. Вёсачка — фінішны пункт розных экскурсій па Валожыншчыне. Такая зацікаўленасць гасцей заключаецца ў гісторыі самой мясцовасці і ветлівасці жыхароў. Цяпер падтрымлівае культурную самабытнасць народны гумарыстычны гурт «Дубінскія фанабэры» Дубінскога СЦК. Сапраўдныя аматары. Менавіта калектыў і сустракае беларускіх, замежных турыстаў цікавымі гісторыямі, танцамі і жартамі. Загадчык цэнтра культуры — Марына Чабай. Без яе здольнасцей да арганізацыйнай дзейнасці, мабыць, і не было б зараз калектыву:
Народны гумарыстычны гурт «Дубінскія фанабэры» Дубінскога СЦК.
— Загадчыкам працую з самага адкрыцця нашай установы, тады быў створаны і брэнд «Дубінскія фанабэры». Мы самі навучыліся ладзіць рэпетыцыі нумароў, рыхтаваць касцюмы, ствараць арыгінальныя сцэнарыі. Спачатку было некалькі артыстаў, цяпер іх дзесяць. Ва ўсіх нашых удзельнікаў ёсць асноўнае месца працы, пасля якой яны і спяшаюцца весяліць народ. Так яны адпачываюць душой. Бывала, калектыў абнаўляўся, аднак фармат ніколі. Мы даступна і з гумарам паказваем сельскі побыт, фрагменты з жыцця. На месцы сядзець не любім, заўсёды за справай — выступаем на канцэртах, кірмашах ці вясковых святах. Людзі з радасцю прыходяць паглядзець на нас: ім вельмі неабходны такі куток творчасці, некаторыя нават называюць яго тэатрам жарту.
Канцэртная праграма «фанабэраў» можа працягвацца больш за дзве гадзіны — здзіўляе і захапляе кожнага. Валерый Мазура — арт-дырэктар турыстычнага комплексу «Сула», а пасля пяці вечара ён удзельнік гуртка, рэжысёр. Вучыўся ў інстытуце культуры ў Мінску і ўсё жыццё працуе па прафесіі, а дакладней — па прызванні:
— Складана сумяшчаць, але атрымліваецца. Прыязджаю на рэпетыцыі раз у тыдзень. Усе нашы акцёры, як кажуць, ад зямлі, ад плуга, таму я не звяртаю ўвагі на суперздольнасці і прафесіяналізм. Галоўнае — заставацца на адной хвалі з народам. А ў асноўным мы працуем у вёсках, чым і ганарымся. Праграму пішу самастойна, увесь матэрыял беларускамоўны, з акцэнтам менавіта на нашу мясцовасць. Забавім кожнага, з дрэнным настроем ад нас ніхто не пойдзе.
lukashik@sb.by

На Валожыншчыне існуе маштабнае свята гумару «Дубінскія жартачкі». Тут раз на два гады збіраюцца дзясяткі гасцей з усёй краіны і гумарыстычных калектываў.
КАМЕНТАРЫЙ
Дырэктар Валожынскага раённага цэнтра культуры Алена Конаўка:
— У раёне 106 клубных фармаванняў абсалютна ўсіх кірункаў. Мы цесна супрацоўнічаем з суседнімі раёнамі і рэгіёнамі. Актыўна падтрымліваем маладых спецыялістаў, даём ім жыллё.