Сяргей Бязрукаў стаў спеваком і музыкантам
15.06.2018 16:11:48
Людмила МИНКЕВИЧ
У шмаграннасці таленту акцёра ўжо даўно ніхто не сумняваецца. Бязрукаў за сваю кар’еру лёгка пераўвасабляўся і ў Ясеніна, і ў Пушкіна, і ў Гадунова. Іграў міліцыянера, бандыта, футбаліста, танцора... У апошнім фільме “Заповедник”, які зняла жонка акцёра Ганна Мацісон, Сяргей якраз выканаў ролю рок-музыканта. Відаць, натхніўшыся гэтым вобразам, Бязрукаў і сабраў у пачатку чэрвеня свой рок-гурт “Крестный папа”. Дэбютная песня гурта — “Не про нас”. Другая, якая выйшла ўчора, прысвечана Чэмпіянату свету па футболе.
Акцёр прызнаецца, што, як і многія яго аднагодкі, ён вырас на рускім року. Гадоў з 12 фанацеў па гуртах “Аквариум”, “Кино”, “Алиса”, ДДТ, заслухоўваўся музыкай групы Queen.
— Нядаўна ўспомніў, што ў школе на выпускным вечары мы рабілі канцэрт “Сустрэча аднакласнікаў праз 30 гадоў”, у якім мы, нібыта пасталелыя ўжо, дзяліліся адзін з адным, хто кім стаў. Хтосьці — лекарам, вадзіцелем, артыстам, ваенным і гэтак далей. А я, як ні дзіўна, уяўляў сябе рок-музыкантам, які вярнуўся з сусветнага турнэ, праспяваў сваю песню, акампаніруючы сабе на гітары. Гэта было яшчэ да паступлення ў Школу-студыю МХАТ. І вось не прайшло і 30 гадоў як дзіцячыя фантазіі пачалі ўвасабляцца, — прызнаецца акцёр.
mila@sb.by