Дешевле не значит хуже: чем отличаются составы товаров бытовой химии и за что переплачивает потребитель
20.07.2019 11:07:32
Вероника МАЛЫЩИЦ
Сродкі для чысткі і мыцця, парашкі, апаласквальнікі, мыла — надзейныя памочнікі ў любым доме. Маркетолагі, каб заваяваць давер гаспадынь да іх прадукцыі, ідуць на розныя хітрыкі. Успомніць, напрыклад, рэкламу сродкаў для мыцця, дзе дэманструюць дзіўную розніцу паміж тым, як дрэнна памыў белую бялізну «які-небудзь танны парашок», і як крышталёва чыста — той, што рэкламуюць. Але канчатковы выбар за пакупніком. Сустракаючыся сам-насам з разнастайнасцю каробак з рэзкім пахам чысціні, які б’е ў нос, часцяком губляешся...
Усё ж-такі сыпкі і вадкі парашкі ва ўжыванні простыя. Больш пытанняў выклікаюць капсулы.
На што арыентавацца пры куплі сродкаў бытавой хіміі? Ад чаго залежыць іх кошт? Ці выконваюць вытворцы ўсе неабходныя патрабаванні згодна са стандартамі? Кампаненты, якія ўваходзяць у склад, могуць нашкодзіць здароўю і экалогіі? Каб знайсці адказы, разам з асацыяцыяй абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд», якая пачала праект «Аўдыт якасці», і галоўным тэхнолагам беларускага прадпрыемства па вытворчасці бытавой хіміі Валянцінай Гейлаш карэспандэнт «Р» наведала крамы і зазірнула на адваротны бок каробак і бутэлек.
Дылема: кошт і якасць
Слова «хімія» стала абазначэннем для чаго-небудзь небяспечнага, што прама ці ўскосна прыносіць шкоду здароўю і экалогіі. Пільная ўвага надаецца парашкам для мыцця, бо адзенне датыкаецца да скуры, застаецца пах, а вада з пральнай машыны апынаецца ў каналізацыі. З-за гэтага спажыўцоў прыцягвае прыстаўка «бія-». У выпадку бытавой хіміі — пазнака «Без фасфатаў». У адной з крам мы знайшлі падобны прыклад.
— Фасфаты змякчаюць ваду, нейтралізуюць солі на награвальных элементах пральных машын. Да гэтага часу ідуць спрэчкі наконт іх экалагічнасці. Раней фасфатаў у саставе парашкоў было да 45 працэнтаў. У Еўропе, напрыклад, зусім адмовіліся ад іх выкарыстання. У дадзеным выпадку гэта пэўны маркетынгавы ход, які падкупляе, калі спажывец клапоціцца аб экалогіі, — тлумачыць Валянціна Гейлаш.
У цэлым у нашых пакупнікоў сёння патрабаванні простыя: эканомія, універсальнасць, невысокія тэмпературныя рэжымы мыцця. Расійскія даследаванні кажуць, што імпартныя і мясцовыя парашкі пры падобных уласцівасцях па эфектыўнасці розныя, а па цане блізкія.
У састаў сыпкага парашку, як правіла, павінны ўваходзіць 8—12 кампанентаў. Каб зрабіць добры хімічны прадукт, хопіць і 4—5 базавых кампанентаў. Але калі спажывец хоча бачыць у саставе дадатковыя біядабаўкі, адбельвальнікі, то кошт сродку павялічваецца ў разы.
На паліцах у краме, якую мы наведваем, 400-грамовыя каробкі парашкоў размешчаны па градацыі: ад самых нізкіх коштаў да высокіх. Выбіраем парашок беларускай вытворчасці за 1 рубель 19 капеек і сярэдняй цаны расійскі за 2 рублі 95 капеек. Як і ў любога спажыўца, адразу ўзнікае адвечнае пытанне: кошт уплывае на якасць?
Тэхнолаг прапануе параўнаць іх састаў. А гэта той яшчэ квест. Даводзіцца літаральна з лупай разглядаць драбнюткі шрыфт на яркім фоне каробкі.
— Першы парашок універсальны, з вельмі простым саставам: аніённыя, неіонныя ПАВ, натрый-карбаксіметылцэлюлоза і іншыя. Ён самы танны, але здольны без праблем забяспечыць нармальнае якаснае мыццё. Тэмпература ўказана — да 95 градусаў. Звычайна чым яна вышэй, тым больш эфектыўна сродак будзе мыць, — тлумачыць тэхнолаг і бярэ наступную каробку. — Як мы бачым, асноўныя кампаненты ў двух парашках не адрозніваюцца. Кошт таго, што даражэй, вызначаецца наяўнасцю біядабаўкі энзіма і араматычных аддушак. На пачку прапісана: «Засцерагае пральную машыну». Значыць, у складзе ёсць трыполіфасфат.
Ледзь наводдаль на прылаўку стаяць парашкі такога ж аб’ёму, але за 4 рублі 95 капеек. Прычым цана з паметкай «чырвоная». «У ім выкарыстана яшчэ больш кампанентаў?» — цікаўлюся я. Валянціна звяртае ўвагу, што брэнд адзін з самых вядомых, марка нямецкая. На ўпакоўцы нават знак якасці са сцягам Германіі. На ўсякі выпадак правяраем і яго склад. Тыя ж ПАВы, полікарбаксілаты, фасфанаты, энзімы, аддушкі.
Вялікае мыццё
Згодна з еўрапейскімі даследаваннямі, у розных краінах культура мыцця адрозніваецца. У Беларусі ёсць паказчык мыйнай здольнасці. За мяжой яго не вызначаюць, таму што мыюць кожны дзень, каб вопратку асвяжыць.
— Галоўнае ў парашку — яго прызначэнне. Гэта значыць, што канкрэтна чалавек хоча ім памыць. Па правілах, перад мыццём вопратку трэба ўзважыць і па мернай шклянцы вызначыць колькасць парашку ў грамах або мілілітрах. Па ўказанні на тавары можна заблытацца, — гаворыць тэхнолаг і прыводзіць прыклад.
На адным баку каробкі парашку паказана: «400 грамаў = 2 мыцці». На адваротным размешчаны спосаб прымянення. На малюнку —футболкі з плямамі рознай ступені забруджвання і побач колькасць парашку, якую трэба выкарыстаць, — ад 210 мілілітраў да 350. Але гэтыя ўказанні дакладныя толькі для ўстаноўленага аб’ёму адзення — 4—5 кілаграмаў.
І ўсё ж-такі сыпкі і вадкі парашкі ва ўжыванні простыя. Больш пытанняў выклікаюць капсулы. Кошт іх значна даражэйшы з-за абсталявання, з дапамогай якога яны ствараюцца. А таксама кампанентаў — водарастваральнай плёнкі, найчысцейшага канцэнтрату. Адна капсула таксама разлічана прыкладна на 4—5 кілаграмаў адзення.
Як сцвярджае тэхнолаг, пры машынным паласканні, калі парашок загружаецца ў колькасці, якая перавышае неабходную, бялізна поўнасцю не пазбаўляецца ад хімічных кампанентаў. Што датычыцца капсул, плёнка ў іх саставе можа не да канца растварыцца і застацца на вопратцы. Выкарыстоўваць іх трэба толькі на пэўны аб’ём адзення. Дарэчы, у мінулым годзе аб’ёмы рознічнага продажу капсул на рынку мыйных сродкаў Еўропы склалі 4,6 працэнта, у Расіі — 0,01.
Што па стандартах?
У Беларусі сыравіны для вытворчасці бытавой хіміі практычна няма. Яе імпартуюць з Расіі, краін Еўропы, Кітая і гэтак далей. Пастаўшчык сыравіны абавязаны падаць усе дакументы, якія дазваляюць увоз: тэхнічныя характарыстыкі, пашпарт бяспекі, пазначыць прызначэнне, вытворцу і іншае.
Дарэчы, з 2010 года ў ЕАЭС абмяркоўваецца рэгламент аб бяспецы сінтэтычных мыйных сродкаў і тавараў бытавой хіміі. Сёння пастаўшчыку сродкаў для мыцця на рынак краіны трэба пацвердзіць толькі бяспеку парашку, атрымаць пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі. Аднак пацвярджэння спажывецкіх уласцівасцей, галоўным паказчыкам якіх з’яўляецца мыйная здольнасць, вызначаная адпаведнымі ДАСТамі, няма. Акрамя мыйнай, гэта і здольнасць да ўтварэння пены для пральных машын. Беларускі ж вытворца, экспартуючы свае сродкі для мыцця і рэалізуючы іх на ўнутраным рынку, пацвярджае іх якасць дэкларацыяй адпаведнасці.
КАМЕТЭНТНА
Руслан Рудакоўскі, намеснік начальніка ўпраўлення інвестыцый і будаўніцтва ААТ «Белрэсурсы»:
— З 17 лютага 2016 года ў Беларусі не ўстаноўлена неабходнасць пацвярджэння адпаведнасці якасных характарыстык сінтэтычных мыйных сродкаў патрабаванням ДАСТа ў выглядзе іх дэкларавання, як гэта прадугледжана, напрыклад, нацыянальным заканадаўствам ўдзельніка ЕАЭС — Расійскай Федэрацыі.
Сёння ў дачыненні да сінтэтычных мыйных сродкаў, якія паступаюць на рынак Беларусі з іншых краін, прадугледжаны толькі абавязак выканання адзіных санітарна-эпідэміялагічных і гігіенічных патрабаванняў.
Кампанія-кіраўнік холдынгу «Белрэсурсы» ў рамках маркетынгавых даследаванняў у выпрабавальнай лабараторыі УП «Цэнтр выпрабаванняў і сертыфікацыі ТООТ» праводзіла выбарачныя выпрабаванні дзевяці найменняў імпартных сінтэтычных мыйных сродкаў парашкападобных, набытых у гандлёвых сетках Мінска, па паказчыку «мыйная здольнасць».
У адпаведнасці з вынікамі ў большасці сінтэтычных сродкаў парашкападобных, пастаўленых з краін Еўрапейскага саюза, мыйная здольнасць склала ад 26,5 працэнта да 73,2, што не адпавядае неабходнаму параметру — не менш за 85 працэнтаў.
malyshchyst@sb.by