Творческое наследие Владимира Короткевича в день рождения писателя — на телеканале «Беларусь 3»
19.11.2022 20:42:15
Марина КУЗЬМИЧ
Творчая спадчына Уладзіміра Караткевіча — на «Беларусь 3». У дзень нараджэння беларускага пісьменніка, 26 лістапада, тэлеканал пакажа экранізацыі яго твораў, а таксама дакументальна-біяграфічны праект.
Уладзіміру Сямёнавічу былі падуладныя ўсе літаратурныя жанры. Яго эрудзіраванасць, патрыятызм і вялікі талент склалі трывалы падмурак для непераўзыдзеных твораў — унікальнага скарбу беларускай культуры. Аповесці, апавяданні, лірыка, драматургія, публіцыстыка мастака слова не губляюць актуальнасці праз дзесяцігоддзі і яшчэ доўга будуць выклікаць цікавасць.
Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, 26 лістапада ў 16:10 «Беларусь 3» прапануе адрэстаўрыраваную ў фармаце HD версію кінарамана «Дзікае паляванне караля Стаха» рэжысёра Валерыя Рубінчыка. Сцэнарыстам стужкі выступіў і аўтар аповесці Уладзімір Караткевіч.
Адразу пасля фільма ў 22:25 увазе гледачоў будзе прадстаўлены спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Леаніды не вернуцца на Зямлю». Завершыць святочнае вяшчанне дакументальны тэлефільм «Уладзімір Караткевіч: трафей «Дзікага палявання» з цыкла «Запіскі на палях».
kuzmich@sb.by