На фестивалях по всей стране хозяйки готовят удивительные блюда из картошки
08.10.2022 19:56:34
Любімую страву можна ўжываць і тры разы на дзень, кажуць удзельнікі сельскіх фэстаў
У гэтым годзе на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры элементу «Стравы з таркаванай бульбы» надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны адлюстроўвае багатую, яскравую, самабытную народную з'яву, абумоўленую асаблівасцямі харчавання. Як падлічылі эксперты, на пачатак года ў краіне зафіксавана 235 народных рэцэптаў з гэтага прадукту з 66 раёнаў. Нядзіўна, што ўвосень, у верасні і кастрычніку, у розных кутках рэспублікі праводзяць кулінарныя фэсты, так ці інакш звязаныя з бульбай.
На Гродзеншчыне адзін фестываль правялі ў мінулыя выхадныя, гэта «Бульбяная маёўка» ў аграгарадку Бенін Навагрудскага раёна. Картоплі, музыкі, весялосці ў гэты дзень было хоць адбаўляй, адзначыла вядучы метадыст Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталля Рамановіч. У праграме свята: «Бульбяная бяседа» — конкурс-дэгустацыя страў, «Бульбяны разгуляй» — выстава-продаж, «Бульбяныя даганялкі» — спартыўна-забаўляльныя гульні, «Бульбяное дзіва» — выстава вырабаў з клубняў. А яшчэ супрацоўнікі культуры падрыхтавалі выставы кніг і фатаграфій і шмат вясёлай, палымянай музыкі, расказала загадчык Бенінскага сельскага клуба-бібліятэкі Зоя Балбатун. Зоя Васільеўна ўласнаручна прыгатавала брэндавыя калдуны, а яе калегі — дранікі з грыбамі і мясам, а таксама мясцовыя далікатэсы. Педагог Уселюбскай дзіцячага сада — школы Тамара Мацкевіч, удзельніца аматарскага аб'яднання «Ярамееўна», зрабіла бульбу фры па-хатняму. Для гэтага спачатку клубні яна рэжа саломкай, падсушвае на сурвэтцы. Потым бярэ тлушч і алей. Іх павінна быць шмат, як для пончыкаў, каб бульба плавала ў алеі. Яшчэ адна ўдзельніца аматарскага аб'яднання Галіна Арэхва, таксама настаўніца, прыгатавала незвычайную запяканку: бульба, лук, памідор, фарш выкладзены пластамі, смятана з маянэзам зверху. Гэтую смакату з'елі за лічаныя хвіліны, хаця запякалася яна каля гадзіны.
Наогул, бульбяныя бліны Іўеўшчыны і Лідчыны вельмі знакамітыя, а таксама банды на дубовым лісці з аграгарадку Юбілейны Ваўкавыскага раёна. Таму тым, хто чытае нас і шкадуе, што не змог паўдзельнічаць, падказваю: у нядзелю свята бульбы «Бульбачка-беларусачка» плануюць правесці ў аграгарадку Гуды Лідскага раёна. Там чакаюць і выступленне народнага ансамбля народнай музыкі «Гудскі гармонік».
Чым будуць здзіўляць лідскія гаспадыні? Незвычайным рэцэптам падзялілася загадчык Беліцкага дома культуры Тэрэза Шаўлюк. Ці чулі пра дранікі-запарнікі? Тэрэза Фёдараўна раіць таркаваць для іх бульбу абавязкова ўручную. Далей запарваем (амаль даводзім да кіпення) сыроватку. Лепей дамашнюю, але можна і з магазіна, толькі без дадаткаў. Заліваем яе ў таркаваную бульбу (прыкладная прапорцыя: на пяць сярэдніх бульбін — 400 мілілітраў вадкасці). Перамешваем, даём трохі пастаяць, каб астыла. Дадаём цёртую цыбулю (сярэднюю галоўку), два яйкі і соль. Размешваем. Напрыканцы пакрыху ўсыпаем муку, звычайна 5—6 сталовых лыжак. Смажыць на тлушчы або алеі.
— Можна дранікі-запарнікі падаваць з цукрам, — падказвае гаспадыня — На смак як дранікі, а выглядаюць як аладушкі.
А яшчэ ў аграгарадку гатуюць адмысловыя бульбяныя «цыганкі». Для іх бульбу вараць у мундзірах і дзяруць на бурачнай тарцы. Зажарваюць з цыбулькай і алеем грыбы, можна мелка пакрышыць шкваркі і мяса. У пост дадаюць у гэтую сумесь крухмал, а не ў пост — яйка і крыху мукі, каб цеста можна было ляпіць, як катлету. Потым падсмажваюць ільняное семя, абвальваюць у ім. «Катлеткі» чорненькія, таму такая назва — «цыганкі».
— Я магу есці бульбу ва ўсіх відах і тры разы на дзень, — смяецца субяседніца. — Нават галубцы рабіла з таркаванай бульбай у пост. Усё тушыцца са смятанкай, толькі капуста патрэбна не свежая, а квашаная галоўкамі. У такі ліст заварочваецца перацёртая і прыпраўленая цыбулькай бульба. І гурок, калі душа жадае.
Што ж, а мы кіруемся на Магілёўшчыну, дзе ў Быхаўскім раёне нядаўна адбыўся раённы гастранамічны фестываль «БульбаСаміт». Святкавалі адначасова з Днём народнага адзінства. Таму тут былі прадстаўлены дасягненні працоўных калектываў, работы майстроў ДПМ, мастакоў. А таксама маляўніча аформленыя тэматычныя пляцоўкі раённых грамадскіх арганізацый. Адна з гаспадынь, загадчык Палянінавіцкага сельскага дома культуры Ганна Малеева, прыдумала і прыгатавала торт… з дранікаў.
— Галоўнае — больш цыбулі, каб блінцы не цямнелі, — кажа Ганна Анатольеўна. — Спецыяльна прапітвалі кожны слой. Акрамя намазкі з сыру і маянэзу, клалі на кожны слой торціка памідоры, кроп, варанае яйка… Людзі вельмі зацікавіліся.
Незвычайнымі рэцэптамі здзіўлялі і другія быхаўскія гаспадыні. Напрыклад, на адным падворку прапанавалі пакаштаваць «пальцам пханую» кілбасу з бульбы! Вядома, з салам і цыбуляй. А як без рагу з мясам і сырам? Таксама папулярныя на Быхаўшчыне клёцкі. Дранікі адна з удзельніц «БульбаСаміта» прыгатавала напалову… з гарбузом. Вельмі каларытныя!
А вось на Віцебшчыне не цураюцца пячы дранікі на калодзе. Нядаўна ў Гарадку, які ў наступным годзе стане сталіцай Дня беларускага пісьменства, правялі кулінарны фестываль «Мара гурмана». Найбольшы інтарэс выклікаў конкурс на самы «Арыгінальны дранік». Кулінары таксама сапернічалі ў прыгатаванні страў з дзічыны. Найлепшай у гэтым паядынку стала другі год запар прадстаўніца Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа Таццяна Заблоцкая. У майстра вытворчага навучання, повара шостага разраду, як аказалася, вышэйшая ветэрынарная адукацыя. Яе навацыя — печаная на вогнішчы бульба з соусам з авакада і арэхаў кеш'ю. Але мы распытваем і пра асноўную страву.
— Госці ўсё змялі, нават сама не паспела пакаштаваць дзічыну, — падзялілася Таццяна Іванаўна. — Гатавала прыкладна з трох кілаграмаў ласяціны ў казане. За паўгадзінкі мяса замарынавала з лімонам, чорным перцам, размарынам. Потым дадала растопленае сметанковае масла і алей, каля 400 грамаў. У самым канцы, а на гэта спатрэбілася некалькі гадзін, — крухмал. Галоўнае, пра што заўсёды кажу вучням на занятках: не піце і не курыце, каб не пашкодзіць смак. Гэта аксіёма для повара.
Цікавы атрымаўся стол? Але чагосьці не хапае. Мы забыліся пра бабку! Рэцэпт адной з брэндавых для ўсёй краіны страў — ад загадчыц Ігрушкаўскага сельскага клуба-бібліятэкі Крупскага раёна Кацярыны Сапрановіч і Вольгі Тарапоўскай (яны дзеляць прафесійныя абавязкі напалам). Кацярына Сяргееўна да бульбы нераўнадушная, напрыклад, у гэтым годзе эксперыментавала адразу з сямю сартамі! Бабку яна гатуе ў печы, таркаваную бульбу змешвае з лыжачкай манкі, абавязкова дадае цыбулю, падсмажаную на тлушчы.
yasko@sb.by
Тэрэза шаўлюк з аграгарадка Гуды частуе тэлевядучага Уладзіміра БОГДАНА
Ганна Малеева з Палянінавічаў.
Кацярына Сапрановіч і Вольга Тарапоўская з аграгарадка Ігрушка.

Але ўсё ж беларусы багатыя не толькі бульбай. Таму «на адыходную» яшчэ адзін рэцэпт ад гаспадынь. Падчас раённых «Дажынак» яны прадставілі кампоты накшталт махіта. Кацярына Сяргееўна расказала, што ў закруткі з агрэсту яна абавязкова дадае мяту, а таксама па некалькі кружочкаў лімона і апельсіна на трохлітровую банку. Смак такі, што госці дзівяцца. І мы таксама не спыняемся і працягваем вывучаць рызынкі беларускай кухні ў вандроўках па вясковых святах.
ГЭТА ЦIКАВА
У цэлым першыя звесткі пра бульбу на беларускіх землях сустракаюцца ў дакументах 1736 года, пры Аўгусце III, а першы рэцэпт вядомы з 1830-га. Але менавіта з дру-гой паловы ХІХ стагоддзя ў традыцыях сямейнага і грамадскага харчавання замацаваліся стравы з цёртай бульбы, а дранікі сталі сімвалам беларускай кухні.
yasko@sb.by
Галіна арэхва з аграгарадка Бенін.