Рождественское поздравление Митрополита Минско-Могилевского Архиепископа Тадеуша Кондрусевича, 2017
23.12.2017 08:28:14
Глыбокапаважаныя браты i сёстры, людзi добрай волi!
Хрыстус нарадзiўся, Бог аб’явiўся.
Сардэчна вiтаю вас гэтым святочным воклiчам у радаснае i збаўчае свята Раства Хрыстова.
Прарок Iсая яшчэ ў VIII стагоддзi перад нашай эрай прадказваў нараджэнне Збаўцы як караля сусвету.
Яго прароцтва ажыццявiлася ва ўцелаўленнi Божага Сына, якi нарадзiўся ў сцiплых яслях у Бэтлееме. У нараджэннi Сына Божага ў такiх абставiнах праявiлася бязмежная любоў Бога да чалавека i салiдарнасць з усiм чалавецтвам. Яго любоў не абмяжоўваецца тымi, хто нарадзiўся ў багатай i знатнай сям’i. Яна не залежыць ад легальнага i сацыяльнага статусу чалавека. У вачах Бога кожны чалавек з’яўляецца найбольшай каштоўнасцю i створанай па Яго вобразу i падабенству асобай.
Таму як асобы, святкуючы Божае Нараджэнне, мы павiнны засяродзiцца на праўдзе аб Божым дары жыцця, праяўленнi бязмежнай любовi Бога да чалавека i значэннi боскага святла, якое заззяла ў Бэтлееме.
Божае Нараджэнне — гэта свята жыцця. Вечны Бог становiцца чалавекам, каб паказаць, што ў таямнiцы Богаўцелаўлення вечнасць сутыкаецца з часовасцю, каб яе ўчынiць вечнасцю.
Мы з’яўляемся сведкамi ўкаранення культуры смерцi, што праяўляецца ў практыцы забойства ва ўлоннi мацi ненароджанага жыцця i не вырашанай праблемы смяротнага пакарання.
Касцёл баронiць жыццё, а смяротнае пакаранне лiчыць знявагай супраць яго недатыкальнасцi i чалавечай годнасцi. Божы закон «Не забiвай» з’яўляецца абсалютным як да нявiнных, так i вiнаватых.
Надзея, якую абвяшчалi прарокi ў Старым Запавеце, ажыццявiлася ў нараджэннi Езуса Хрыста. У Iм i мы атрымлiваем новую надзею ў сучасным свеце, небасхiл якога не з’яўляецца бясхмарным, бо ўплыў секулярызму, маральнага рэлятывiзму, матэрыялiзму i этычнай абыякавасцi чынiць яго няўпэўненым у сваёй будучынi.
У наш час, калi вакол так многа святла i адначасова пануе духоўная цемра, мы як быццам пераносiмся ў часы прарока Iсаi, якi, засяроджваючыся на святле i цемры, прадстаўляе парадокс чалавечага iснавання. Знаходзячыся ў цемры, мы з большай свядомасцю ацэньваем святло.
Езус ёсць святло свету, якое свецiць у цемры, i цемра яго не можа агарнуць. Таму нават у самай складанай сiтуацыi застаецца надзея, i яна ў Хрысце. Святло з’яўляецца крынiцай жыцця. Калi б сонца перастала свяцiць, то на зямлi перастала б iснаваць жыццё. Таксама без Бога няма духоўнага жыцця.
Таму мы павiнны дазволiць святлу Бэтлеемскай зоркi свяцiць у нашых сэрцах. Нельга дазволiць, каб яго загасiлi вятры бязвер’я сучаснага свету i духоўнай абыякавасцi. Мы таксама паклiканы пераказваць святло Хрыста ў сучасны свет, каб ён жыў не ў духоўнай цемры, але ў святле Евангелля.
Люстэрка, не будучы крынiцай сонечнага святла, можа яго пераслаць туды, куды сонечнае святло не дасягае. Таксама i мы павiнны быць такiмi духоўнымi люстэркамi. Гэта наша мiсiя ў сучасным свеце — свяцiць спачуваннем, праўдай i справядлiвасцю ў кожнай сiтуацыi нашага жыцця.
У Бэтлеемскiх яслях Бог паказаў сваю любоў як дар самога сябе. Божая любоў — гэта не сентыментальная любоў, а любоў, якая выяўляецца ў ахвяры сябе чалавецтву. Уцелаўленне Сына Божага — гэта першы крок такой любовi, якая потым праявiлася ў абвяшчэннi Божага слова, справах мiласэрнасцi, адпушчэннi грахоў i дасягнула свайго апагею ў пасхальнай таямнiцы крыжовай смерцi i ўваскрасення.
Падобна Хрысту, праз сведчанне iншым людзям любовi, мiласэрнасцi i спагады нябеснага Айца, мы паклiканы даваць надзею свету, што можам учынiць наследуючы Яго прыклад самаадданай любовi ў служэннi блiжнiм.
Такiм чынам Евангелле будзе ўвасабляцца ў жыццi людзей i датыкаць вобласцi культуры, эканомiкi, палiтыкi, сацыяльнай сферы, сям’i, адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi, навукi, тэхнiкi, медыцыны i да таго падобнага.
Гэтага патрабуе сучасны свет, якi ў iмя роўнасцi, талерантнасцi i правоў чалавека забываецца пра правы Бога, а вера маргiналiзуецца з мэтай стварыць новы сусветны парадак без Бога. У вынiку чаго прынцыпы жыцця сучаснага сэкулярызаванага свету iнфiцыраваны вiрусам духоўнай хворобы. Еўропа лiтары права адмаўляецца ад духоўных прынцыпаў, забываючыся пра тое, што чалавек па сваёй прыродзе рэлiгiйны.
Маргiналiзацыя рэлiгii ў публiчнай сферы жыцця —– гэта не прыкмета прагрэсу, але знак духоўнай дэградацыi. З мэтай пазбегнуць такiх i падобных праблем мы павiнны iмкнуцца да стварэння моцнай хрысцiянскай культуры ў нашых сем’ях, асяроддзi i ўсёй беларускай нацыi. Пры гэтым трэба памятаць аб тым, што захаванне этычных прынцыпаў служыць дабру грамадства, а еўрапейскую цывiлiзацыю i яе гуманiзм творыць Евангелле, а не парламенцкая большасць.
Дарагiя браты i сёстры, людзi добрай волi!
Сардэчна вiншую вас з радасным i збаўчым святам Нараджэння Хрыстова!
Няхай яно стане часам разважання над таямнiцай Богаўцелаўлення, як таямнiцы Божага дару жыцця, якi мы павiнны сцерагчы як зрэнку вока, таямнiцы Божага святла, якое прасвятляе цемру граху, i таямнiцы бязмежнай Яго любовi да чалавека, каб адарыць нас новай надзеяй.
Вiншую хрысцiян, якiя разам з намi святкуюць гэтае свята!
Вiншую братоў i сясцёр праваслаўных, якiя перажываюць Адвэнт i рыхтуюцца да падобнага свята!
Перад небяспечнымi выклiкамi сучаснасцi мы павiнны быць аб’яднаны, каб Хрыстус нарадзiўся сваёю ласкай у сэрцах усiх людзей i з новай моцай заззяла Яго святло, бо сучасны свет чакае нашага сумеснага хрысцiянскага сведчання i абароны духоўных каштоўнасцей.
Вiншую ўсiх людзей добрай волi!
Няхай Каляды i наступаючы новы, 2018 год будуць выпаўнены духоўнай радасцю i Хрыстовым супакоем! Ты ж, наша Радзiма Беларусь, беражы Божы дар жыцця, не гасi святла Бэтлеемскай зоркi i ўмацоўвай узаемную любоў, каб быць шчаслiвай i магутнай.
Са святам i з наступаючым Новым годам!

Арцыбiскуп Тадэвуш КАНДРУСЕВIЧ,
Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi.
Божае Нараджэнне 2017.