Жители Западной Белоруссии резко осуждали проводимую польскую земельную реформу. Вот как об этом писал еженедельник «Сялянская ніва»
11.09.2021 15:07:00
Народ, які супраць сваёй волі быў падзелены, захоўваў у сэрцах надзею зноў быць разам
Згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора, у склад Польшчы адышло звыш 100 тысяч квадратных кіламетраў беларускіх зямель, на якіх пражывала некалькі мільёнаў чалавек. Людзям абяцалі, што не будзе ніякіх перашкод для захавання, развіцця іх культуры, мовы, рэлігіі. Насамрэч было зусім не так. Год ад года станавілася ўсё менш беларускіх школ, ды і колькасць беларускіх арганізацый скарачалася хуткімі тэмпамі.
Становішча карэннага насельніцтва было вельмі жахлівым. Пра гэта яскрава расказвалі перыядычныя выданні 1920—1930-х гадоў. Дзякуючы даследчыку, краязнаўцу, лаўрэату прэміі «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміру Ліхадзедаву ў нас ёсць магчымасць пералістаць старонкі старых газетных нумароў, якія захаваліся да нашых дзён, адчуць подых мінулага, прасякнутага болем і смуткам простага люду.
Зрэшты, сама назва, не пазбаўленая лаканічнасці, стрыманасці, адлюстроўвае глыбінны сэнс усяго таго, што хацеў данесці аўтар, падкрэсліць адносіны беларусаў да закона аб зямельнай рэформе як да чужароднай з’явы, навязанай звонку, пазбаўленай душэўнага парыву беларускага народа.
Менавіта «Cялянская ніва» ў той час і адлюстроўвала, як кажуць, праўдзівыя каштоўнасці працаўнікоў вёскі, выступаючы друкаваным органам Беларускага сялянскага саюза. Дарэчы, сама рэдакцыя знаходзілася ў Вільні на вуліцы Польскай.
Аднак чым сяляне былі не задаволены, чаму аграрныя новаўвядзенні жыхары глыбінкі ўспрынялі з абурэннем? Аўтар газетнай публікацыі піша, што «гэты закон мае на мэце не столькі задавольванне страшнай патрэбы ў зямлі нашага сялянства, колькі захаванне і ўзмацненне польскага элемэнта на нашых землях».
Безумоўна, гэта беларусаў не радавала, польскіх каланістаў называлі асаднікамі.
«Нашаму селяніну будзе дадзена тое, на што будзе панская ласка, якая, апрача кідання беларусу крошак з польска-панскага стала, ніколі далей не пойдзе. Ды гэта і зразумела: усякаму свая сарочка бліжэй да цела — паляку польская, жыду жыдоўская, беларусу беларуская і гэтак далей», — працягвае думку аўтар артыкула.
Ці верылі сяляне, што аграрныя змены зробяць іх шчаслівымі? Наўрад ці, яны былі цалкам упэўнены ў процілеглым. І надрукаваныя ў газеце радкі гучаць як заклік да непрымання несправядлівай у адносінах да сялян рэформы. Галоўная мэта — прыцягнуць увагу, абудзіць свядомасць.
Але разам з тым аўтар не заклікае хапацца за вілы і ісці на барыкады, крывёю адстойваць свае правы. Быццам паказвае, што магчымасці быць пачутымі ў людзей, што хочуць і ўмеюць працаваць на зямлі, амаль што і няма: «Новы закон сягае так далёка, што не толькі пазбаўляе наш народ права на тую зямельку, на якой дралі розгамі нашых продкаў, але нават і надзеі атрымаць яе ў блізкай будучыні».
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Віталій Крывуць падкрэслівае, што адной з найважнейшых праблем заходнебеларускай вёскі было малазямелле. Колькасць насельніцтва ў сельскай мясцовасці павялічвалася, зямлі на ўсіх не хапала. Дарэчы, менавіта яна для селяніна і была галоўнай карміцелькай, асновай дабрабыту вялікіх, дружных сем’яў.
Але не ўсіх гэта хвалявала. У Варшаве думалі інакш. Накшталт таго, што навошта простым людзям шмат зямлі. Пры жаданні, запэўнівалі навукоўцы-аграрнікі, і на тым кавалачку зямлі, якім валодае селянін, можна збіраць добры ўраджай, мець прыбытак, жыць у дастатку. А калі не атрымліваецца зрабіць гэта, дык вінаватыя самі нядбайныя гаспадары.
Толькі вось у чым бяда: не ўмеў просты люд у той час выкручвацца, хітрыць. Сяляне працавалі ад ранніх пробліскаў сонца і да позняй ночы. І не прасілі для сябе нічога звышнатуральнага, толькі аднаго — права быць гаспадаром на сваёй зямлі:
З аднаго боку, ён імкнецца захаваць у нас польскія шляхецкія гнёзда, а з другога боку, пасадзіць як мага больш паўпанкаў — асаднікаў-палякаў».
Не толькі аграрнае пытанне хвалявала народ, але і верагоднасць страціць культурную спадчыну, тыя ж звычаі, традыцыі:
«Каб дапяць першае мэты, па ўмовах гэтага закона памешчыку ў этнаграфічнай Польшчы пакідаецца 180 гектараў, а на нашых землях 300 гектараў. Гэта зроблена дзеля таго, каб захаваць у нашым краі культурныя польскія сілы, якія, маючы ў сваім уладанні досыць вялікія маёнткі (300 гектараў зямлі ворнай з сенажацямі і ў дадатак яшчэ лес), маглі быць эканамічнымі гаспадарамі краю і чмуціць нашага селяніна, пяючы яму на вуха аб дабрадзействах польскай культуры.
Не хацеў мужык скакаць пад чужую дудку. Адсюль і назва, якая падкрэслівае непрыманне беларусамі той самай польскай зямельнай рэформы».
Словы аўтара пазбаўлены эмацыянальнай экспрэсіі, гратэску, маралізму. Усё сказана па-простаму, ад душы, таму і праз гады чытаць іх з абыякавасцю, стрыманасцю немагчыма.
Дзіяна БЕРНІКОВІЧ

«Закон аб рэформе рольнай пакідае нам апякуна ў асобе польскага пана», — словы пажоўклай за 95 гадоў перадавіцы штотыднёвай газеты «Сялянская ніва» літаральна крычаць ад горкай журботы і непрымірымасці да таго, што адбывалася ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Артыкул пад загалоўкам «Беларусы і польская зямельная рэформа» яскрава дэманструе катэгарычнасць заходнебеларускай прэсы да вырашэння зямельнага пытання.
Зрэшты, сама назва, не пазбаўленая лаканічнасці, стрыманасці, адлюстроўвае глыбінны сэнс усяго таго, што хацеў данесці аўтар, падкрэсліць адносіны беларусаў да закона аб зямельнай рэформе як да чужароднай з’явы, навязанай звонку, пазбаўленай душэўнага парыву беларускага народа.
Менавіта «Cялянская ніва» ў той час і адлюстроўвала, як кажуць, праўдзівыя каштоўнасці працаўнікоў вёскі, выступаючы друкаваным органам Беларускага сялянскага саюза. Дарэчы, сама рэдакцыя знаходзілася ў Вільні на вуліцы Польскай.
Аднак чым сяляне былі не задаволены, чаму аграрныя новаўвядзенні жыхары глыбінкі ўспрынялі з абурэннем? Аўтар газетнай публікацыі піша, што «гэты закон мае на мэце не столькі задавольванне страшнай патрэбы ў зямлі нашага сялянства, колькі захаванне і ўзмацненне польскага элемэнта на нашых землях».
Па словах загадчыка аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Сяргея Траццяка, на тэрыторыю Заходняй Беларусі актыўна перасялялі афіцэраў, унтэр-афіцэраў, якія праявілі свою адвагу, мужнасць, рашучасць на вайне, а таксама тысячы польскіх чыноўнікаў. Планы каланізацыі ў Варшавы былі маштабныя. У 1937 годзе супрацоўнікам польскага МУС Арніцкім быў падрыхтаваны сакрэтны план пад назвай «Перспектывы ўнутранай каланізацыі». У дакуменце прадугледжвалася перасяленне ва ўсходнія крэсы шасці мільёнаў палякаў з заходніх абласцей.
«Нашаму селяніну будзе дадзена тое, на што будзе панская ласка, якая, апрача кідання беларусу крошак з польска-панскага стала, ніколі далей не пойдзе. Ды гэта і зразумела: усякаму свая сарочка бліжэй да цела — паляку польская, жыду жыдоўская, беларусу беларуская і гэтак далей», — працягвае думку аўтар артыкула.
Ці верылі сяляне, што аграрныя змены зробяць іх шчаслівымі? Наўрад ці, яны былі цалкам упэўнены ў процілеглым. І надрукаваныя ў газеце радкі гучаць як заклік да непрымання несправядлівай у адносінах да сялян рэформы. Галоўная мэта — прыцягнуць увагу, абудзіць свядомасць.
Але разам з тым аўтар не заклікае хапацца за вілы і ісці на барыкады, крывёю адстойваць свае правы. Быццам паказвае, што магчымасці быць пачутымі ў людзей, што хочуць і ўмеюць працаваць на зямлі, амаль што і няма: «Новы закон сягае так далёка, што не толькі пазбаўляе наш народ права на тую зямельку, на якой дралі розгамі нашых продкаў, але нават і надзеі атрымаць яе ў блізкай будучыні».
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Віталій Крывуць падкрэслівае, што адной з найважнейшых праблем заходнебеларускай вёскі было малазямелле. Колькасць насельніцтва ў сельскай мясцовасці павялічвалася, зямлі на ўсіх не хапала. Дарэчы, менавіта яна для селяніна і была галоўнай карміцелькай, асновай дабрабыту вялікіх, дружных сем’яў.
Але не ўсіх гэта хвалявала. У Варшаве думалі інакш. Накшталт таго, што навошта простым людзям шмат зямлі. Пры жаданні, запэўнівалі навукоўцы-аграрнікі, і на тым кавалачку зямлі, якім валодае селянін, можна збіраць добры ўраджай, мець прыбытак, жыць у дастатку. А калі не атрымліваецца зрабіць гэта, дык вінаватыя самі нядбайныя гаспадары.
Толькі вось у чым бяда: не ўмеў просты люд у той час выкручвацца, хітрыць. Сяляне працавалі ад ранніх пробліскаў сонца і да позняй ночы. І не прасілі для сябе нічога звышнатуральнага, толькі аднаго — права быць гаспадаром на сваёй зямлі:
«Гэты закон ёсць новая спроба польскіх шавіністаў застрахаваць і ўзмацніць польскасць на беларускіх землях з двух бакоў.