Для прыгнятальнікаў беларуская мова заўсёды была як бяльмо на воку, паколькі яна захоўвала сэрца і душу нашага народа
23.12.2016 11:55:40
Нядаўна супрацоўнікі Следчага камітэта затрымалі за распальванне нацыянальнай варожасці вартаўніка Дзмітрыя Алімкіна (ён хаваўся за псеўданімам Ала Бронь) і выкладчыка БДУІР Юрыя Паўлаўца, якія на адыёзным расійскім сайце вельмі абразліва пісалі пра нашу краіну, беларусаў і беларускую мову. Як той казаў, усяму ёсць мяжа. Нельга мірыцца з тым, што некаторыя дзеячы ў інтэрнэце пастаянна зневажаюць нас, культывуючы нянавісць паміж народамі. Асабліва абурае тое, што робяць яны гэта зыходзячы не з ідэалагічных ці нейкіх іншых перакананняў, а за грошы, па заказу.
Шлях беларусаў да сваёй незалежнасці нагадвае дарогу з бітым шклом, дзе кожны крок аддаецца болем. На працягу стагоддзяў праз нашы землі праходзілі полчышчы шведскіх, французскіх, нямецкіх армій, і аб наступствах гэтых “паходаў” добрага слова не скажаш. Не мілавалі Беларусь і блізкія суседзі — Польшча, Расія. Для прыгнятальнікаў беларуская мова заўсёды была як бяльмо на воку, паколькі яна захоўвала сэрца і душу нашага народа.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры, польскі паэт Чэслаў Мілаш, разважаючы пра лёс беларускай мовы, пісаў, што яна “патрапіла з гаршка паланізацыі на патэльню русіфікацыі”. На жаль, гэтае сцвярджэнне не страціла сваёй актуальнасці аж да распаду СССР. У 1968 годзе, калі я паступіў у БДУ, студэнцкую супольнасць узрушыла вестка пра тое, што ў яе шэрагах выкрылі групу нацыяналістаў, якіх з ганьбай выгналі з універсітэта. У чым жа была іх віна? Чатыры студэнты, будучыя настаўнікі беларускай мовы, збіралі подпісы з патрабаваннем навучання на “матчынай мове” на факультэце беларускай мовы і літаратуры. У той час у БДУ было больш за 10 факультэтаў, дзе навучанне вялося на рускай мове. Здавалася б, навучанне на адным з іх на беларускай мове надвор’я не зробіць, але патрабаванне гэтых студэнтаў палічылі вялікай крамолай. Можна толькі здзіўляцца, як наогул удалося выжыць беларускай мове ў такіх умовах.
У суверэннай Беларусі статус дзяржаўнай мовы нароўні з рускай мае і беларуская. На жаль, яе не так ужо і часта пачуеш нават на нашых галоўных тэлеканалах, не кажучы ўжо пра побытавы ўзровень. Але ж ці захаваем мы родную мову, цяпер залежыць ад нас саміх, а не ад нечай волі звонку.
Як сцвярджаюць лінгвісты, беларуская мова — адна з самых меладычных у Еўропе, па сваёй мілагучнасці яна займае другое месца пасля італьянскай. Чаму ж вартаўнік-”палітолаг” Дзмітрый Алімкін культывуе непрыязнасць да беларускай мовы, называючы яе мовай, на якой можна выказаць думкі не складаней, чым “прынясі сала” або “ідзі выпасі карову”? Наіўна лічыць, што ён не чытаў творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. Проста прадаўся, як Іуда, за трыццаць сярэбранікаў. У такіх людзей няма не толькі сумлення, у іх няма Радзімы. Ім можна толькі паспачуваць. І, несумненна, яны заслугоўваюць пакарання, інакш услед за імі мы самі не будзем сябе паважаць.

Анатоль Дзенісейка, пісьменнік, Іванава