У БДУ распрацавалi i апрабавалi ўнiкальны метад дыягностыкi захворванняў: як ён дзейнiчае?
27.01.2018 07:38:17
Новы метад дыягностыкі – неінвазіўны, для яго не патрабуецца некамфортная працэдура забору крыві з вены або пальца. Аўтарамі інавацыі выступае калектыў навукоўцаў факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі Міхаіла Кугейкі.
У аснову методыкі пакладзены перспектыўны напрамак сучаснай оптыкі, які дазваляе вызначаць параметры стану біяаб'екта шляхам уздзеяння на яго аптычным выпраменьваннем. Простымі словамі, можна пасвяціць спецыяльным прыборам на ўчастак скуры або слізістую і даведацца аб наяўнасці захворвання, вызначыць лакалізацыю запаленчага працэсу і спланаваць лячэнне, пазбегнуўшы хірургічнага ўмяшання. Прафесар Міхаіл Кугейка пералічвае перавагі распрацоўкі:
— Пры выкарыстанні гэтага метаду спецыялісты атрымліваюць адразу колькасныя значэнні параметраў біяаб’ектаў, што, у сваю чаргу, не патрабуе правядзення параўнальнай дыягностыкі. Распрацаваныя метады лепш за замежныя аналагі па аператыўнасці атрымання інфармацыі пра стан біяаб’ектаў (даведацца пра вынік можна за лічаныя хвіліны) і па дакладнасці. Таксама яны патрабуюць меншых матэрыяльных выдаткаў.
Методыка можа знайсці прымяненне ў розных медыцынскіх галінах: анкалогіі, хірургіі, неанаталогіі, педыятрыі, дэрматалогіі, касметалогіі і іншых. Гэты спосаб дыягностыкі мэтазгодна выкарыстоўваць для вызначэння лакалізацыі злаякасных новаўтварэнняў скуры і ў ходзе правядзення эндаскапічных даследаванняў.
У планах — укараніць інавацыйны метад у медыцынскую практыку, аднак пакуль што распрацоўка знаходзіцца на стадыі эксперымента. Метады апрабуюцца ў Інстытуце электронікі і інфармацыйных тэхналогій Люблінскага тэхнічнага ўніверсітэта, у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце і НДІ прыродакарыстання НАН.
matuzova@sb.by
У аснову медотыкі пакладзены перспектыўны напрамак сучаснай оптыкі.