Аутентичные песни, праздничное угощение, пасхальные забавы – на Дятловщине провели уникальный обряд
06.05.2024 18:56:00
Кристина ХИЛЬКО
Валачобны абыходны абрад «Алыкоднікі» прайшоў у вёсцы Погіры. Яскравае дзеянне адбылося ў Вялікодныя дні з мэтаю адраджэння і захавання мясцовай традыцыйнай культуры ў рамках абласнога даследчага праекта «Выяўленне і адраджэнне традыцыйнай рэгіянальнай абраднасці Гродзеншчыны».
У абрадзе прымалi ўдзел народны фалькорны гурт Гезгалаўскага дома культуры Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, удзельнікі аматарскай творчасці і жыхары вёскі. Творчы калектыў віншаваў гаспадароў са святам Уваскрасення Хрыста, спяваў разам з моладдзю і падлеткамі абрадавыя песні.
– Пасля выступленняў гаспадары адорвалі алыкоднікаў святочнымі пачастункамі. Ёсць у рэпертуары спявачак і жартоўная песня – «Каб на вашай хаце лебяда расла» – для сквапных гаспадароў, якія нічога не збіраюцца пакласці ў велікодны кошык, але на памяці ўдзельніц гурта яе спяваць не даводзілася, бо аднавяскоўцы на свята іх чакаюць і сустракаюць гасцінна. Спадзяюся, што народную традыцыю захавае падрастаючае пакаленне дзятлаўчан, з гонарам несучы адказную місію па зберажэнні нашых культурных здабыткаў, – адзначыла Марына Лукіянец, загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Фота: Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.