Результат пяти лет работы: наши программисты создали уникальную систему учета для БелАЭС
23.04.2020 08:06:41
Илья КРАСОВСКИЙ
Нашы праграмiсты стварылi аўтаматызаваную сiстэму ўлiку ядзерных матэрыялаў. Прадукт ужо пастаўлены на БелАЭС, якая будуецца, з яго дапамогай у блiжэйшы час падрыхтуюць першыя справаздачы для МАГАТЭ. Таксама на базе гэтай сiстэмы плануецца стварыць трэнажор для падрыхтоўкi спецыялiстаў у галiне ўлiку i кантролю ядзерных матэрыялаў. У тонкасцях тэхнiчна i тэхналагiчна складанай распрацоўкi разбiраўся карэспандэнт «Р».
На распрацоўку аўтаматызаванай сістэмы ўліку ядзерных матэрыялаў для АЭС спатрэбілася пяць гадоў.
Распрацоўка вышэйшага софту
Атамная энергетыка — справа адказная. Пасля ўводу ў эксплуатацыю атамнай станцыi на нашу краiну ляжа абавязак рэгулярна прадастаўляць справаздачы для МАГАТЭ аб якаснай i колькаснай змене палiва для атамнага рэактара. Даваць справаздачу даводзiцца нават аб малых колькасцях плутонiя i ўрана, што знаходзяцца ў лабараторыях iнстытутаў i прадпрыемстваў. Сабраць такiя аб’ёмныя дадзеныя па ўсёй краiне без памылак улiку, без спецыяльнай аўтаматызаванай сiстэмы вельмi цяжка. Кожны этап абыходжання з ядзернымi матэрыяламi суправаджаецца ўлiковымi дакументамi, на падставе якiх складаецца справаздачнасць. Гэта тысячы i нават дзясяткi тысяч лiстоў паперы ў фiзiчным выразе.
На распрацоўку аўтаматызаванай сiстэмы ўлiку ядзерных матэрыялаў для АЭС пайшло пяць гадоў, i зрабiла гэта наша беларуская кампанiя. Гэта добра не толькi з пункту гле-джання прэстыжу або бяспекi дадзеных, але i для спрашчэння праграмнай падтрымкi. Ды i грошай краiнай выдаткавана, у цэлым, менш, паколькi падобныя праграмныя рашэннi дарагiя i складаныя. Калi купляць iх звонку — з вялiкай верагоднасцю ўсё роўна прыйшлося б прасiць дапрацоўваць праграму для таго, каб адпавядаць нацыянальным патрабаванням. I пару слоў аб бяспецы даных. Распрацоўшчыкi наўмысна адрэзалi сябе ад сакрэтнай iнфармацыi. Калi трэба абнавiць софт, праграмiстаў не выклiкаюць у Астравец, iм высылаюць пакеты несакрэтных даных. Уведзены ў сiстэму модуль самадыягностыкi дапаможа спецыялiстам на станцыi завяршыць абнаўленне.
Адзiн са стваральнiкаў сiстэмы — Яўген Хаджынаў, начальнiк аддзела сродкаў комплекснай аўтаматызацыi ТАА «Прыкладныя сiстэмы» i па сумяшчальнiцтве дацэнт кафедры ядзернай i радыяцыйнай бяспекi ў Мiжнародным дзяржаўным экалагiчным iнстытуце iмя А. Д. Сахарава БДУ распавядае:
— Нашай кампанii ўжо два дзясяткi гадоў. Займаемся, у асноўным, цыфравiзацыяй вытворчасцi. Аўтарызаваная сiстэма ўлiку, мабыць, адзiн з самых складаных праектаў для нас. У першую чаргу з-за велiзарнай колькасцi сувязяў памiж элементамi сiстэмы, якiя дапамагалi праектаваць, у тым лiку i выпускнiкi маёй кафедры. Далей сувязi перакладалiся на мову, зразумелую праграмiстам. Выбар быў зроблены на карысць iнструментаў web-распрацоўкi: HTML5, ASP.NET. Чаму менавiта такiя сродкi? Каб тэхналогii максiмальна доўга заставалiся валiднымi. Праект пiшацца з разлiкам на 10—20 гадоў. На гэты адрэзак часу патрэбныя сродкi «рамонту» i абнаўлення сiстэмы. I яны будуць. Праектаў, напiсаных менавiта такiм наборам iнструментаў, у свеце вельмi шмат i колькасць iх расце.
Дэталiзацыя ўражвае!
Яўген Хаджынаў паказвае iнтэрфейс новай праграмы. На экран выведзены сховiшча, басейн вытрымкi, актыўная зона ўмоўнага рэактара. Пстрыкаем па цеплавыдзяляльнай зборцы — бачым яе ўласцiвасцi: узбагачэнне, узровень выгарання. Па сутнасцi, аўтаматызаваная сiстэма ўлiку ядзерных матэрыялаў — гэта «1С: Бухгалтэрыя», але толькi для атамшчыкаў i з загранiчным узроўнем складанасцi дэталiзацыi даных. Аўтаматызаваная сiстэма можа прымяняцца на любых атамных электрастанцыях з вода-вадзянымi энергетычнымi ядзернымi рэактарамi — ВВЭР — расiйскай вытворчасцi. У прынцыпе, магчыма перарабiць праграму пад iншыя тыпы рэактараў.
Распрацоўшчыкi сiстэмы хочуць на яе аснове зрабiць яшчэ i вiртуальны трэнажор. Каб вучыць студэнтаў правiлам улiку ядзерных матэрыялаў, а таксама асаблiвасцям працы пры звароце ядзернага палiва. З сiстэмы прыбяруць спецыфiчную частку для станцыi, дададуць вучэбныя сцэнарыi. Мiнадукацыi цяпер разглядае гэтую прапанову.
ikras@sb.by