Ці вернецца асобнік “Брэсцкай Бібліі” туды, дзе ён быў надрукаваны 450 гадоў таму
08.02.2018 07:31:38
Днямi ў сектар рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага прывезлі цікавы экспанат — зменшаную копію памятнага знака «Брэсцкая Біблія». Падобны падарунак атрымалі таксама кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.
Дырэктар бібліятэкі Тамара Данiлюк паведаміла, што падарунак прывёз і ўручыў прэсвітар адной з пратэстанцкіх цэркваў Брэста Сяргей Брыштэль.
Памятны знак «Брэсцкая Біблія» ўсталяваны побач з бібліятэкай у снежні мінулага года.
Напомню, сам памятны знак «Брэсцкая Біблія» ўсталяваны побач з бібліятэкай у снежні мінулага года. Аўтар праекта ўраджэнец Баранавіч Антон Нічыпарук выканаў яго ў выглядзе сты-лізаванай адкрытай кнігі. Злева на развароце – рэльеф гравюры, справа — шрыфтавая кампазіцыя «Біблія Брэсцкая. 1563». Цікава, што каля памятнага знака шэдэўра друкаванага мастацтва эпохі Рэфармацыі працуе лакальны пункт Wi-Fi з магчымасцю доступу да інфармацыі пра кнігу на шасці мовах: беларускай, рускай, украінскай, польскай, англійскай і кітайскай.
Вышыня арыгінальнага арт-аб’екта з бронзавай пазалотай — 180 сантыметраў, вага — больш за паўтоны. Копіі, зразумела, прасцейшыя, выкананы з гіпсу, пакрытага акрылам. Памер — 15 на 15 сантыметраў. Вага — 1,4 кілаграма.
Сяргей Брыштэль расказаў аб іншых акалічнасцях з’яўлення міні-«Брэсцкай Бібліі»:
— Мы, кіраўнікі 11 пратэстанцкіх цэркваў Брэста, якія, дарэчы, маюць дачыненне і да стварэння самога арт-аб’екта, вырашылі, што нялішне будзе зрабіць у падарунак копіі тым людзям, якія спрыялі з’яўленню ў Брэсце памятнага знака. Копіі – калектыўная праца рамеснікаў з Баранавіч, адказны выканаўца – Віталь Латышэвіч.
Тут зноў просіцца пытанне: ці з’явіцца ў Брэсце сам рарытэт? Інтрыга захоўваецца. У фондах абласной бібліятэкі ёсць экзэмпляр Бібліі, адноўлены ў 2003 годзе намаганнямі прафесара Ягелонскага ўніверсітета, дырэктара выдавецтва Collegium Columbinum Вацлава Валецкага і мецэната Пятра Кралікоўскага.
А ў 2014 годзе Брэст змог атрымаць фрагменты фаліянта: больш за 200 аўтэнтычных старонак — з 121-й па 348-ю. І гэта вялікая ўдача, бо сёння вядома крыху больш за сотню няпоўных экзэмпляраў, а поўных — усяго каля дзясятка. Адзін з іх, кажуць, абавязкова з’явіцца ў Брэсце да тысячагоддзя — у 2019-м.
Размовы аб вяртанні Брэсцкай Бібліі ў Брэст, дзе яна з’явілася ў друкарні канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага, вядуцца ўжо не першы год. Толькі вось выкупіць знакавую кнігу не так і проста. За некалькі дзясяткаў гадоў арыгінал з'яўляўся на заходніх, часцей за ўсё польскіх, аўкцыёнах усяго некалькі разоў. На адным з аўкцыёнаў рэліквія абышлася пакупніку прыкладна ў 40 тысяч долараў. Ці гэта сума для неабыякавых брэстаўчан?
Зараз створаны дабрачынны фонд «Брэст. 1000 год», які запрашае ўсіх жадаючых да пошукаў і набыцця Брэсцкай Бібліі. Дырэктар фонду Наталля Антанюк расказала, што адзін варыянт вяртання шэдэўра ў Брэст ужо ёсць…
valentinak3@mail.ru