Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: жыцце, лёс і вера
22.02.2017 22:03:24
СТАГОДДЗЯМІ складалася суседства на беларускай зямлі прадстаўнікоў розных рэлігійных канфесій. Праваслаўная царква, касцёл, мячэць дзейнічаюць у раённым цэнтры Іўе. Захаваўся там з даваенных часоў будынак сінагогі. І такіх прыкладаў у Беларусі нямала. За апошнія дзесяцігоддзі ўзведзена шмат новых храмаў, аднавіліся манастыры і духоў- ныя навучальныя ўстановы. Другая па колькасці вернікаў у нашай краіне пасля праваслаўнай канфесіі — каталіцкая, якую ўзначальвае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Арцыбіскуп Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ.
Нарадзіўся і вырас будучы святар у гродзенскай вёсцы Адэльск. Бацькі тут жылі і працавалі. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, які праз год вымушаны быў пакінуць у сувязі з абвінавачваннямі, што наведваў касцёл. Працаваў рабочым. Падрыхтаваўся і паступіў на энергамашынабудаўнічы факультэт Ленінградскага палітэхнічнага інстытута, які закончыў з адзнакаю. З дыпломам інжынера-механіка прыехаў працаваць на Вільнюскі завод шліфавальных станкоў, дзе захапіўся рацыяналізатарствам, марыў пра аспірантуру. Разам з калегамі распрацаваў мадэль шліфавальнай машыны, якая знайшла прымяненне на Волжскім аўтамабільным заводзе.
— Гарэў у працы, але не забываў і пра набажэнствы, — адзначае Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. — Наведваў касцёлы ў Вільнюсе і Гродне. Аднойчы выпадкова замест свайго малітоўніка ўзяў матчын. Раскрыў яго і ўбачыў лісток з малітвай маці да Бога, каб сын стаў святаром. Гэта ўзрушыла мае пачуцці і абудзіла жаданне служыць Усявышняму. Часцей стаў наведваць вільнюскі Вострабрамскі касцёл. Засвоіў літоўскую мову. У школе вывучаў англійскую. Самастойна авалодаў італьянскай. Разумею чэшскую, сербскую і ўкраінскую. Паступіў у духоўную семінарыю ў Каўнасе. Пасля яе заканчэння прыняў святарскае пасвячэнне і стаў вікарыем у вільнюскім касцёле Святой Тэрэзы пры Вострай браме. Служыў святаром у Друскінінкаі, вільнюскім касцёле Святога Духа і атрымаў прызначэнне пробашчам дзвюх гродзенскіх парафій – фарнай Святога Францішка Ксаверыя і францішканскай Божай Маці Анёльскай.
Святарства — не прафесія, а пакліканне. У мітусні сучаснага жыцця цяжка адчуць голас Бога. Пакліканне пачынаецца з выхавання. На жаль, паменшалі сем’і. У навучальных установах меней выхаванцаў. Летась з Беларусі ў каталіцкія духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску прыйшло ўсяго 9 юнакоў. Гэта зусім мала на паўтара мільёна беларускіх парафіян. У савецкія часы ксяндзоў у нас зусім не рыхтавалі. Цяжка ўявіць, каб столькі часу не працавалі медыцынскія навучальныя ўстановы.
У беларускіх касцёлах правілі набажэнствы крыху больш за паўсотні святароў. Адраджэнне веры пачалося два дзесяцігоддзі таму. Цяпер у каталіцкіх храмах амаль 500 ксяндзоў. Аднак недахоп іх яшчэ адчувальны.
— У час вучобы ў Каўнасе Вы атрымалі ступень ліцэнцыята тэалогіі. Праз тры гады абаранілі доктарскую дысертацыю, прысвечаную вывучэнню II Ватыканскага сабору, які адбыўся ў шасцідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Чым адметны гэты Сабор?
— У студэнцкія гады хадзіў на набажэнствы ў ленінградскі касцёл Божай Маці Люрдскай, які быў адзіным у горадзе. На Божае Нараджэнне ў алтары прыкмеціў сярод ксяндзоў праваслаўнага мітрапаліта, які пасля імшы выступіў і паведаміў, што вярнуўся з Рыма, дзе прымаў удзел у Другім Ватыканскім саборы. Мяне гэты факт зацікавіў. Цяжка было знайсці літаратуру. Дапамаглі святары вільнюскага праваслаўнага сабору Святога Духа. Захапіўся тэмай і абараніў дысертацыю. На гэтым Саборы было прынята рашэнне абнаўлення Касцёла ў адпаведнасці з развіццём сусвету.
— Ваша Эксцэленцыя, Вам выпала магчымасць пазнаёміцца з вышэйшымі асобамі Ватыкана. Святы Айцец Ян Павел II прызначаў Вас тытулярным біскупам Гіпона-Дзарыцкім і Апостальскім Адміністратарам Мінскай дыяцэзіі, а потым паслаў у Маскву ў якасці арцыбіскупа. А яго Святасць Бенедыкт XVI — Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім і на пэўны час таксама Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Вас можна назваць улюбёнцам лёсу?
— Усё па волі Божай. Біскуп — ад грэчаскага слова “епіскопус” — гледзячы ўперад. Звыш паўтара дзесяцігоддзя служыў у касцёлах Масквы, дзе набажэнствы вяліся на 13 мовах, у залежнасці ад таго, якія вернікі ў храме. Звярталіся іспанцы, каб на іх мове служылі. З Мадрыда прыслалі служыцеля, і ён па-іспанску вёў набажэнствы. Быў карэйскі ксёндз. Дзякуючы замежным святарам як у Расіі, так і ў Беларусі пабудаваны новыя касцёлы. Узгадваю, як у Саратаве святар дрэнна размаўляў па-руску, але за ім цугам хадзілі людзі, асабліва моладзь. Збіраліся ў маленькай капліцы ці ў тэатры. Я меркаваў, што яму цяжка выказвацца па-руску і прасіў дапамагаць. Ад вернікаў пачуў, што мова важны фактар, але галоўнае — сэрца.
Па ініцыятыве Бенедыкта XVI вярнуўся ў Беларусь. Два гады таму Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі, а ў нашай краіне чатыры дыяцэзіі, абрала мяне сваім Старшынёю.
— Вы прымаеце ўдзел у сінодах біскупаў, уваходзілі ў састаў Ватыканскай кангрэгацыі Усходніх касцёлаў, а таксама Папскіх Рад: па справах пастырства працаўнікоў аховы здароўя; справядлівасці і міру; “Адзінае сэрца”. Прымаеце ўдзел у канферэнцыях. Валодаеце замежнымі мовамі. Як Вас хапае на ўсё?
— Ёсць такая прымаўка: “Калі ўлез у дугу, не кажы “не магу”. Імкнуся служыць Богу і людзям. Выкройваю час і на адпачынак. Сябрую са спортам. Маладзейшым гуляў у футбол і хакей. Вандрую на ровары па Мінску. Дзякуй Богу, што ў сталіцы для веласіпедыстаў ідэальныя ўмовы. Штогод удзельнічаю ў адкрыцці веласезона. Займаюся плаваннем.
— Да вясковых вернікаў часта выязджаеце?
— Пастаянна бываю ў парафіях. Вёска мне не чужая. Гады сялянскага дзяцінства не забыць ніколі. Так атрымалася, што большая частка з сямідзесяці пражытых гадоў выпала на гарады Ленінград, Вільнюс, Каўнас, Маскву, Мінск. Аднак праз усё жыццё нясу сялянскую закваску.
— Якая страва Ваша любімая?
— Боршч з кіслай капусты. Люблю паласавацца бульбянікамі з салам.
— Што Вам часцей сніцца?
— Сплю моцна і мала бачу сноў. Імкнуся жыць па-Божаму, нікому не зайздросціць. Будую храм у душы. Радуюся, што павялічваецца колькасць вернікаў. Здзіўленне выклікала паведамленне ў прэсе, што ў набажэнствах на Божае Нараджэнне ў 2010 годзе ў Беларусі прыняло ўдзел 240 тысяч каталікоў, а праз пяць гадоў стала на 200 тысяч меней. Яны ж нікуды не з’ехалі. Звыш 500 парафій, і ў самай малой не менш за сотню вернікаў. А колькі вялікіх парафій у буйных гарадах.
— На гербе Арцыбіскупа Кандрусевіча ёсць лацінскія словы Quis ut Deus. Што гэта значыць?
— Кожны біскуп мае герб. Мне даводзілася служыць у вільнюскіх касцёлах Вострай брамы і Францысканскім, а таксама ў гродзенскім Фарным касцёле, дзе Маці Божая Трыліянская. На памяць пра гэта герб упрыгожваюць тры лілеі. Адлюстраваны і архістратыг Міхаіл. Ёсць і выява майго сялянскага радаводу. А надпіс ”Хто ж як Бог” падкрэслівае, што людзі, нягледзячы на ганенні, цягам трох пакаленняў не адцураліся ад веры. Бог ім быў на першым месцы.
— Апостал Павел у пасланні да рымлян адзначаў, што з пачатку проста верыў, а потым стаў ведаць, у каго верыць. А Ваша жыццё як склалася?
— Веру прывівалі бацькі, а потым вучыў тэалогію, больш дэталёва і глыбока пранікаўся верай, і цяпер ведаю, у Каго веру. Веды паглыбілі і ўмацавалі веру.
— Вам даводзілася бываць у розных гарадах і вёсках, выязджаць за мяжу. Які куточак на зямным шары запаланіў Ваша сэрца?
— Родны Адэльск, дзе нарадзіўся і хрысціўся, дзе зрабіў першыя крокі і пазнаў азы веры…
— …дзе сустрэлі сваю першую вясну, дзе юнае сэрца абуджалася каханнем…
— …да Бога. Нехта мо і падабаўся, але калі ты выбіраеш такі шлях, то галоўная любоў — да Бога.
— Праваслаўны асветнік Іаан Залатавуст адзначаў, што імя Царквы — гэта не раздзяленне, а яднанне і згода. Якое Ваша стаўленне да аб’яднання канфесій?
— Я тут узгадваю словы Ісуса Хрыста, каб усе былі адно і паверылі. Гэта пасланне звернутае да ўсіх хрысціян. Мы самі вінаваты ў раздзяленні канфесій. Дыхаць двума лёгкімі значна лепш.
Цудоўна, што Патрыярх усяе Русі Кірыл сустрэўся з Папам Рымскім на Кубе. Радуюся, што кіраўніцтва нашай краіны падтрымлівае моцныя сувязі з Ватыканам. Штогод у студзеньскую суботу праводзіцца агульнае хрысціянскае набажэнства. Аб’яднаўшыся разам з Мітрапалітам Паўлам, адстаялі надуманую Міністэрствам аховы здароўя ідэю забараніць медыкам крыжыкі на целе.
Зараз у свеце неспакойна, і я выступіў з прапановай правесці агульнае хрысціянскае набажэнства з просьбай міру.
— Ваша Эксцэленцыя, ці верагодны візіт Папы Рымскага ў Беларусь?
— Наша зямля заслугоўвае таго, каб на яе ступіў Папа Рымскі. Двойчы з ім сустракаўся Глава нашай краіны. У парафіях чую ад вернікаў, што яны чакаюць гэтай падзеі.
— Пачнецца Вялікі пост. Чым ён адрозніваецца ад іншых?
— Тым, што ён на самай справе вялікі — 40 дзён. Пост асацыіруецца з тым, што нельга ўжываць скаромную ежу. Так, стрымлівацца ў ежы — карысна для фізічнага здароўя, а духоўны пост найбольш важны. Гэта час вяртання да Бога і дапамогі бліжняму. Калі дзеці не бачаць, як бацькі моляцца, і яны не будуць гэтага рабіць. У нядзельнай школцы вучаць хлопчыкаў і дзяўчынак маленню, але каб і дома быў прыклад бацькоў. Мы ўсе грэшныя, і вельмі важна вяртанне да Бога. Кожны ў час паста павінен вярнуцца да сапраўднай веры. Калі ў самым чыстым пакоі некалькі дзён не прыбіраць, то з’явіцца пыл. Так і душа чалавека патрабуе ачышчэння.
— Хутка вясна пакліча хлебароба ў поле. Традыцыяй стала пачынаць сяўбу з бласлаўлення. Праваслаўныя і каталіцкія святары асвячаюць пачатак палявых работ.
— Інакш і не павінна быць. Мы ўсе — адна сям’я. У Беларусі амаль палова сем’яў — змешаныя па канфесіях. Вера адна — хрысціянская. Усе молімся Ісусу Хрысту — Сыну Божаму. Жадаю, каб праца для ўсіх была ў радасць, каб дзейнасць журналістаў спрыяла духоўнаму мацаванню чытачоў “Сельской газеты”. Гасподзь стварыў чалавека, каб ён удасканальваўся і не забываў працаваць. Як не ўзгадаць словы апостала Паўла: “Хто не працуе, той і не есць”.
— Дэвіз “Сельской газеты” — “Пишем и пашем вместе!”. А мо дадаць, што і верым разам.
— Цудоўна было б быць разам ва ўсім!
— Ваша Эксцэленцыя, дзякуй Вам за інтэрв’ю. Жадаю ад нашых чытачоў здароўя і поспехаў у высакароднай справе служэння грамадству і Госпаду Богу!
Шаноўныя чытачы, са згоды Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча мы плануем публікацыю адказаў на пытанні каталіцкіх вернікаў. Будзем удзячны за дасланыя лісты з пытаннямі веравызнання.

Фота аўтара
Ад «СГ»Шаноўныя чытачы, са згоды Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча мы плануем публікацыю адказаў на пытанні каталіцкіх вернікаў. Будзем удзячны за дасланыя лісты з пытаннямі веравызнання.