Баллистическое ядро, матрица печного изразца: недавние находки археологов у стен Кревского замка
09.08.2022 08:33:00
Балістычнае ядро, матрыца кафлі, жэтон кулямётчыка Першай сусветнай вайны знайшлі археолагі ля сцен Крэўскага замка
Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч расказаў пра ўнікальныя знаходкі на тэрыторыі замка: «Днямі ля паўднёва-заходняй сцяны замка раскапалі балістычнае ядро XV стагоддзя. Знаходка сапраўды цікавая, пераносіць нас у самы пачатак існавання замка. Гісторыкам вядома пра адзін вялікі штурм Крэўскага замка ў 1433-м, калі свае войскі сюды накіраваў князь Свідрыгайла».
Знойдзенае ядро дыяметрам 30 сантыметраў — добра апрацаваны камень правільнай формы. Падобныя на яго апошні раз у Крэўскім замку знаходзілі амаль 40 гадоў таму, калі вяліся раскопкі на тэрыторыі былых казармаў. Сёння тыя ядры захоўваюцца ў Смаргонскім раённым краязнаўчым музеі.
— Сёлетняя знаходка сведчыць: штурм замка адбываўся не толькі з боку галоўнай брамы, але і з паўднёвага, — адзначае Алег Дзярновіч. — Ля Малой вежы замка знайшлі і фрагмент унутрывежавага тунэля з прыступкамі. Гэта паказчык таго, што ўнутры вежы раней размяшчаліся лесвіцы. Яшчэ нам удалося вызначыць дакладнае месца Малой вежы, якая раней была моцна разбурана. У часы Першай сусветнай вайны немцы пад ёй пабудавалі паўкруглы бункер. У гэтым сезоне мы яго расчысцілі. Пасля рэстаўрацыі там плануецца зрабіць экспазіцыю, прысвечаную Першай сусветнай.
Археолагі падчас раскопак знайшлі таксама падпорную канструкцыю адной са сцен замка звонку, а таксама матрыцу ад кафлі XVII стагоддзя. Гэта значыць, што ў Крэўскім замку ўжо ў тыя часы магла працаваць майстэрня па вырабе кафлі.
— Крэўскі замак — гэта не толькі помнік Сярэднявечча, але і Першай сусветнай вайны, — падкрэслівае Алег Дзярновіч. — Крэва ў 1914-м было падзелена лініяй фронту. Замак і сёння нашпігаваны сведчаннямі гэтай вайны. Раней знойдзены самаробны жэтон кулямётчыка часоў Першай сусветнай вайны. Цяпер, калі ідзе кансервацыя, а таксама частковае аднаўленне помніка архітэктуры, перад намі стаіць задача гэта паказаць. Варонкі ад узарваных бомбаў на тэрыторыі Крэўскага замка — сведчанне падзей Першай сусветнай вайны і частка гістарычнага ландшафту Крэва.
kuzmich@sb.by
Фота Алега ДЗЯРНОВІЧА
Сёлета ў Крэве актыўна вядуцца работы па рэстаўрацыі і кансервацыі помніка архітэктуры і гісторыі. Старажытны замак адкрывае для даследчыкаў мінуўшчыны шмат новых старонак і здзіўляе артэфактамі.