Аляксандр Лукашанец: на пашырэнне ўжывання беларускай мовы значна ўплывае інтэрнэт
21.02.2017 15:03:38
21 лютага ва ўсiм свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У сувязі з гэтым студыю “СБ” наведаў першы намеснiк дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусi Аляксандр Лукашанец.
Доктар філалагічных навук выказаў погляд, что сёння сапраўды існуюць праблемы з выкарыстаннем беларускай мовы як сродку зносін.
— Але я думаю, што такая пастаноўка пытання не зусім дакладна адлюстроўвае стан рэчаў. Так, трэба гаварыць пра неабходнасць істотнага павышэння беларускамоўнай кампетэнцыі нашага грамадства, пра раўнапраўнае выкарыстанне дзяржаўнай беларускай мовы ў афіцыйных сферах ужытку і адукацыі. Аднак плакаць, што беларуская мова можа знікнуць з твару зямлі, на мой погляд, абсалютна неправамерна, — лічыць прафесар.
Аляксандр Лукашанец падкрэсліў, што на пашырэнне ўжывання і перспектыўнасць нашай роднай мовы станоўчым чынам уплывае інтэрнэт.
— Інтэрнэт-камунікацыя адносіцца да такіх сучасных сфер зносін, якія накіраваны на перспектыву, на будучыню. Па падліках замежных спецыялістаў, сёння ўсе мовы свету адносна інтэрнэта выразна падзяляюцца на чатыры групы, а я б сказаў - на дзве вялікія групы: мовы, якія выкарыстоўваюцца ў інтэрнэце і якія не выкарыстоўваюцца, — распавядае доктар філалагічных навук. — З усёй колькасці моў свету, а, па розных падліках, іх ад 3500 да 7000, толькі 3,6% моў выкарыстоўваюцца ў інтэрнэт-прасторы. Сярод іх ёсць тры падгрупы моў: якія вельмі шырока прадстаўлены ў інтэрнэце, дастаткова шырока і мовы, якія выкарыстоўваюцца вельмі абмежавана. Дык вось беларуская мова, па падліках замежных спецыялістаў, разам з італьянскай адносіцца да групы моў, якія дастаткова шырока выкарыстоўваюцца ў інтэрнэт-сетцы, — дадаў мовазнавец.