Ум и целеустремленность: мы познакомились с выпускниками, которых пригласили на Республиканский бал
20.06.2019 23:12:11
Алина КАСЕЛЬ
Рэспубліканскі баль выпускнікоў ВНУ 25 чэрвеня збярэ тых, хто ва ўніверсітэцкія гады старанна і адказна працаваў: выдатнікаў вучобы, лаўрэатаў спецыяльных фондаў, пераможцаў конкурсаў і алімпіяд. Усяго 228 юнакоў і дзяўчат — маладых дыпламаваных спецыялістаў з 51 ВНУ краіны — запрасілі на гэтую ўрачыстую падзею ў комплексе «БелЭкспа». Традыцыйна на мерапрыемстве Прэзідэнт скажа добрыя словы і ўручыць Падзякі лепшым выпускнікам і іх выкладчыкам. З некаторымі запрошанымі на баль выпускнікамі сустрэлася карэспандэнт «Р».
Тэнар урача-інтэрна
Касцюм-тройка, белая кашуля, добры позірк праз акуляры і высокі лоб — Арцём Панкратаў, выпускнік лячэбнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, мае мноства рэгалій. Ён сціпла, але ў той жа час упэўнена расказае пра сябе:
— Я нарадзіўся ў Мінску. Мая мама — акушэр-гінеколаг, тата — ваенны. Яны ніколі не гаварылі, куды паступаць, чым займацца. Свой выбар стаць урачом зрабіў у 5-м класе. Можна сказаць, што запраграмаваў сябе на гэта. Мне заўсёды падабаліся загадкі і галаваломкі і ў той жа час — біялогія, жывёльны свет і ўсё, што звязана з чалавекам. Гэтыя захапленні выдатна ўпісваюцца ў прафесію ўрача: каб паставіць правільны дыягназ, трэба разгадаць галаваломку.
З 7-га класа паглыблена вывучаў біялогію, пачаў удзельнічаць у алімпіядах, вырашыў паступіць у хіміка-біялагічны клас ліцэя БДУ, атрымаў дыплом трэцяй ступені на рэспубліканскай алімпіядзе па біялогіі, які дазволіў паступіць у БДМУ без іспытаў.
— Цвёрда вырашыў, што хачу быць кардыяхірургам. Гэта цікавая і важная прафесія. Сэрца — складана-арганізаваная структура, якая адказвае за кровазварот ва ўсім арганізме. Смяротнасць ад сардэчна-сасудзiстых паталогій займае першае месца ў свеце, — Арцём становіцца больш сур’ёзным. — Мне хочацца змагацца з гэтым.
Дзе ён будзе працаваць? Размеркавалі ў РНПЦ «Кардыялогія», дзе пройдзе інтэрнатуру. Дарэчы, падчас вучобы ўжо паспеў папрацаваць у хоспісе, у 2-й гарадской клінічнай бальніцы ў рэанімацыі. Усё гэта ён сумяшчаў з гуртком па сардэчна-сасудзістай хірургіі, удзелам у алімпіядах, праграмах міжнароднага абмену, а таксама праходжаннем урачэбнай клінічнай практыкі ў першым Маскоўскім медыцынскім універсітэце імя І.М. Сечанава. У Арцёма 23 навуковыя публікацыі па двух напрамках: ваенна-палявая хірургія і кардыяхірургія. За свае навуковыя дасягненні і поспехі ў гэтым годзе атрымаў стыпендыю імя Францыска Скарыны.
Можа здацца, што хлопец толькі і робіць, што сядзіць над кніжкамі дзень і ноч. Вядома, ён, як і любы малады чалавек, мае хобі, дадатковыя заняткі і, канешне, сяброў. З першага курса БДМУ спявае ў студэнцкім інтэрнацыянальным хоры «Дамінанта». Там на першым праслухоўванні даведаўся, што ён — тэнар. Ведае некалькі замежных моў, іграе на гітары, займаецца спортам, плаваннем, удзельнічае ў паўмарафоне, хутка плануе сплаўляцца на байдарках. Усё гэта ён робіць са сваёй жонкай, таксама выпускніцай БДМУ, будучым акушэрам-гінеколагам. Арцём працягвае:
— Я заўсёды старанна вучыўся. Разумеў, што гэта трэба ў першую чаргу мне. Я хачу, каб мае пацыенты, пачуўшы маё прозвішча, ведалі, што ўсё будзе добра. Спадзяюся, наша медыцына будзе далей толькі развівацца, а нашы спецыялісты заявяць пра сябе і на міжнароднай арэне.
Ёй зверху бачна ўсё
Аляксандра Цяцеркіна, наша наступная разумніца-выпускніца, бяжыць з працы — у ДП «БелПСХАГІ» выконвае аэрафотаздымкі згодна з планамі Дзяржкамітэта па маёмасці. Афіцыйна размеркаванне са жніўня, але працаваць яна пачала ўжо на мінулым тыдні. Хоць толькі-толькі скончыла факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ з чырвоным дыпломам па спецыяльнасці «Географ. Спецыяліст па геаінфармацыйных сістэмах».
— Гэта сістэмы, якія дазваляюць працаваць з геапрасторавымі данымі, каб візуалізаваць неабходную інфармацыю на картах, рабіць прасторавы аналіз. Усё гэта можа прымяняцца ў мностве сфер: лагістыцы, кадастры, землеўпарадкаванні і гэтак далей, — усміхаецца светлавалосая Аляксандра. Усё пачыналася з любові да геаграфіі ў віцебскай гімназіі № 2. Ужо з 9-га класа ўдзельнічала ў алімпіядах па геаграфіі і перамагала. У 2014 годзе ездзіла з нацыянальнай камандай прадстаўляць нашу краіну на міжнароднай алімпіядзе ў Іспаніі, у 2015-м — у Расіі. Для ўдзелу ў такіх конкурсах патрэбна веданне англійскай мовы. З гэтым у яе праблем няма.
Скончыла школу з залатым медалём. На першым курсе ўступіла ў студсаюз. Ужо на другім курсе стала старшынёй прафсаюзнага бюро. Вядома, былі канферэнцыі, конкурсы, сур’ёзныя курсавыя, навуковыя артыкулы…
— Што галоўнае ў жыцці? Стаць добрым чалавекам. Разумею, што ў сваёй галіне я яшчэ павінна развівацца. Важна не распыляцца, выбраць некалькі напрамкаў, у якіх хочаш рухацца. Мне, напрыклад, трэба яшчэ падвучыць праграмаванне, каб аўтаматызаваць некаторыя працэсы. Мой дыплом якраз крыху звязаны з гэтым — прымяненне ГІС-тэхналогій пры распрацоўцы інфармацыйна-турыстычнага вэб-сэрвісу. Я распрацавала дадатак з неабходнай інфармацыяй для велатурызму ў Мінску. Спадзяюся, ён будзе карысным.
Рэальны і штучны інтэлект
З Мікітам Нячаевым мы размаўляем па дарозе на яго працу. У буйной міжнароднай кампаніі ён займаецца вырашэннем тэхнічных праблем. Якіх? Напрыклад, ахаладжэннем мікрасхем. Мы ўспамінаем, з чаго пачаўся яго шлях да прафесіі інжынера-даследчыка:
— У ВНУ не адразу паступіў. Справа ў тым, што мой дзядуля з’ехаў у Швецыю, куды на 2 гады паехаў і я. Калі вярнуўся ў Беларусь, то спазніўся на ЦТ. Куды ісці? Накіраваўся ў каледж вучыцца на электрыка. Атрымаў дыплом і ўсвядоміў: як працуе электрычнасць, я так і не зразумеў, — смяецца ён. — Праводку зрабіць магу, а як яна працуе — не ведаю. Але мне гэта было цікава, таму вырашыў пайсці ў БДУ на факультэт радыёфізікі. На другім курсе пачаў хадзіць у лабараторыю навукова-даследчага інстытута: вывучаў працу паскаральнікаў, часціц і гэтак далей. Пачаў праводзіць доследы, пісаць артыкулы, удзельнічаць у канферэнцыях, стажыраваўся таксама ў навуковым цэнтры Германіі. Высокія балы, грамадская дзейнасць, навуковыя працы дазволілі атрымліваць прэзідэнцкую стыпендыю.
Мікіта ўжо жанаты, у вольны час іграе ў групе на барабанах, любіць рускую літаратуру. Кім сябе бачыць у будучыні? Чалавекам, які вырашае складаныя даследчыя задачы:
— Я пажыў за мяжой і зразумеў: у нас вельмі моцныя адукацыйная, інжынерная базы, выдатныя выкладчыкі. Мне падабаецца, што мая праца звязана з тым, што я буду ўвесь час вучыцца. Атрымліваецца, студэнцтва ніколі не скончыцца. Хачу паступіць яшчэ ў магістратуру, каб працаваць са штучным інтэлектам. Важна не губляць час, самы каштоўны рэсурс. Цяпер ёсць шмат магчымасцей, якія нельга ўпускаць.
Настаўніца першая мая
— Яшчэ з дзяцінства марыла стаць настаўнікам. Было цікава пазнаваць новае і дзяліцца сваімі адкрыццямі з аднагодкамі. У 11-м класе ўсвядоміла, што хачу быць настаўнікам, — кажа прыгожая дзяўчына Вікторыя Гец. — Мяне заўсёды цікавіла гісторыя, бо, вывучаючы мінулае, мы будуем будучыню. Я неаднаразова прымала ўдзел у алімпіядах і конкурсах па гэтым прадмеце. Скончыла школу з залатым медалём і паступіла ў вядучую педагагічную ВНУ краіны — БДПУ імя Максіма Танка. І вось я ўжо выпускніца гістарычнага факультэта.
Вучоба ва ўніверсітэце дала шмат магчымасцей праявіць сябе. Ужо з першага курса стала старастай групы, далей — старшынёй студэнцкага савета. Прымала актыўны ўдзел у творчай, спартыўнай, навуковай, валанцёрскай дзейнасці: лаўрэат вакальнага конкурсу «Музычны алімп», удзельніца рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», аўтар больш чым 15 навуковых артыкулаў і публікацый, пераможца конкурсу «Студэнт года» ў намінацыі «Вучэбна-прафесійная дзейнасць» і многае іншае. Яна чатыры разы стала стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. У гэтым годзе мацнейшая ў конкурсе «Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі». Увогуле, спіс вялікі, і працягваць яго можна бясконца. Такіх настаўнікаў ды ў кожную школу!
— Мне заўсёды хацелася дапамагаць людзям. Мая мэта — старацца быць настаўнікам-наватарам, прафесіяналам. Буду прытрымлівацца слоў Лао-Цзы: на шляху да вяршыні нельга спыняцца...
kasel@sb.by
Фота аўтара.